Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось перад ёй узнік гэты блазан.

— Я заўважыў цябе тут адну і вырашыў падысці. Мой прафесійны абавязак весяліць людзей і мне заўжды прыкра, калі людзі журацца, тым больш такая прыгожая дзяўчына, — пралапатаў ён і дастаў з кішэні губны гармонік. Пачаў дзьмуць і адначасова танчыць на месцы. Мелодыі былі такімі ідыёцкімі, што ёй адразу захацелася смяяцца.

Нечакана на яе плячо лягла дзіцячая ручка. Гэта аказалася тая дзяўчынка з гумавым мячыкам.

— Пойдзем адсюль, — прашаптала яна.

— Але куды?

— Да нашых дзвярэй…

Дзяўчынка працягнула ёй сваю далоньку і яны, узяўшыся за рукі, пайшлі па калідоры, пакінуўшы блазна без увагі.

Падышоўшы да дзвярэй з нумарам адзінаццаць, дзяўчынка вызваліла сваю ручку з яе далоні і села на падлогу, падгарнуўшы пад сябе ножкі, таксама, як і яна імгненне таму. Толькі цяпер дзяўчына звярнула ўвагу на непаслядоўнае размяшчэнне нумароў на дзвярах у гатэлі.

— А дзе твой мячык? — спытала яна ў дзяўчынкі, даследуючы калідор; нумары і насамрэч ішлі ў разнабой, а на некаторых дзвярах адсутнічалі наогул. Мажліва, такая нумарацыя магла азначаць штосьці іншае.

— Забралі, — адказала дзяўчынка. — Хлопчык у белай кашулі, ён благі, а яшчэ ў яго з валасоў рожкі тырчаць, і хвост ён свой у шортах хавае.

Дзяўчына ўсміхнулася. У дзяцінстве яна таксама любіла ўсё перабольшваць, заўжды бачыла тое, чаго не існавала і думала аб тым, што не адпавядала рэчаіснасці.

— А што за тваімі дзвярамі?

— Яны…

— Хто яны?

— Маці з татам. Яны там стогнуць, а мне сказалі пагуляць на калідоры, а потым благі хлопчык забраў мой мячык.

Яна прыслухалася — і сапраўды — за дзвярамі чуўся жаночы стогн. Асцярожна крануўшы ручку дзвярэй, дзяўчына зайшла ў невялікі пакой. У пакоі панаваў прыцемак і толькі з-за фіранак праслізгвала залацістая пляма святла, датыкаючыся да ложка, на якім барадаты мужчына, трымаў у абдымках жанчыну. Яны паўтаралі простыя рухі.

Дзяўчына аслупянела. Калі ёй было адзінаццаць гадоў, неяк ноччу ў яе разбалеўся жывот і яна зайшла ў спальню да бацькоў, каб пабудзіць маці. Бацькі займаліся сэксам. Яе адразу ахапіў такі сорам, што і зараз, узгадаўшы аб гэтым эпізодзе, яе шчокі незнарок запунсавелі.

У гэты момант яна пачула, як за яе спінай захныкала дзяўчо. Палюбоўнікі раптоўна спыніліся.

— Якога чорта?! — абурыўся барадач.

Жанчына хутка вылезла з-пад яго, прыкрыла свае грудзі коўдрай і акінула іх абедзвюх дакорлівым поглядам.

Нічога не адказваючы, дзяўчына развярнулася і выйшла за дзверы, разумеючы, што трапіла ў няспраўную сітуацыю.

Сцены, падлога, столь калідора на яе вачах пачалі ператварацца ў вадкасць, а вушы напоўніў незразумелы імпульсіўны гуд. Не звяртаючы ўвагі на фантастычныя змены ў памяшканні, яна пайшла наперад. Ступаючы па няўстойлівай падлозе, дзяўчына з кожным крокам адчувала, што жыле, у якое ператварылася падлога, зараз яе засмокча. Са столі пачала сцякаць жыжка, падобная на лаву, якая палае з зяпы раз’юшанага вулкана.

“Хто я, дзе я знаходжуся, можа, гэта ўсяго толькі ўласнае трызненне?”

— Прабачце, а ў вас не знойдзецца цыгарэткі? — пачула яна мужчынскі голас.

“Якога д’ябла ім усім ад мяне трэба? Усе ў гэтым гатэлі намагаюцца мяне зачапіць, каб сказаць, спытаць, прапанаваць?!”

Калідор пачаў скажацца, паступова вяртаючы сабе правільную форму і свой папярэдні выгляд.

— Я не палю, — вымавіла яна.

Азірнуўшыся, дзяўчына раптоўна знерухомела. Перад ёй стаяў Ён. Сам Ён! Кароль! Легенда! Не можа быць! Адкуль? Тут? У гэтым несамавітым гатэлі? У гэтай краіне? Глупства! Перад ёй стаяў кароль рок-н-рола! Сам Элвіс Прэслі ўласнай персонай! Ён стаяў пасярод адчыненых дзвярэй пакоя, перакрыжаваўшы рукі пад грудзьмі. На ім была апранута звычайная белая майка з надпісам “Амерыка”. Элвіс асляпляльна ўсміхаўся, а яго прычоска была ў дакладнасці такой, як у 1956 годзе.

“Чарговы імітатар?” — праслізнула ў яе галаве.

Яна ўважліва прыгледзелася да яго. Калі гэта муляж, то самы дасканалы.

— Я ведаю аб чым ты зараз думаеш, — сказаў ён на беларускай мове. — Я гэта ці не я? Усіх, прынамсі, хто бачыў мяне пасля смерці, ахапляў такі ж ступар. Гэта, зрэшты, звычайны інстынкт. Усе, хто захапляліся мною непасрэдна пры сваім жыцці праз гэта праходзілі. І ты, канечне, як я бачу, не выключэнне. З свайго боку я, — ён паглядзеў на далонь, на якой была напісана падказка, — у мільён двухсот пяцідзесяці трох тысячны раз з усёй адказнасцю магу заявіць, што гэта я. Так, перад табой сапраўдны Элвіс Прэслі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x