Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не навукі даюць чалавеку шчасце, а Фартуна; шмат хто не пакутаваў над кніжкамі, а жыве на свеце, раскашуючы. Жыць так, як хочаш, нічога сабе не забараняючы, – вось пра што я мару.

Прайшло чатыры гады. Бацькі яго памерлі, і, Люцэфуга вылецеў у свет, як матылёк, шукаючы ўцех і весялосці; ён пералятаў з кветкі на кветку, збіраючы толькі атруту; сустрэў шмат падобных да сябе люцэфугаў і з радасцю пабратаўся з імі. Усё больш і больш прыкрае было яму дзённае нябеснае святло, ён заплюшчваў вочы, спаў дзень навылёт, а ўначы са сваімі прыяцелямі гуляў у карты, а тыя спрытна вызвалялі яго кішэні ад грошай і почасту даводзілі Люцэфугу да нэндзы.

Выбраўся ён урэшце ў свет, некуды далёка, у вялікі горад. Там хутка знайшоў знаёмствы і ўваход у дамы, куды частыя шумныя забавы вабілі адусюль моладзь. Тут сустрэлася яму нейкая панна Аўрэля, худая, тонкая, бледная, пустая і легкадумная (бо дбала толькі пра тое, каб быць лёгкаю, зграбнаю, найменей мець цела і як вецер лётаць у салонах). Доўгія бяссонныя ночы яна бавіла на балях і пагулянках. Там лёгка скакала вальс, нястомна лётала над падлогаю; рой залётнікаў заўсёды акружаў яе. Уставала з пасцелі, калі сонца хілілася да вечара. Сустрэў Люцэфуга яе на нейкім бале і ўзяў на вока; даведаўся яшчэ, што панна Аўрэля мае ўласную вёску і вялікія грошы. Маёнтак і грошы – рэчы, вядома, патрэбныя.

Аднаго разу на світанні вярнуўся ён дадому, зачыніў вокны, але не мог заснуць: Аўрэля стаяла ўваччу. Думаў, як лёгка яна таньчыць, якая зграбная, вясёлая, сапраўды эфірная нейкая, а яшчэ, здаецца, і характарам падобная да яго. О! Калі бы ён меў такую жонку, быў бы найшчаслівейшы з людзей, вечнае каханне і згода панавалі б між імі. А да таго ж – маёнтак і грошы. І ён вырашыў: што б там ні было, паведаміць ёй пра сваё каханне і прасіць яе рукі.

Люцэфуга дабіўся свайго, ажаніўся з Аўрэляю. Каханне і згода былі між імі цэлую восень і зіму. Час весела ляцеў у тэатрах і канцэртах, ездзілі на балі і самі прымалі гасцей. Ён па сваёй завядзёнцы гуляў у карты да самага світання, а яна захапляла моладзь лёгкасцю ў танцах, жывым сваім характарам і вясёлымі размовамі.

Вясною яны прыехалі ў вёску, каб вечарамі прагульвацца пад ясным небам, адпачываць у засені ліп, слухаць салаўіныя і жаўруковыя спевы. Але, ах! Гэтаю вясною напаткалі Люцэфугу найвялікшыя пакуты і ляснулі ўсе яго надзеі.

Увечары, на захадзе сонца, выйшлі яны прагуляцца ў поле. Неба было пагоднае, паветра ціхае. Ідучы недалёка ад лесу, размаўлялі пра сваіх знаёмых. Аўрэля захоплена казала пра аднаго маладога кавалера, які быў надзвычай спрытны ў танцах, Люцэфуга хваліў свайго сябрука, што, гуляючы ў карты, ніколі не прайграе. Між імі ўсчалася спрэчка, і калі Аўрэля, даводзячы сваё, усё больш і больш злавалася, – нечакана зашумеў лес і вецер засвістаў над полем. Аўрэля, гэтая лёгкая паветраная істота, як пяро, узляцела і хутка, так што нельга было яе стрымаць, падымалася ўсё вышэй і вышэй. І вось ужо ляціць над бярозавым гаем, муж глядзіць на яе, ломячы рукі, і не ведае, што яму рабіць.

Аўрэля ляціць разам з ветрам, нібы лёгкі матыль. Люцэфуга бяжыць праз палеткі, лясы і горы з надзеяю, што, можа, яна затрымаецца дзе-небудзь на вяршыні гары ці на высокім дрэве. Людзі рознага звання, што праязджалі непадалёк, паглядалі на гэта са здзіўленнем. Адны смяяліся, другія спачувалі Люцэфугу, але ніхто не мог яму дапамагчы.

Муж бег, пакуль яшчэ мог бачыць яе здалёк, але калі ноч апусцілася на зямлю, Аўрэля знікла з вачэй. Бедны Люцэфуга спыніўся сярод цёмнага лесу, чуе вакол сябе толькі савіныя галасы, не ведае, у які бок падацца; хадзіў усю ноч, і гэты лес, здавалася яму, не меў нідзе канца. Змардаваны, ён сеў пад дрэвам, глянуў на зорнае неба, успомніў прароцтва Драўлянага Дзядка. Цяжкі сум лёг яму на сэрца:

– Дзе Аўрэля? Ці яна жывая? Ці вернецца калі да мяне? – уздыхнуў, і слёзы паліліся з вачэй.

Так і блукаў ён без сну цэлую ноч па лесе. На ўсходзе пачало світаць, зарумяніліся аблокі. Люцэфуга, бачачы дзённае святло на небе, крыху супакоіўся. Вырашыў ісці на ўсход. Калі сонца ўжо было высока, пачуў голас касцельных званоў, і яны вывелі яго з лесу да чалавечага жытла.

Гэтая вёска яму незнаёмая, далёка зайшоў ён ад свайго дому; заходзіць у сялянскую хату, твар яго самотны, бледны, нявыспаны, змучаны начным блуканнем. Люцэфуга расказваў гаспадару пра сваё няшчасце, той доўга слухаў і здзіўляўся, што кабета была такою лёгкаю і паляцела з ветрам. Гаспадар задаволена глянуў на сваю жонку, што завіхалася па гаспадарцы, злітаваўся, запрасіў госця адпачыць і паабяцаў адвезці дахаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x