Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Чалавек-невідзімка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек-невідзімка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек-невідзімка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек-невідзімка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек-невідзімка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я паспрабую. Калі ён упусціць мяне, вы абяцаеце не ўрывацца за мной у дом?

— З вамі я не сварыўся, — адказаў Голас.

Кемп, выпусціўшы Эдая, паспяшаўся наверх; асцярожна ступаючы па асколках, ён падкраўся да акна кабінета, зазірнуў ўніз і ўбачыў Эдая, які размаўляў з Невідзімкам.

— Што ж ён не страляе? — прамармытаў Кемп.

Тут рэвальвер перамясціўся і заблішчэў на сонцы.

Засланіўшы вочы, Кемп стараўся прасачыць рух асляпляльнага промня.

— Так і ёсць! — усклікнуў ён. — Эдай аддаў рэвальвер.

— Абяцаеце не ўрывацца за мной, — казаў у гэты час Эдай. — Не захапляйцеся сваёй удачай. Уступіце ў чым-небудзь.

— Вяртайцеся ў дом. Кажу вам прама: я нічога не абяцаю.

Эдай, мусіць, раптам прыняў рашэнне! Ён павярнуўся да дома і павольна пайшоў наперад, заклаўшы рукі за спіну. Кемп з неўразуменнем назіраў за ім. Рэвальвер знік, потым зноў бліснуў, зноў знік, і зноў Кемп, напружваючы зрок, разгледзеў яго: маленькі цёмны прадмет, што следаваў за Эдаем. Далей усё адбылося маланкава: Эдай зрабіў скачок назад, крута павярнуўся, хацеў схапіць рэвальвер, не злавіў яго, падняў рукі і ўпаў ніцма, пакінуўшы над сабою сіняе воблачка дыму. Стрэла Кемп не пачуў. Эдай зрабіў некалькі сутаргавых рухаў, прыўзняўся, апіраючыся на руку, зноў упаў і застаўся ляжаць нерухома.

Кемп пастаяў крыху, уважліва гледзячы на ціхамірную спакойную позу Эдая. Дзень быў гарачы і бязветраны, здавалася, увесь свет заціх, толькі ў кустах паміж домам і веснічкамі два жоўтыя матылькі ганяліся адзін за адным. Эдай ляжаў на поплаве каля веснічак. Ва ўсіх дачах на ўзгорку шторы былі спушчаны, толькі ў зялёнай альтанцы можна было заўважыць белую фігуру — мусіць, старога, які мірна драмаў. Кемп уважліва ўглядваўся, шукаючы ў паветры паблізу ад дома рэвальвер, але ён знік. Кемп зноў паглядзеў на Эдая. Ігра пачалася сур'ёзная.

Хтосьці пачаў званіць і стукаць ва ўваходныя дзверы, усё больш гучна, настойліва, але ўся прыслуга, павінуючыся распараджэнню Кемпа, сядзела запёршыся ў сваіх пакоях. Нарэшце ўсё сціхла. Кемп пасядзеў крыху, услухоўваючыся, потым асцярожна выглянуў па чарзе ў кожнае з трох вокнаў. Потым выйшаў на лесвіцу і зноў з трывогай прыслухаўся. Затым узброіўся качаргой, якую ўзяў у спальні, і зноў пайшоў правяраць унутраныя засаўкі вокнаў на ніжнім паверсе. Усё было трывала і надзейна. Ён вярнуўся наверх. Эдай па-ранейшаму нерухома ляжаў ля краю пасыпанай гравіем дарожкі. Па дарозе, міма дач, ішлі пакаёўка і двое палісменаў.

Стаяла мёртвая цішыня. Кемпу здавалася, што трое людзей набліжаюцца вельмі павольна. Ён пытаўся ў сябе, што робіць яго праціўнік.

Раптам ён уздрыгнуў. Знізу пачуўся трэск. Пасля некаторага вагання Кемп спусціўся ўніз. Нечакана ўвесь дом напоўніўся цяжкімі ўдарамі і трэскам дрэва, якое шчапалі. Звінелі і бразгалі жалезныя засаўкі на аканіцах. Ён павярнуў ключ, адчыніў дзверы ў кухню, і ў гэтую хвіліну ў пакой паляцелі пасечаныя і разламаныя аканіцы. Кемп спыніўся, здранцвеўшы ад жаху. Аконная рама, акрамя адной перакладзіны, была яшчэ цэлая, але ад шкла засталася толькі зубчатая аблямоўка. Аканіцы былі пасечаны сякерай, якая цяпер з усяго размаху біла па раме і жалезных кратах, што засцерагалі акно. Але раптам сякера адскочыла ўбок і знікла.

Кемп убачыў рэвальвер, які ляжаў на дарожцы каля дома, і тут жа рэвальвер узляцеў у паветра. Кемп падаўся назад. Яшчэ секунда — і пачуўся стрэл; шчэпка, адарваная ад зачыняемых Кемпам дзвярэй, праляцела над яго галавой. Ён зачыніў дзверы, замкнуў іх на ключ і тут жа пачуў крыкі і смех Грыфіна. Потым зноў затрашчала дрэва пад скрышальнымі ўдарамі сякеры.

Кемп стаяў у калідоры, збіраючыся з думкамі. Цераз хвіліну Невідзімка будзе на кухні. Гэтыя дзверы затрымаюць яго ненадоўга, і тады…

Каля ўваходных дзвярэй пазванілі. Магчыма, палісмены. Кемп пабег у прыхожую, умацаваў ланцуг і адсунуў засаўку. Толькі аклікнуўшы пакаёўку і пачуўшы яе голас, ён зняў ланцуг, усе трое гурбой уваліліся ў дом, і Кемп зноў зачыніў дзверы.

— Невідзімка! — сказаў Кемп. — У яго рэвальвер. Засталося два зарады. Ён забіў Эдая. Ва ўсялякім выпадку падстрэліў яго. Вы не бачылі яго на лужку? Ён там ляжыць.

— Хто? — спытаўся адзін з паліцэйскіх.

— Эдай, — сказаў Кемп.

— Мы прайшлі задворкамі, - сказала пакаёўка.

— Што гэта за трэск? — спытаўся другі палісмен.

— Ён на кухні… ці хутка будзе там. Ён знайшоў сякеру…

Раптам на ўвесь дом загучалі ўдары сякеры па кухонных дзвярах. Пакаёўка зірнула на дзверы і адступіла ў сталовую. Кемп адрывіста растлумачыў сітуацыю. Яны пачулі, як паддаліся кухонныя дзверы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек-невідзімка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек-невідзімка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек-невідзімка»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек-невідзімка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x