На паўднёвым баку возера Нешчарды ёсць гара, якую з трох бакоў амывае вада, на той гары – драўляны маленькі касцёлак і некалькі хвояў. Там часта знаходзяць у пяску сцёртыя вякамі срэбныя манеты, шкляныя прадметы, якія выкарыстоўваліся як упрыгожанні, іржавыя рэшткі разнастайнае старасвецкае зброі. Кажуць, на той паўвыспе быў некалі горад. Аднак чый горад, хто ў ім уладарыў, невядома. Тамтэйшы люд, які жыве ў аддаленых лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў розных плямёнаў, што блукалі ў гэтым краі дзеля рабунку. Праз некаторы час страшны волат, якога звалі Княжа 13 13 Беларускiя словы, сказы i песні, напiсаныя Я. Баршчэўскiм лацiнкаю, выдзелены ў нашым выданнi курсiвам.
, прываблены да берагоў Нешчарды надзеяй на багаты рабунак, аблажыў з велізарнай хеўраю разбойнікаў гэты горад, адужаў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і спляжыў ахвяравальны посуд, нават касцёл зруйнаваў, а званы ўтапіў у возеры і з натоўпам сяброў атабарыўся ў спустошаным горадзе. Аднак Бог дзівосным чынам абвясціў сваю кару блюзнерцам. Званы, затопленыя на дне возера, штодзень на захадзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды так, што птушкі, напалоханыя енкам гэтага звону, уцяклі паветранымі шляхамі, а сарны і ласі, дрыжучы ад страху, пахаваліся ў далёкіх пушчах. Апоўначы лятала чума, падобная да чорнага шара, і дзе яна дакранулася да сцяны, з гэтага дому ўжо ніхто не выходзіў жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына К няжа ; сам ён, перапалоханы, пакінуўшы ўсе багацці, закапаныя ў гары, уцёк з некалькімі сябрукамі, але недалёка за возерам яго напаткала смерць. Народ і зараз паказвае аграмадны курган, які называецца Магілай Княжа 14 14 У кнізе “Россия: Полное георграфическое описание нашего Отечества” (Спб., 1905. Т. 9. С. 450), дзе пададзена гэтае ж паданне, курган называецца “Княжая Магіла”.
.
Шмат і іншых паданняў у тым краі кружыць сярод простага люду; у многіх з іх згадваюцца гістарычныя выпадкі, іншыя ж – болей плён фантазіі ды меланхалічнага духу, што вызначае жыхара гэтых дзікіх і лясістых ваколіц; ад прыроды ён здольны да жвавае думкі, уяўленне яго стварае дзіўныя карціны. Асобныя з тамтэйшых простанародных паданняў я перадаў у баладах, змешчаных у трох томіках альманаха “Nіezabudka” 15 15 Да верасня 1844 г. Я. Баршчэўскі выдаў пяць томікаў альманаха “Niezabudka”. Калі пісьменнік кажа пра тры томікі, дык, відавочна, што напісаны ў 1842 г. артыкул без змен быў уключаны ў першы томік “Шляхціца Завальні”.
, а менавіта: “Дзявочая крыніца” 16 16 Змешчана ў “Niezabudce” на 1841 г.
, якая знаходзіцца на поўнач ад горада Полацка, схаваная ў ценю адвечных лясоў; “Дзве бярозы” 17 17 Змешчана ў “Niezabudce” на 1842 г.
, якія і цяпер люд паказвае непадалёку ад берагоў возера Шэвіна; “Курганы” 18 18 Змешчана ў “Niezabudce” на 1842 г.
; “Русалка” 19 19 Гаворка пра баладу “Русалка-спакусніца”, змешчаную ў “Niezabudce” на 1841 г.
, ўзятая з песні чараўніцы, якая, сумуючы па сваім
каханым, спявае:
Гусанькі, лябёдэнькі,
Скіньця мне па пёрэчку,
Я з вамі полечу.
Бываюць тут часамі ў нядзелю кірмашы; людзі збіраюцца з бліжэйшых вёсак у касцёл. Там на могілках можна бачыць сцэны, якія наводзяць на душу смутак. Вось удава з малымі дзецьмі ля драўлянага крыжа, які стаіць над магілаю яе мужа, а там сірата над магілаю бацькоў выказваюць сваю журбу голасам, які раздзірае сэрца; калі хто наблізіцца да іх і падслухае іхнія словы, – яны зайздросцяць мёртвым, і гэтыя слёзныя скаргі, здаецца, працялі б і каменныя грудзі. Пасля набажэнства ўсе збіраюцца ў адным месцы, дзе-небудзь паблізу карчмы; тут з’яўляецца некалькі жыдкоў 20 20 Слова “жыд” не мела ў той час зневажальнага значэння.
са стужкамі, іголкамі і рознымі блішчастымі аздобамі для адзення; падае голас адмысловая беларуская д уда 21 21 Дуда – духавы інструмент са скураным мехам, маленькай трубачкай для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі з язычкамі (пішчыкамі).
. Распачынаецца музыка 22 22 Музыка, музыкі – гэтак даўней называліся ў беларускіх вёсках танцы.
пад адкрытым небам; малады хлопец, і сівы дзед, падхмеленыя гарэлкаю, скачуць да поту, іх радасць часта пераходзіць межы прыстойнасці. А журботныя плачкі, якія нядаўна заліваліся слязьмі над магілаю мужа і бацькі, скачуць пад мелодыю дуды:
Слава тобе, Хрыстэ цару,
Што мой муж на цмэнтару,
І бяды позбылася,
І гарэлкі напілася.
Або таксама:
Калі ж тая серада прашла,
Як ня еўшы на прыгон пашла,
Весь дзень жала, ня лянілася,
Злому войту пакланілася;
А цяпер жа ні а чом тужыць,
І войт п’яный у карчме ляжыць.
Читать дальше