Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нам вядома, што хутка рускія пасылаюць на Месяц другую ракету, на гэты раз з пасажырамі. Але заўважце, экіпажу не паабяцана ніякай узнагароды. Гэта, я скажу, бесчалавечна, жорстка! Яны выхваляюцца сваімі ідэямі. А што такое ідэя? Глупства. Па-мойму, комуністы дрэнныя іменна тым, што яны прымушаюць людзей думаць аб шчасці. А што такое шчасце без золата? Прывід. Падман.

Мы не дэмагогі, мы людзі справы. Можаце паведаміць у сваіх газетах, — падкрэсліў Поль Арноль, — што роўна праз трое сутак сцяг Штатаў будзе красаванца на Месяцы, над кратэрам Каперніка. Пасля гэтага няхай ляцяць усе, каму ўздумаецца, але ім давядзецца падпарадкоўвацца законам Штатаў. У дзень стварэння сусвету бог завяшчаў Месяц нам. Мы чэсна выканаем свой абавязак, возьмем сабе ўсё тое, што нам па праву належыць… Няхай жывуць Штаты! Няхай жыве прэзідэнт!..

Нельга сказаць, што прамова Поля Арноля не выклікала пэўных пачуццяў у журналістаў. Яны даволі шчыра і доўга апладыравалі яму, выкрыквалі прывітанні, энергічнымі жэстамі выказвалі сваю павагу і прыхільнасць. Некаторыя журналісты пакінулі залу і спешна накіраваліся ў рабочыя пакоі, каб перадаць па тэлеграфу, тэлетайпах і тэлефонах у свае газеты першыя весткі аб сенсацыйным выступленні

Стол прэзідыума, за якім сядзелі касмічныя гіадарожнікі, быў акружаны натоўпам фотарэпарцёраў. Пстрыкалі фотаапараты, асляпляльна ўспыхвалі «бліцы».

Па традыцыях прэс-клуба ў хуткім часе адкрыўся форум. Да Поля Арноля пасыпаліся карткі з пытаннямі. Журналісты, як вядома, выйаходлівыя людзі. Яны задалі нямала хітрых пытанняў, над якімі Полю Арнолю давялося паламаць галаву,

Поль урэшце выбіўся з сіл. Яго лоб пакрыўся потам. Ён стомленым позіркам акінуў залу і ўзяў у рукі чарговую картку. Тое, што ён прачытаў, прымусіла яго насцярожыцца. Адразу знікла адчуванне стомленасці. У картцы было напісана: «Брат! Сёння вечарам у Кложы 55 цябе чакае Начны Ястраб. Прыходзь! Не забывай, ты даў клятву сваёй крывёй». Унізе карткі быў змешчаны малюнак чэрапа са скрыжаванымі пад ім кавалерыйскімі шаблямі і стаяў выразны подпіс «Браты Д’ябла».

Поль расхваляваўся. Яшчэ чаго нехапала! Узнікла трывога, што важакі і заправілы клана могуць перашкодзіць здзейсніць запаветную думку. «О, вялікі божа! Пранясі ліха», — прашаптаў Арноль і схаваў картку ў кішэню.

Заключная частка прэс-канферэнцыі прайшла менш цікава. Поль Арноль відавочна быў не ў настроі.

Усё-ж, калі прэзідэнт прэс-клуба стукнуў малатком, абвясціўшы заканчэнне форума, Поля акружыў цесным колам узбуджаны натоўп журналістаў, рэпарцёраў, якія ўрачыста вынеслі яго з прэс-клуба на руках. На шыю Арнолю быў павешаны вялізны вянок з надпісам: «Вялікаму нацыянальнаму герою Штатаў, які пакіне першы чалавечы след на Месяцы».

Сам прэзідэнт прэс-клуба Дэвід праводзіў Поля дадому.

* * *

Роўна ў дванаццаць гадзін ночы Поль Арноль спыніўся ля змрочнага будынка з нейкімі вычурнымі нелюдзямі, высечанымі з каменя, якія нібы ахоўвалі парадны яго пад’езд. На сёння ў клане быў устаноўлены пароль «Судны дзень». Поль падышоў да шкляных дзвярэй. 3 акенца выглянуў «вартавы».

— Судны… — прамовіў Поль ціхім, як-бы здаўле-ным, голасам. Другую частку пароля гаварыць не дазвалялася.

«Вартавы», апрануты ў балахон i маску, націснуў кнопку. Дзверы адчыніліся. Поль прайшоў праз пустынную, без мэблі залу і спыніўся перед вузкімі дзвярамі, абабітымі жоўтай скурай. Тут быў уваход ва ўнутраную залу Кложы. Поль па рытуальнаму звычаю пастукаў у дзверы і пазногцем пальца накрэсліў на ёй круг.

— Заходзьце! — пачуўся рэзкі, непрыемны голас.

Зала, куды ўвайшоў Арноль, была значна меншых памераў, чым першая. Яна таксама была напалову пустая, ледзь-ледзь асветленая. У куце справа гарэў знаёмы неонавы крыж. Усё гэта стварала нейкую трывожную таямнічасць. Хоць Поль не быў баязліўцам, па яго целе прабеглі непрыемныя дрыжыкі.

Здавалася, у зале нікога не было. Але вось у адным кутку нешта заварушылася, засапло. Поль прыгледзеўся. Узмахам рукі клікаў яго да сябе ўладар Кложы. Поль пакорліва падышоў, пакланіўся і зрабіў левай рукой кланаўскі знак прывітання.

— Брат! — сказаў доўгі, сухі чалавек у чорным балахоне і жахлівай масцы. — Я твой суддзя і ўладар — Начны Ястраб. Ты наш верны і надзейны клавалер. Табе добра вядоіма: Штаты ў небяспецы. Трэба знішчыць чорных і чырвоных пачвараў на Зямлі. Ты адзін з тых, хто гатовы гэта зрабіць. Калі-б усе клавалеры былі такія, як ты, роўна праз два гады мы кіравалі-б Штатамі. Добрыя словы сказаны табой сёння нашаму народу ў прэс-клубе. Брат, — чорны чалавек паварушыўся, узяў у рукі неонавы крыж. — Мы — людзі і беззаганнай сумленнасці і высокародства. Мы ганары'мся тым, што адкрылі тайную вайну супраць чорных i будзем хутка ваяваць з комуністамі. Ты першы будзеш біць іх сваім бяспрыкладным подзвігам… Брат! Мы жадаем табе дабра, поспехаў, удачы. Але не крыўдуй на наша слова — ты можаш загінуць, і пянь мільёнаў долараў застануцца ў сейфах сенатара Уолтэра. Ты падумай, брат, як зрабіць лепш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x