Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяніс выйшаў з гардэроба, спусціўся ўніз па лесвіцы і перайшоў цераз вуліцу ў першы цэх, дзе кругласутачна стаяла абрыдлае гудзенне маставых кранаў. Працоўныя з іншай змены ішлі адусюль; сонныя, змораныя, злыя, безуважныя да ўсяго, што адбывалася навокал, яны праходзілі міма Дзяніса, як прывіды з гатычных апавяданняў. Дзяніс глядзеў на іх і ў глыбіні сваёй душы зайздросціў ім, таму што для яго пакуты толькі пачыналіся.

У другім цэху смярдзела пластмасай і Дзяніс, хутка мінаючы гэтае доўгае памяшканне, у самым яго канцы звярнуў на лева і апынуўся ў родным трэцім цэху. Канвеер стаяў. Новая партыя свежых працоўных паступова збіралася каля працоўных месцаў, прыводзіла іх у належны стан, раскладвала вакол сябе спадручны інвентар і без толку гаманіла. Участак Дзяніса знаходзіўся ў самым канцы цэха на “лініі Краўса”, якая атрымала назву ў гонар аднайменнай нямецкай фірмы. На “лініі лядоўні залівалі нямецкім кампанентам А і В, з якога ў выніку атрымлівалася вадкая пена. Там было крыху цішэй, але, разам з тым, непрыемна смярдзела гэтым самым кампанентам і вырабленай пенай у цэлым.

Каля дыспетчарскай кабіны, у якой сядзеў начальнік змены і іншая навалач, Дзяніс сустрэў і павітаўся з майстрам Максімам Прошынам. Яму было гадоў пад трыццаць і сярод астатніх яго вылучаў занадта рахманы характар. Майстар быў высокага росту, хваравіта-хударлявай знешнасці з лысінкай і светлымі валасамі па баках галавы. Прошын карыстаўся асаблівай павагай сярод працоўных, ніколі не ўзмацняў на іх голас, крый Божа, каб ён калі-небудзь фанабэрыўся перад імі сваім прывілеяваным становішчам. Усе называлі яго проста Максім, без усялякіх там бацькавічаў. Так было лягчэй працаваць з калектывам, а зладжаны калектыў — самы галоўны сегмент, без якога праца на заводзе не была б той працай, якой яна з’яўлялася пад непасрэдным кіраўніцтвам майстра Прошына.

Урэшце Дзяніс прыйшоў на сваё гаротнае працоўнае месца, вымушана павітаўся з бліжэйшымі да яго мужыкамі і сеў на крэсла. Што тычыцца мужыкоў, якія працавалі побач з ім, то яны, у пэўнай ступені, заслугоўвалі ўвагі. Побач з Дзянісам працаваў хлопец прыкладна яго ж узросту, толькі значна худзей і саладжавей з выгляду. Ён любіў калупацца ў носе і пакідаць на лядоўнях свае казлякі, маўляў, падводзячы апошнія рыскі. Хлопец гэты выразаў у дзвярах адтуліны, тое, чым на мінулым тыдні займаўся Дзяніс. Адразу за ім, замацоўваючы пнеўмаадвёрткай заднія сценкі лядоўняў, працаваў досыць паскудны мужык у акулярах з тоўстымі лінзамі. Ён заўжды па-ідыёцку ўсміхаўся і нёс суцэльную лухту, таму Дзяніс ніколі не прыслухоўваўся да яго слоў. А наогул, сустрэўшы такога тыпа ў цёмнай падваротні, можна было напалохацца новым увасабленнем маньяка а-ля Андрэй Чыкаціла. За Чыкацілам працаваў каржакаваты мужычок, якога ўсе называлі Рыжы. Рыжы вельмі зычна крычаў, калі заўважаў брак і яго крык чуўся аж на другім канцы цэха.

— Чатырнаццатая! — нечакана пракрычаў ён.

Кожная лядоўня была пранумаравана, але брак, чамусьці, заўжды тычыўся нумароў чатырнаццаць, трынаццаць і дзевяць.

Так праходзіў дзень за днём — цяжка, але хутка. За працай гадзіны праляталі, як імгненні.

Неяк Дзяніс пачаў усведамляць, што паступова развучваецца размаўляць: калі спрабуеш за ўсім паспець, часу на размовы не хапае, ды і аб чым яму было гаварыць з працоўнымі? Дзяніс стаў негаваркім. Утыкаў у вушы слухаўкі, уключаў NOFX і пляваць на ўсё і ўсіх. Праўда, здаралася з ім спрабавалі загаварыць, але часцей усяго гаворка канчалася абменам фраз тыпу “так” і “не”, пасля чаго большасць працоўных зусім перастала да яго звяртацца, а калі і звярталася, то толькі па неабходнасці, некаторыя нават перасталі з ім вітацца. Гэта не згуляла для Дзяніса істотнага надвор’я. Аднак сярод гэтага непаразумення існавала невялікае выключэнне: той прыдуркаваты мужык у акулярах, што быў падобны на маньяка. Ён даймаў Дзяніса любой дробяззю: то, бач, Дзяніс не да канца абрэзаў пену, то падрапаў нажом металічную абіўку лядоўні, ці яшчэ Бог ведае што. Дзяніс разумеў, што ён спецыяльна да яго прыдзіраецца, каб падкрэсліць сваю вопытнасць у механіка-зборачнай галіне і яшчэ для таго, каб паказаць, што Дзяніс салага. “Пайшоў ты ў дупу, пляшывы хмыр”, — у думках казаў яму Дзяніс. — “Грэбаны чыпушыла!” Чыпушыла?! На твары ў Дзяніса з’явілася ўсмешка і ён падумаў, што мянушка “Чыпушыла” выдатна падыходзіла пад вобраз гэтага напышлівага пеўня.

Неўзабаве Дзяніс вырашыў чым заняць свае думкі. Калі ён не ведае, як завуць большасць гэтых працоўных, ён проста будзе прыдумляць для іх немудрагелістыя “паганялы”, абапіраючыся на асацыяцыі аб гэтых людзях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x