Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Гомолко - Цытадэль неба [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось дык нечаканасць! Гэта-ж Наташа! Я подбегам накіраваўся да нашага знаёмага дрэва. Яна пачула крокі, аглянулася'ў мой бок і ўзрадавана закрычала: «Хутчэй! Хутчэй!»

Мокры, задыханы, я прыпыніўся.

— Як вы сюды трапілі? — запытаўся я.

Яна адказала:

— Хаваюся ад дажджу! I дзіўна — зноў мы з вамі разам…

— Дзякуючы навальніцы…

— Так, — пацвердзіла Наташа, памаўчала нейкую хвіліну, потым дадала: — А ведаеце — гэта добрая прыкмета. Прабачце, як ваша імя?

— Алег.

— Прыгожае імя…

— А я і не заўважаў,— пажартаваў я.

Яна з нейкім сумам i дакорам адказала:

— Імкненне не заўважаць — дрэнная рыса ў людзей. Паступова яны звыкаюцца з гэтым i становяцца чзрствымі.

— Вы мяне ў нечым абвінавачваеде? — павярнуўся я да Наташы i паглядзеў проста ў яе карыя з залатой іскрынкай вочы.

— Так! — адказала яна. — Чаму вы збеглі з танцаў? Помніце?

Я апусціў галаву.

— Не ўмею танцаваць, — нарэшце прамовіў я, каб што-небудзь сказаць. — I мне стала сумна…

— Я сумавала таксама… А вы, мабыць, па сваёй прывычды не заўважылі?

— 3 вамі быў Віктар… А я сябрам не перашкаджаю.

— Ах, вось вы які! Клапоціцеся пра Віктара, а пра мяне не падумалі? — яна, хоць яшчэ ішоў дождж, пабегла да сябровак.

Дзяўчаты весела смяяліся.

Я таксама выйшаў з-пад сасны і паволі пакрочыў па беразе возера. Наташа глядзела мне ўслед, i я інстынктыўна адчуваў — глядзела дакорліва i сумна. Мне хацелася спыніцца, паклікаць яе, каб пайсці разам пад гэтым дажджом. Але я нават не павярнуўся. Ззаду звінеў дзявочы смех, уздыхала пад кручаю возера.

Не, я не быў у роспачы. Я зразумеў, што адбылося жаданае цуда — каханая дзяўчына звярнула на мяне ўвагу. Цяпер у гэтым не было ніякага сумнення. Мне хацелася ісці на край свету, скакаць i спяваць, цалаваць усіх сустрэчных, моцна паціскаць ім рукі ў падзяку за шчасце.

Шумела навальніца. Не толькі ў небе, але і ў маёй душы… I вось на захадзе парваліся, рассунуліся хмары, і ў іх прасвеце па-маладому весела заззяла сінява. Яна была яркая, свежая і нагадвала чысціню марскіх прастораў

.

Раздзел чатырнаццаты

У сталічным прэс-клубе было поўна народу. Тут нараджаюцца сенсацыі і самыя неверагодныя выдумкі, якімі так часта запаўняецца ўся прэса Штатаў. Сюды сабраліся карэспандэнты соцень газет з усіх канцоў свету.

Прэс-канферэнцыю будзе весці Поль Арноль. Ён павінен расказаць аб мэце палёту ракеты «Анаконда» да Месяца, адказаць на пытанні.

Прэс-канферзнцыя яшчэ не пачалася, і ў зале было шумліва. Але нават і ў такой абстаноўцы паміж карэспандэнтамі ішоў ажыўлены абмен навінамі. На століках трашчалі пішучыя машынкі, круціліся дыскі магнітафонаў. Нехапала месц: былі заняты ўсе праходы і нават верхнія балконы.

I вось на ўзвышэнні, дзе стаяў стол прззідыума, упрыгожаны двума сцягамі (зорна-паласатым, нацыянальным, і сінім, галоўнага горада Штатаў), выйшаў прэзідэнт прэс-клуба містэр Дэвід у суправаджэнні Поля Арноля, Макса Вэла і Роба Пітэрса.

У зале пачуўся свіст, рэдкія апладысменты.

Містэр Дэвід, сутулаваты, з маршчыністым, сухім тварам, паставіў на стол традыцыйную срэбную кошку з круглымі вялізнымі вачыма. Гэта азначала: усё, аб чым тут будзе сёння расказвацца, не з’яўляецца сакрэтам і можа смела каментыравацца ў друку.

Уступная прамова містэра Дэвіда была кароткая, строга афіцыйная. I вось настала чарга Поля Арноля. Ён узышоў на трыбуну важным, упэўненым крокам, задаволена ўсміхаючыся.

— Пан старшыня, лэдзі і джэнтльмены! Я разумею цікавасць, якую праяўляюць ва ўсім свеце да нашага незвычайнага падарожжа, — пачаў ён, — Калумб адкрыў некалі Новы свет — Амерыку. Мы ўзялі на сябе болып цяжкі абавязак — адкрыць для Штатаў Месяц. Заўтрашні дзень — выключны дзень у маім календары. Я з сваімі калегамі пакідаю Зямлю. 380 тысяч кілометраў — небывалы шлях. Ён усыпаны золатам, лаўровымі вянкамі славы. Мы прывязем гэтыя вянкі сюды, у наш слаўны горад. Я просты чалавек. Мой бацька — уладальнік невялікага кансервавага завода, мой сябра Макс па прафесіі — рыбак, Роб — грузчык. Усе мы пажадалі ўславіць імя нашых Штатаў, нашага вялікага горада. У нас — самая шчаслівая краіна. Мы выбіраем прэзідэнтамі людзей самых розных прафесій. У нас можна легчы спаць бедняком, а назаўтра прачнуцца багатым. Роўна сто гадзін палёту ракеты дадуць нам 5 мільёнаў долараў. У нашых Штатах — усё для чалавека справы, для яго шчасця i багацця.

Зусім іншыя парадкі заснавалі комуністы. Вы ведаеце, лэдзі і джэнтльмены, што Советы паслалі ракету да Месяца. Яна там i засталася. Вы хочаце ведаць прычыны? Калі ласка — ракеце нехапіла на зваротны шлях паліва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x