Алесь Адамович - Я з вогненнай вёскі...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамович - Я з вогненнай вёскі...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Я з вогненнай вёскі...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я з вогненнай вёскі...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі…” — дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія — выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна.

Я з вогненнай вёскі... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я з вогненнай вёскі...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пытанне: — На падводзе?

— Не, легковою ёго одвэзлы»…

Зманіў у справаздачы обер-лейтэнант Мюлер, — аказваецца, не па падазрэнню на жаўтуху быў адпраўлены ў Брэст адзін яго падначалены. Зрэшты, і схлусіў Мюлер без асаблівай рызыкі. Найвышэйшы яго начальнік Гімлер настойваў, каб называць праявы чалавечнасці — слабасцямі, значыць, нядужасцю. Выступаючы на нарадзе обер-групэнфюрэраў СС з акупаваных усходніх зямель у Познані 4 кастрычніка 1943 года, Гімлер хваліўся сам і хваліў сваіх падручных за тое, што яны пазбавіліся сумлення, як чалавечай слабасці. Гімлер гаварыў менавіта пра такіх голінгаў, мюлераў, каспераў, пельсаў: «Большасць з нас павінна ведаць, як выглядаюць 100 трупаў, якія ляжаць у рад, або 500, або 1000. Вытрымліваць усё гэта да канца і ў той жа час — за выключэннем паасобных фактаў праяўлення чалавечай слабасці — заставацца прыстойнымі людзьмі — вось што гартавала нас».

Рэспубліка «самых бяскрыўдных славян», як спачатку лічылі «планіроўшчыкі» народных лёсаў у фашысцкім Берліне, паказала сябе краінай усенароднага партызанскага руху. Амаль паўмільённая ўзброеная армія народных мсціўцаў Беларусі разам з партызанамі другіх рэспублік стварыла сапраўдны «другі фронт» у тыле нямецкай арміі. Каб справіцца з гэтым гневам народным, з полымем усенароднай вайны, у фашыстаў сілы ўжо не было, і чым далей, тым меней яе заставалася, той сілы. Затое злосці, лютасці сапраўды набіралася больш. Злосці на ўсіх, хто аказаўся мацнейшым, чым гэта «планавалася» ў фашысцкім рэйху, хто не хацеў ні «перасяляцца», ні «высяляцца», ні станавіцца пакорлівым рабом акупанта. Злосць іхняя таксама забівала — самых мірных, безабаронных. Працягвалася знішчэнне насельніцтва ў вёсках і гарадах, ператварэнне ў зоны пустыні цэлых раёнаў — асабліва на Віцебшчыне, на поўначы Мінскай вобласці… Фашысцкія тэарэтыкі «абязлюджвання» ператварыліся ў слуг таго «плана», які самі ж прыдумалі. Але і вар'яцтва палітычнае ўзнікае не само сабой, а на пэўнай глебе.

Яшчэ ў дваццатыя гады пачаў падбіраць і дрэсіраваць сабе кадры палітычных авантурыстаў, пагромшчыкаў, гвалтаўнікоў аблудны агітатар з баварскіх піўных, яфрэйтар першай сусветнай вайны Адольф Гітлер. Ён вынюхаў у нямецкім мяшчанстве помслівы дух рэваншызму, а ў вайсковай касце пыхлівую ваяўнічасць. У асяроддзі прамыслоўцаў і фінансістаў, напалоханых прывідам «чырвонай рэвалюцыі», ён убачыў эканамічную сілу, якая гатова яго падтрымаць і будзе фінансаваць падрыхтоўку да агрэсіі. З'яднаць у адзін кулак нацысцкай дыктатуры ўсе гэтыя сілы і рынуцца на заваёву «жыццёвых прастораў» на ўсходзе — так нахабна і груба вылажыў палітычны авантурыст сваю праграму і «абгрунтаваў» яе звярынымі прынцыпамі барацьбы за існаванне і натуральнага адбору: «У барацьбе бачу прызначэнне кожнай істоты». «Сіла — гэта найпершае права». «Капіталісты выйшлі наперад, дзякуючы сваім здольнасцям і па прынцыпу адбору, што яшчэ раз даводзіць вышэйшасць іх расы; яны маюць права кіраваць іншымі».

Гітлер строіў свае планы не на адным баламутным крыкунстве. Разбойныя дактрыны падмацоўваліся ў яго палітычным тэрорам, ён скалаціў ваенізаваныя атрады нацысцкай партыі СА і СС, даў ім заданне авалодаць вуліцай, а цераз вуліцы і плошчы вёў шлях да ўлады.

Выбраных у партыйны апарат Гітлер узвышаў да нябёс, ставіў над людзьмі, называў «рыцарскім ордэнам правадыроў». Прэтэндэнту на правадырства дастаткова было вызваліцца ад чалавечага сумлення, прызнаць грубую сілу законам жыцця, навучыцца слепа падпарадкоўвацца загадам дужэйшага, не сумнявацца, не крытыкаваць, каб быць залічаным у касту правадыроў і трапіць на пасаду мікрафюрэра ў які-небудзь з раёнаў акупаваных зямель.

Спачатку, калі Гітлер толькі пачынаў палітычную авантуру, дык вышэй за ўсё цаніў у сваіх «партайгэносаў» разбойную ініцыятыву, задзірыстасць, раіў мець сваім дэвізам выраз: «Калі ты не немец, я расквашу табе галаву». А ўжо ў 30-я гады, калі ён падышоў да рашаючага кроку — захопу ўлады, — то ўзяў сваіх спадручных на ланцуг, патрабаваў сляпога паслушэнства. «Кожны член партыі павінен рабіць тое, што яму загадвае фюрэр. Фюрэр — увасабленне ідэі, і толькі ён ведае яе канчатковую мэту».

I тут ужо «сістэма», «арганізацыя», якую багацеі паклікалі да жыцця, фінансавалі, якой дапамагалі ўмацавацца, набыла пэўную самастойнасць, ператвараючы і гаспадароў у сваіх слуг, у шурупчыкі жудаснай, таталітарнай машыны: пасля камуністаў, сацыял-дэмакратаў, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, знішчаных ці загнаных за калючы дрот, фашысцкая машына з такой жа бязлітасцю пачала трушчыць косці кожнаму, хто хацеў бы зберагчы сваю асабістую незалежнасць, самастойнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я з вогненнай вёскі...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Сыновья уходят в бой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...»

Обсуждение, отзывы о книге «Я з вогненнай вёскі...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x