Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз тыдзень я вырашыў, што мне ўсё ж трэба з’явіцца на працы: грошы амаль скончыліся, а жыць далей неяк было неабходна. Перад гэтым я пайшоў у сваю паліклініку, дзе медсястрой працавала мая аднакласніца. Купіў бутэльку шампанскага, каробку цукерак і даведка аб хваробе была ў маіх руках. Такім чынам я зноў стаў членам МАЗ-а. Хутка пачалася будзённая праца і ўсё вярнулася на кругі свая. Я трохі супакоіўся і пачаў жыць звычайным жыццём свайго кансерватыўнага горада.

На пэўны час я перастаў хадзіць на прыпынак, не маючы ў гэтым патрэбы. У мяне адчыніўся інстынкт самазахавання. Усё ж я хвалююся за сваю шкуру. Замест прыпынку я пачаў рэгулярна наведваць “Step” і калбасіцца там пад хіты васьмідзесятых. Дзяўчын я цураўся, у большай ступені налягаючы на спіртное. У той год выйшла кружэлка гурта Zombie Girl [24] Zombie Girl — канадскі тэхна праект. і дома я з захапленнем слухаў іх узрушаючыя трэкі. Гэта быў мой пераходны перыяд і я гэта разумеў.

А ў суботу, пасля “рэтра”, я сядзеў дома і глядзеў тэлевізар, бяссэнсава пераключаючы пультам з аднаго тэлеканала на другі. У такім выпадку можна было чуць вырваныя рэплікі, атрымлівалася поўная лухта, напрыклад: “Учора на пасяджэнні парламента… я кахаю цябе… сціхні… засунь сабе гэта… як прыемна ад вас пачуць… глупства… матч паміж зборнымі… заўтра ў Мінску будзе -5 °C”. Я еў чыпсы і пацягваў піўко. Але, пераключаючы каналы, я пачуў наступнае: “Сёння ўказам прэзідэнта… як міла… купляйце лепшае ў нас… чарада жорсткіх забойстваў у Мінску…” Мяне зацікавіла апошняе і я пераключыў зваротна. Па Першым Нацыянальным тэлеканале ішла крымінальная перадача “Зона Х”, якую вяла даволі прывабная жанчына. Яна стаяла ў цёмнай студыі і казала, што ў Мінску, якраз у нашым раёне, на ўскраіне горада пад час забудовы новага мікрараёна, было знойдзена тры трупы маладых дзяўчын, якія былі задушаны і закапаны на полі. На тым самым полі, непадалёк ад майго прыпынку. Яна паведаміла, што цела адной з дзяўчын не паспела раскласціся. У далейшым жа будзе праводзіцца медэкспертыза па выяўленні асоб ахвяр. Гэта быў шок. Я імгненна выключыў тэлевізар і накрыў галаву коўдрай. Мяне трэсла. Я ўспомніў Алісу, я дакладна памятаў той дзень пасля ночы праведзенай з ёй: яна цэлы вечар праляжала на маёй канапе, не падаючы прыкмет жыцця, а я сядзеў каля акна і глядзеў на вуліцу ў чаканні, пакуль ва ўсіх кватэрах згаснуць агні. Яна магла наглытацца Бог ведае якіх таблетак, можа, яна была наркаманкай, але сінякі на яе шыі… Я ўспомніў Кацю: яна таксама ляжала на маёй канапе праз колькі тыдняў пасля Алісы, ляжала на жываце і не дыхала, і на яе шыі былі ўсё тыя ж сінякі, а я сядзеў каля акна і пільнаваў. У той раз я зразумеў, што гэта не выпадковасць і што са мной робіцца штосьці не добрае. Я вырашыў пайсці да псіхіятра, але дзве душы на маім ліку забаранялі зрабіць гэта. Тады я зарокся лячыцца самастойна, даследуючы сябе, каб выявіць прычыну і следства маіх дзеянняў. Потым з’явілася Дзіна. Колькі дзён назад я падняў яе з падлогі і, паклаўшы на канапу, прыкрыў прасцінай жахлівы твар. Я амаль наблізіўся да высновы, але не хапала яшчэ аднаго кроку.

У тую ноч я не змог заснуць.

Падняўшыся з канапы, я адчыніў нашую шафу і вываліў на падлогу кучу жаночага адзення. Паклаў усё ў спартыўную сумку, укінуўшы туды тры пары жаночага абутку. Потым я апрануўся і выйшаў на вуліцу. Было каля дзесяці гадзін вечару. Я сеў у таксі і заехаў у іншы канец горада. Вярнуўшыся ў кватэру без сумкі, я выпіў валяр’янкі і толькі пасля змог заснуць.

А раніцай я пайшоў на працу.

А пасля працы мяне зноў пацягнула на прыпынак. На двары ляжалі гурбы пушыстага снегу і я паплёўся па заснежанай сцежцы. Быў прыцемак і я сядзеў на лаўцы. Да прыпынку пад’ехаў аўтобус і з яго выйшлі людзі. Яна таксама была сярод іх. Гады дваццаць два, не больш. Доўгія каштанавыя валасы, сярэдняга росту, тварык, як з карцінаў Рэмбранта і гэтага ўжо было дастаткова. Яна заўважыла мяне амаль адразу, цяпер я дакладна ведаю, — мяне цяжка не заўважыць. Мы сустрэліся позіркамі і я зразумеў, што яна адзінокая. Я навучыўся чытаць па вачах, я магу паглядзець на дзяўчыну і сказаць, ёсць у яе хтосьці ці не. Калі яна ў чарговы раз паглядзела на мяне, я ёй усміхнуўся. Яна таксама адказала мне ўсмешкай і я падышоў бліжэй.

Іншага выйсця ў мяне не было, я зайшоў вельмі далёка, разлічваючы на свае эксперыменты. Хто ведае, можа, яна ўсё ж выратуе мяне ад маёй, так бы мовіць, хваробы. Скажыце: я псіх, мяне абавязкова трэба схапіць і выдаліць з грамадства. Бадай, вашая праўда, але лепш паслухайце, што сказала яна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x