Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чараўнік для Дэйсі Мэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чараўнік для Дэйсі Мэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чараўнік для Дэйсі Мэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чараўнік для Дэйсі Мэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звязаўшы тры пары паласатых шкарпэтак, я даведалася аб прабабулі шмат цікавага. Аказваецца, яна збірала замежныя манеткі з паруснікамі ці дубовымі лісткамі на рэверсе, заколвала капялюш смешнай шпількай з сінім папугаем, любіла чырвонае віно, італьянскія арэхі і чырвоныя мятныя цукерачкі. І вельмі не любіла змотваць ніткі ў клубок проста так, таму брала пачатак ніткі на ўсё, што траплялася ёй пад руку. Пасля шостай пары шкарпэтак у маім рукадзельным кошыку сабралася вялікая калекцыя прабабчыных прывітанняў: коркі з вінаграднымі лозамі і срэбны напарстак, шаўковая стужка і арэхі, манеткі і брошка, шпілька і стары алавяны салдацік, ледзянцы ды абгрызак чорнага аловачка для броваў. А пасля восьмай пары шкарпэтак я высветліла нешта цікавае пра сябе, бо ў сярэдзіне чарговага клубочка хаваўся абрывак вельмі дзіўнага ліста.

Спехам выдраная чвэртачка тонкай жаўтаватай паперы была шчыльна спісана абапал.

Я бачыла не так шмат почыркаў, бо лістоў мне ніхто не піша, але мне ўсё ж ёсць з чым параўнаць. Напрыклад, мая сястра Эма цярпець не можа пісаць. Калі ёй даводзіцца складаць спісы для пакупак ці перапісваць у сшытак кулінарны рэцэпт з жаночага часопіса, узятага ў бібліятэцы, яна пыхкае і надзімаецца, выводзячы літарку за літаркай так, быццам упершыню іх бачыць. Літаркі гэтыя таксама пыхкаюць напаўзаюць і адтоптваюць адна адной ногі, завальваюцца ў розныя бакі, нібы Эма забылася дадаць у сваё славеснае цеста змацавальнага яечнага парашку.

Почырк цёткі Аўгусты — шпаркі і рашучы, як і яна сама. Яе літаркі стаяць як салдацікі, выцягнуўшыся па стойцы «смірна», адна любата чытаць. Прыгожы почырк і ў Алісы, хоць завітушак і крэндзеляў магло быць і менш, але з творчымі людзьмі заўсёды так — нават у самых простых рэчах яны імкнуцца намудраваць гэта ў іх называецца «самавыяўленне». Што да майго почырку, ён акруглы і павольны, мне падабаецца выводзіць літару за літарай, спрытна счапляючы іх хвосцікамі, быццам я не пішу, а вяжу чарговую панчоху. Зрэшты, вязанне ў мяне атрымліваецца значна лепш: у ім не наставіш кляксаў, і пяском пасыпаць звязанае таксама, на шчасце, не трэба.

А вось у чалавека, які напісаў прабабулі гэты загадкавы ліст, почырк быў ідэальны. Раўнюткі, адмысловы, вытанчаны. І хай кажуць, што графалогія — гэта лжэнавука, але почырк распавёў мне шмат пра аўтара ліста.

Чалавек гэты абвык пісаць часта і шмат, ён заўсёды быў упэўнены ў сваіх словах, нікуды не спяшаўся, але і не спазняўся; абдумваў сказанае, нічога не выпраўляў і не пэцкаў, почырк яго быў лёгкачытэльны і прыемны. Любоўныя прызнанні, напісаныя гэтай рукой, мелі б поспех. Праўда, у выпадку з маёй прабабуляй ліст быў сяброўскі. І, хутчэй за ўсё, жаночы, бо з аднаго боку гаворка ішла пра засолку агуркоў. А вось на адвароце загадкавая незнаёмка пісала пра мяне. Таму прабабуля і захавала гэты абрывак, і, мяркуючы па абтрапаных краях, доўга насіла з сабой. А потым гэтая паперка трапілася ёй у рукі, калі трэба было зматаць чарговы клубочак, і яна схавала маю таямніцу на доўгія гады… Можа, яна жадала распавесці мне пра гэта, калі я падрасту, але не паспела? Хто ведае… Зрэшты, у маім апавяданні занадта шмат шматкроп’яў, таму ад бяздзейных разважанняў дазвольце перайсці да фактаў і працытаваць тое, што так нечакана звалілася да мяне на калені, абвязанае чырвонай ваўнянай ніткай.

Усяго пара радкоў: «…чакаю з нецярпеннем твайго прыезду. А што да тваёй праўнучкі Дэйсі, на жаль, дарагая сяброўка, мая магія тут бяссільная, на дзяўчынку накладзены чары значна мацнейшыя за мае. Чары гэтыя —…»

Ці трэба казаць, што я разабрала па шарсцінцы ўсе астатнія клубкі ў пошуках працягу? На жаль, сам ліст, хутчэй за ўсё, быў спалены ў печцы ці выкінуты прэч, таму што прабабуля не адрознівалася сентыментальнасцю і не захоўвала лісты, дзённікі, запісачкі ды іншыя папяровыя сведчанні жыцця. Прынамсі, у яе рэчах мы не сустрэлі ні звязкі любоўных пасланняў, ні штодзённіка, ні нават малітоўніка. Нішто не магло праліць святло на гэтую заўвагу пра чараўніцтва.

І вось што дзіўна. Даведаўшыся пра чары, я не спалохалася і не заплакала, не. Я адчула неймавернае палягчэнне. Зачараваная! Вось чаму мяне не заўважаюць на танцах, а суседкі глядзяць спагадліва, і цётка ў краме, выбіраючы «элегантнае» для Алісы і «спакойнае» для Эмы, заўсёды просіць «што-небудзь паяскравей для старэйшай дачкі». Гэтулькі гадоў я вінаваціла сябе ў тым, што бязглузда і сумна распараджаюся падараваным мне жыццём, а цяпер высветлілася, што я невінаватая, што ўсё было б зусім інакш, не давядзіся камусьці накласці на мяне моцныя чары. Я ўздыхнула з палёгкай, быццам нейкі нябачны суддзя грукнуў малаточкам і нарэшце, праз трыццаць гадоў чакання, вынес мне апраўдальны прысуд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Госпожа Тренога
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Галина Романова
Сандра Мэй Сандра Мэй - Ни поцелуя без любви
Сандра Мэй Сандра Мэй
libcat.ru: книга без обложки
Мэй Сартон Мэй Сартон
Екатерина Медведева - Скляна, олив'яна, дерев'яна
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Ключ от ёлочного сундука
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Тебе я место уступаю
Екатерина Медведева
Отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x