Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

1984 (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1984 (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

1984 (на белорусском языке) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1984 (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да таго ж, кожнае слова - гэта датычылася ў прынцыпе любога слова ў мове магло прыняць адмоўную форму праз дадаванне прыстаўкi не-. Сэнс слова ўзмацняўся прыстаўкай плюс-, а найбольш - прыстаўкай звышплюс-. Так, напрыклад, нехалодны значыла "цёплы", а плюсхалодны i звышплюсхалодны значыла адпаведна "вельмi халодны" i "надзвычай халодны". Як i ў цяперашняй мове, змест амаль кожнага слова можна было змянiць, дадаўшы да яго прыстаўкi-прыназоўнiкi, гэткiя як перад-, па-, над-, пад- i гэтак далей. Дзякуючы ўсяму гэтаму ўдалося нязмерна скарацiць слоўнiк. Скажам, калi ёсць слова добры, няма патрэбы ў слове дрэнны, бо неабходны сэнс гэтак жа добра, цi нават яшчэ i лепш, выказваецца словам нядобры. У выпадку, калi два словы ўтваралi антанiмiчную пару, трэба было проста вырашыць, якое з гэтых слоў скасаваць. Цёмны, напрыклад, можна было замянiць на нясветлы, або светлы на няцёмны, як каму падабаецца.

Другой адметнаю рысай навамоўнае граматыкi была яе рэгулярнасць. Усе граматычныя формы, за нешматлiкiмi выключэннямi, падпарадкоўвалiся аднолькавым правiлам.

Тымi класамi слоў, якiм дазвалялася змяняцца насуперак агульным правiлам, былi займеннiкi i дапаможныя дзеясловы. Усе яны захавалi свае ранейшыя формы, апроч займеннiка каму, якi быў скасаваны дзеля непатрэбнасцi. Знiклi таксама мадальныя дзеясловы магу, можаш, хачу, хочаш, iх сэнс быў цалкам ахоплены дзеясловам мушу, мусiш. Былi таксама пэўныя адхiленнi ў словаўтварэннi, выклiканыя патрэбамi паскарэння i спрашчэння маўлення. Слова, якое цяжка вымавiць або можна зблытаць з iншым словам, аўтаматычна лiчылася дрэнным словам. Тады часам дзеля мiлагучнасцi ўстаўлялiся дадатковыя гукi або захоўвалася архаiчная форма. Асаблiва выразна гэта адчуваецца ў слоўнiку В. Чаму зручнасцi вымаўлення надавалася такая вялiкая ўвага, станецца зразумела далей.

Слоўнiк В. Слоўнiк В складаўся са слоў, штучна створаных дзеля пэўных палiтычных мэтаў: гэта значыць слоў, якiя не толькi ў кожным выпадку мелi палiтычны сэнс, але i настройвалi на пажаданы манер думкi тых, хто iх ужываў. Без поўнага разумення прынцыпаў Ангсоцу было цяжка ўжываць гэтыя словы правiльна. У некаторых выпадках яны маглi быць перакладзеныя на старамоўе i нават на словы са слоўнiка А, але звычайна гэта патрабавала доўгiх апiсальных зваротаў i заўсёды гублялiся пэўныя адценнi. Словы са слоўнiка В былi своеасаблiвай стэнаграфiяй, калi цэлы шэраг паняццяў змяшчаўся ў некалькiх складах, i разам з тым яны былi больш дакладныя i пераканальныя, чым у звычайнай мове.

Словы са слоўнiка В былi ва ўсiх выпадках складанымi словамi*. Яны будавалiся з двух цi болей слоў або кавалкаў слоў, злучаных разам у лёгкую для вымаўлення форму. У вынiку атрымлiваўся заўсёды назоўнiк-дзеяслоў, якi падлягаў агульным правiлам словазмянення. Прывядзём адзiн прыклад: слова дабрадум, якое вельмi прыблiзна можна перакласцi як "добранадзейнасць", або, калi разглядаць яго як дзеяслоў, "думаць добранадзейна". Яно змянялася гэтак: назоўнiк-дзеяслоў дабрадум; мiнулы час добрадумаў; цяперашнi час добрадумае; прыметнiк дабрадумны; прыслоўе дабрадумна; аддзеяслоўны назоўнiк дабрадумнiк.

* Складаныя словы, як, напрыклад, мовапiс, сустракалiся, вядома ж, i ў слоўнiку А, але гэта былi ўсяго толькi зручныя скароты, якiя не мелi адмысловай iдэалагiчнай афарбоўкi.

Словы ў слоўнiку В будавалiся без нiякiх этымалагiчных прынцыпаў. Словы, з якiх яны складалiся, маглi належаць да любой часцiны мовы, маглi быць размешчаны ў любым парадку i маглi быць зменены любым манерам, каб толькi iх было лёгка вымаўляць i можна было распазнаць зыходныя формы. У слове злачындум (думзлачынства), напрыклад, дум стаяла на другiм месцы, а ў слове думпол (Палiцыя Думак) - на першым, да таго ж у другiм спалучэннi слова палiцыя страцiла сваю другую частку. У слоўнiку В захаваць мiлагучнасць было цяжэй, i таму адхiленнi ад агульных правiлаў сустракалiся тут часцей, чым у слоўнiку А.

Некаторыя словы са слоўнiка В мелi вельмi тонкiя адценнi значэнняў, амаль няўлоўныя для тых, хто не меў цэласнага ўяўлення пра навамоўе. Разгледзiм, напрыклад, такi тыповы сказ з перадавога артыкула "Таймз" Старадумы ненутромчуюць Ангсоц. На старамоўi найкарацейшым чынам гэта можна было б перадаць так: "Тыя людзi, чый светапогляд сфармаваўся да Рэвалюцыi, не могуць дасягнуць поўнага пачуццёвага разумення прынцыпаў Ангельскага Сацыялiзму". Але гэты пераклад недакладны. Па-першае, каб цалкам ахапiць сэнс працытаванага вышэй навамоўнага сказа, неабходна было мець выразнае ўяўленне пра тое, што значыць Ангсоц. Да таго ж толькi той, хто старанна засвоiў прынцыпы Ангсоцу, мог ацанiць усю вобразную моц слова нутромчуць, якое азначала сляпую, безаглядную згоду з чым-небудзь, амаль неўяўляльную сёння; або слова старадум, неадрыўна звязанага з паняццямi злачыннай заганы i ўпаднiцтва. Але адмысловым прызначэннем некаторых навамоўных слоў, у тым лiку i слова старадум, было не так выказваць значэннi, як разбураць iх. Гэтыя словы, дарэчы, нешматлiкiя, пашырылi свае значэннi да гэткай ступенi, што ўвабралi ў сябе цэлыя плоймы слоў, якiя цяпер можна было скасаваць i забыць, бо для выказання iх сэнсу дастаткова аднаго добра зразумелага слова. Найвялiкшай цяжкасцю, якая паўставала перад складальнiкамi Слоўнiка Навамоўя, было не прыдумляць новыя словы, а, прыдумаўшы iх, вызначыць, што яны значылi, а прасцей кажучы, вызначыць, якiя шэрагi слоў можна выкiнуць з мовы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1984 (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1984 (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «1984 (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «1984 (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x