Праўда, словы ды i ўся мова касмiчных незнаёмцаў, калi гэта ўвогуле можна назваць мовай, вызначалася складанасцю, нелагiчнасцю, нават нейкай недарэчнасцю. Але Iван спакойна i нетаропка "ламаў язык", памятаючы, што наперадзе дзесяць гадоў лёту - можна вывучыць мовы ўсяго свету.
I,нарэшце, галоўны суцяшальны козыр - экiпаж будзе мець магчымасць пастаянна падтрымлiваць сувязь з Зямлёй.
Надыходзiў дзень i час старту, заканчвалiся апошнiя падрыхтоўчыя клопаты. Усё iшло згодна намечанага плана.
* * *
Палёт праходзiў нармальна. Так званых няштатных сiтуацый пакуль не здаралася, i экiпаж спакойна займаўся сваiмi строга прадпiсанымi абавязкамi. Усе навiгацыйна-тэхнiчныя задачы выконваў камандзiр карабля, а навукова-даследчая дзейнасць заставалася за Iванам, якi пастаянна падтрымлiваў сувязь з Зямлёй, праслухоўваў касмiчную бездань, у якую час ад часу пасылаў розныя сiгналы, у тым лiку i на мове планеты Аскал.
Галоўную небяспеку для экiпажа i карабля ўяўлялi агромнiстыя астэроiды, якiя сустракалiся на шляху зямлян, але сучасная тэхнiка дазваляла загадзя высвечваць iх на штурманскiм экране, i карабель аўтаматычна, без дапамогi пiлота выбiраў бяспечны маршрут.
Iван перад палётам баяўся, што за час лёту змарнее ад нуды, але тут, перад чорнай бясконцасцю, з прыемнасцю зазначыў, што за любiмымi заняткамi час ляцiць непрыкметна, а галоўнае, выкарыстоўваецца плённа. Назiранне за Ўсяленнай з Зямлi - адна справа, тут жа адкрывалiся зусiм iншыя магчымасцi быццам стаiш з космасам твар да твару.
Праз тры гады лёту Iван раптоўна запеленгаваў той жа, ужо вядомы iм сiгнал. Гэта не толькi надало сiлы экiпажу, але - што самае важнае - дапамагло падкарэкцiраваць дакладнасць траекторыi палёту, якая, як высветлiлася, крыху адхiлiлася ад рэальнага знаходжання Аскала. Гэта "крыху", хоць i не пад вялiкiм градусам першапачатковага адхiлення, з кожным днём палёту павялiчвалася, а да канца намечанага тэрмiну перарасло б у мiльёны кiламетраў, i ўсё закончылася б трагiчна.
Але больш радасная вестка паступiла з Зямлi - услед першаму касмiчнаму караблю паспяхова стартаваў другi, навейшы, якому пад сiлу дасягнуць планету Аскал i, забраўшы бескарабельных астранаўтаў, вярнуцца на Зямлю.
Гэта было сапраўднае свята, бо нiшто так моцна не падтрымлiвае чалавека, як рэальная надзея.
Зямля паведамляла, што ўсё разлiчана такiм чынам, каб за кошт значна большай хуткасцi новы касмiчны карабель максiмальна наблiзiўся да першага экiпажа i скарацiў адрэзак часу памiж дзвюма пасадкамi.
Гэта азначала, па сцвярджэнню Зямлi, што дапамога прыбудзе прыкладна праз месяц пасля пасадкi першапраходцаў, а магчыма,i раней.
- Ну як, - не без трывогi запытаўся ў камандзiра карабля Iван, пратрымаемся месяц?
Камандзiр задуменна адказаў:
- Невядома хто i што нас там чакае, як сустрэне... Для таго, каб загiнуць, дастаткова некалькiх iмгненняў...
- А наша электронна-лазерная зброя? А нашы непрабiваема-незгаральныя касцюмы? А нашы паралiзатары, якiя iмгненна здольны нейтралiзаваць усё жывое вакол нас? - сыпануў пытаннямi разгарачаны Iван.
- Пабачым, - адным словам на ўсе пытаннi адказаў камандзiр.
Палёт працягваўся нармальна, спакойна, нават манатонна. Уся бартавая тэхнiка бездакорна выконвала свае шматлiкiя функцыi, трэнажоры падтрымлiвалi астранаўтаў у добрым фiзiчным стане i бадзёрым псiхалагiчным настроi.
I ўсё ж калi, па падлiках даследчыкаў, палёт падыходзiў да заканчэння, не абышлося без непрыемнасцяў.
Раптоўны i моцны ўдар страсянуў велiзарны корпус касмiчнага карабля. Прыборы адразу паказалi, што лятальны апарат пачаў адхiляцца ад курсу. Гэта азначала, што адзiн з чатырох рухавiкоў быў выведзены з рэжыму работы. Стварылася дэцэнтрацыя цягi, таму былi вымушаны тэрмiнова заглушыць другi, процiлеглы ад пашкоджанага, рухавiк. Такая аперацыя дазволiла выправiць траекторыю палёту, затое хуткасць яго зменшылася ўдвая.
Адначасова з гэтым знiкла сувязь з Зямлёй.
- Што гэта было? - трывожна спытаўся Iван у камандзiра карабля.
- Думаю, што бакавы астэроiд у сваiм палёце перасёкся ў той крытычнай кропцы з палётам нашага карабля. Такiя здарэннi лiчылiся раней тэарэтычна-магчымымi. Сёння я ўпершыню пераканаўся, што такое магчыма i на практыцы.
- А як цяпер ляцець? - не супакойваўся Iван.
Iсаеў адказаў:
- Наша шчасце, што той астэроiд не напаткаў нас на тысячную долю секунды раней. Ляцелi б зараз у касмiчнай беспаветранасцi не мы, а дробныя шматкi ад нас i нашага карабля. А так - чыркануў ён нам, калi можна так сказаць, па хвасце, пашкодзiў рухавiк, сарваў антэну i спакойненька паляцеў далей.
Читать дальше