Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ў гэты момант ёй стала млосна, усё правалілася, знікла, бясконцая бездань часу захапіла яе і панесла цераз цемру, між недарэчных і незразумелых прывідаў: лавіна конскіх мызаў і капытоў неслася на яе праз агонь, які вырываўся з вежаў драўлянага горада, засвістаў вецер, данесліся абрыўкі музыкі…

Ганна стаяла ў маленькім халодным пакойчыку ў цётчынай хаце. Яна трымалася за галаву, жмурылася ад святла, і Жуль, схіліўшыся над пультам, крычаў ёй, не паварочваючыся:

— Зрабі крок убок! Выйдзі з поля!

Ганна паслухмяна ступіла — галава кружылася, яна ўбачыла перад вачыма шар — як акно ў падвал.

Надта маленькі ў шары блазан біўся з Раманам, і рука яго, як абцугамі, схопленая Раманавай рукой, торгалася, сціскаючы штылет. Свабоднай рукой Раман выцягваў свой нож і крычаў штосьці, але Ганна не чула слоў.

— Не той, — сказала яна хрыпла. — Не той!

Блазан вывернуўся, і Ганна ўбачыла, як штылет уваткнуўся ў бок баярыну Раману і той пачаў асядаць, не адпускаючы блазна. У сутарэнне лезлі адзін за адным нямецкія ратнікі. Рыцар Фрыдрых замахнуўся сваім мячом… І мільгануў ценем Кін…

— Не той! — паспела яшчэ раз крыкнуць Ганна.

У той жа момант з шара зніклі двое: Кін і блазан. Фрыдрыхаў меч рассек паветра. І, адкінуўшы яго, рыцар апусціўся на калені над Раманавым целам, падаў знак, каб яны беглі наверх. І ратнікі адзін за адным пачалі падымацца па лесвіцы — жвава і спрытна…

Шар патух.

— Усё, — сказаў Жуль.

— Дзе яны? — спыталася Ганна.

— Яны прайшлі скрозь нас. Яны ўжо там, дома… Ты не ўяўляеш, як я стаміўся.

— Я таксама стамілася, — сказала Ганна.

— Дзякуй, — сказаў Жуль. — Без цябе было б не выбрацца нам.

— Не варта падзякі, — адказала Ганна. — Ты ўпэўнены, што ён забраў Акіплешу?

— Ты ж бачыла, — адказаў Жуль. Ён падняў пульт і паклаў у чамадан.

— Яны дабраліся на месца? Ты ўпэўнены?

— Безумоўна, — сказаў Жуль. — Што з імі можа здарыцца?

26

Ганна прачнулася, калі сонца ўжо хілілася на захад. У пакоі было горача, над пакінутай на стале філіжанкай кавы кружыліся восы. У пакоі стаяў дзед Генадзь.

— Выбачай, — сказаў ён. — Я тут стукаў, стукаў, дзверы адчыненыя, ты не адклікаешся. У нас у вёсцы не тое, што ў горадзе, — у нас прасцей. Дзверы адчыненыя, я і ўвайшоў.

— Нічога, — сказала Ганна, апускаючы ногі з канапы. Яна заснула ў вопратцы. Зашамацела парча.

Ганна акінула сябе позіркам — яна так і засталася ў сукенцы польскай князёўны Магдалены, пляменніцы караля Лешкі Белага, родам са стольнага горада Кракава.

— Гэта ў Маскве так носяць? — спытаўся дзед. Ганне здалося, што ён пасміхаецца з яе. Яна ўстала і выглянула ў сенцы. Там было пуста і чыста. Дзверы ў халодную святліцу расчынены насцеж. І там пуста. Ложак акуратна засланы.

Дзед Генадзь плёўся следам за ёю.

— Паехалі, значыць? — сказаў ён.

— Паехалі, — адказала Ганна.

— А я табе на памяць прынёс, — сказаў дзед. — З музея.

Ён выцягнуў з глыбокай кішэні з плашча медную львіную галаву з колцам у пашчы.

— Я яшчэ дастану, ты не турбуйся.

— Дзякуй, дзядуля, — сказала Ганна. — Яны напраўду адтуль?

— А ці я ведаю? Былі б людзі добрыя.

Ганна вярнулася ў вялікі пакой. Праз адчыненае акно быў відаць круты пагорак. Каля ручая пасвілася гнядая кабыла Клеапатра.

— Грахі нашы цяжкія, — уздыхнуў дзед. — Спяшаемся, мітусімся, падарожнічаем бог ведае дзе. А гэта ж рызыкоўна. Вось я табе тут малачка прынёс. Сырадойчыку. Будзеш піць?

Заўвагі

1

Відэом — аб'ём каляровай відэаперадачы.

2

Тыямат — генератар асобага поля, у якім разбураюцца электронныя, атамныя і міжнуклонныя ядзерныя сувязі.

3

Горст — прыўзняты ўчастак планетармай кары, абмежаваны скіднымі трэшчынамі.

4

Мусульманскае духоўнае вучылішча.

5

Прытулак дэрвішаў.

6

Адукаваны чалавек.

7

Басейн.

8

Духоўны настаўнік.

9

Земляное ўзвышша.

10

Музычны інструмент.

11

Султан. Сваяк прарока Мухамеда, пахаваны ў Самаркандзе.

12

Асоба, якая назірае за выкананнем рэлігійных абрадаў, прадпісаных шарыятам.

13

Прыдворны военачальнік.

14

Дом з сарака калонамі.

15

Вечна жывы цар (Кусам ібн-Абас).

16

Марс.

17

«Альмагест» Пталемея.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x