Пьер Буль - Замежная фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Замежная фантастыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, short_story, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замежная фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замежная фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».

Замежная фантастыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замежная фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але гэтым разам яе рэакцыя была спакайнейшая. Дзяўчына задрыжала, напружылася, нібыта перад скачком, аднак засталася нерухомая. Узбадзёраны поспехам, я ўсміхнуўся яшчэ больш выразна. Яна зноў уздрыгнула, але потым усё ж такі супакоілася. Няўжо мне ўдалося прыручыць дзікунку? Асмялеўшы, я паклаў ёй руку на плячо. Дрыготка прабегла па ўсім яе целе, але яна не варухнулася. Усведамленне поспеху працяла мяне п'янаю радасцю, аднак неўзабаве я прыйшоў яшчэ ў большае захапленне, калі заўважыў, што Нова спрабуе пераймаць мяне.

Гэта было менавіта так! Яна спрабавала ўсміхнуцца! Пра тое, якога гэта каштавала ёй намагання, я здагадаўся, прыкмеціўшы, як сутаргава скарачаюцца мускулы яе чароўнага твару. Яна спрабавала ўсміхнуцца некалькі разоў, але ў выніку змагла толькі вымучыць нейкую хваравітую грымасу. Гэтыя пакутлівыя, марныя высілкі страшэнна мяне ўсхвалявалі. Я адчуў раптам, як душу маю захліснула хваля жалю, быццам перада мною было дзіця-калека. Я ласкава сціснуў яе плячо, схіліўся над ёю і дакрануўся вуснамі да яе вуснаў. У адказ яна пацерлася носам аб мой нос, потым лізнула мяне ў шчаку.

Разгублены, я не ведаў, што і рабіць. На ўсякі выпадак нязграбна паўтарыў яе жэст. Нова здавалася задаволенай, але далей нашае збліжэнне не пайшло. Баючыся, што мае зямныя манеры прывядуць да якойсьці недаравальнай памылкі, я раздумваў, што б яшчэ такое зрабіць, як раптам жудасны грукат і звон прымусілі нас імгненна ўскочыць на ногі.

Ашаломленыя, мы стаялі побач з двума маімі таварышамі, пра якіх я ледзь не забыўся, як сама апошні эгаіст. Нова, нібыта звар'яцеўшы, пачала кідацца з боку ў бок. Хутка я зразумеў, што гэты гвалт быў жахлівай нечаканасцю не толькі для нас, але і для ўсіх лясных жыхароў: людзі выскоквалі з гнёздаў і насіліся па паляне ўзад-уперад. І гэта ўжо было не гульнёю, як учора, — у іх крыках чуўся неверагодны страх.

Ад гэтай какафоніі, што разрывала раптам цішыню джунгляў, ажно кроў у жылах стыла. Але я адчуваў: лясныя людзі выдатна разумеюць, што стаіць за ўсім гэтым гармідарам — іх палохалі не грукат і звон самі па сабе, а набліжэнне зусім пэўнай небяспекі. Гвалт нарастаў. Гэта была жудасная какафонія, у якой змяшаліся глухі рокат барабанаў, рэзкі ляск і звон, быццам ад удараў у рондалі, крыкі. Больш за ўсё ўразілі нас менавіта крыкі, таму што, хоць мы і не разумелі ні слова невядомай нам мовы, галасы былі, бясспрэчна, чалавечыя.

Відовішча было, жахлівае. Мужчыны, жанчыны, дзеці лёталі ва ўсіх напрамках па лясной паляне, натыкаліся адно на аднаго, падалі. Некаторыя караскаліся на дрэвы, бы спрабавалі схавацца там. Аднак неўзабаве некалькі больш пажылых мужчын, саўладаўшы з сабою, спыніліся і пачалі прыслухоўвацца. Гвалт мацнеў досыць павольна. Ён даносіўся з таго боку, дзе лес быў асабліва густы, і, здавалася, спараджалася ўся гэтая какафонія не ў адным месцы, а ў некалькіх, прыблізна аднолькава аддаленых ад нас. Усё гэта згадвала вялікае паляванне, калі загоншчыкі гвалтам і крыкамі палохаюць звяроў.

Відаць, старэйшыны племені прынялі нейкае рашэнне. Адрывіста павіскваючы — што азначала, пэўна, нейкі сігнал або загад, — яны кінуліся бегчы ў другі ад грукату і звону бок. Астатнія рвануліся ўслед за імі, і мы ўбачылі, як усё племя ломіцца скрозь кусты, нібыта статак спалоханых аленяў. Нова таксама кінулася за імі, але раптам спынілася і павярнулася да нас — дакладней, як мне здалося, да мяне. З яе рота вырваўся нейкі адчайны стогн, мусіць, заклік бегчы за ёю, пасля яна скокнула ў гушчар і імгненна знікла ў ім.

Гвалт рабіўся ўсё больш невыносны, і мне ўжо здавалася, што дзесьці зусім непадалёк трашчаць пад цяжкімі ботамі галінкі, сукі. Прызнаюся, я таксама страціў галаву. Розум падказваў мне застацца на месцы і сустрэць новых сарорцаў, якія — з кожнай секундаю я разумеў гэта ўсё больш пэўна — перагукваліся чалавечымі галасамі. Але пасля ўсіх выпрабаванняў, што выпалі на нашу долю, нервы мае былі ўжо нікуды не вартыя. Жах Новы і яе сародзічаў перадаўся і мне. Я не мог ні думаць, ні прымаць рашэнні, а проста імчаўся ўслед за дзікункаю, нават не падумаўшы параіцца з таварышамі.

Гэтак я прабег некалькі сотняў метраў, але дзяўчыну не дагнаў. Тут я заўважыў, што за мною бяжыць толькі Левэн. Відаць, прафесар у яго гадах не мог вытрываць такую шалёную гонку. Левэн, задыхаючыся, параўняўся са мною. Мы зірнулі адзін на аднаго; апроч страху быў у нашых позірках і сорам: як гэта мы так — чалавекі?!. Я ўжо хацеў быў прапанаваць Левэну вярнуцца назад або хоць пачакаць нашага шэфа, як раптам зусім іншыя гукі прымусілі нас скалануцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замежная фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замежная фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Замежная фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Замежная фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x