Пьер Буль - Замежная фантастыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Замежная фантастыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, short_story, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замежная фантастыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замежная фантастыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».

Замежная фантастыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замежная фантастыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Левэн, як і я, быў у поўным адчаі, і спатрэбілася мудрасць нашага патрона, які здолеў падбадзёрыць нас. Ужо вечарэла. Мы, вядома, маглі скарыстацца бесклапотнасцю дзікуноў і ўцячы, але куды? Катэр быў зруйнаваны. У нас не было больш разумнага выйсця, чым застацца тут і паспрабаваць улагодзіць гэтых варвараў. Да таго ж, нам страшэнна хацелася есці.

Мы ўсталі і нерашуча пабрылі па лесе. Сарорцы па-ранейшаму бяздумна дурэлі, не звяртаючы на нас ніякае ўвагі. Мабыць, толькі Нова не забылася на нас. Яна пайшла за намі, трымаючыся трохі ззаду, і адварочвала галаву кожны раз, калі мы азіраліся. Паблукаўшы крышку па паляне, мы ўбачылі, што знаходзімся ў чымсьці накшталт стойбішча першабытных людзей, толькі тут замест буданоў былі зладжаны з ламачча — на зямлі ці ў развілках ніжніх галін — нейкія прымітыўныя гнёзды, падобныя на тыя, што робяць буйныя малпы ў нашых афрыканскіх лясах. Некаторыя гнёзды былі занятыя. Мужчыны і жанчыны — не ведаю, як інакш можна назваць сарорцаў рознага полу, — драмалі ў гнёздах, часта парамі, шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго ці скурчыўшыся, бы сабакі ў халоднае надвор'е. У большых гнёздах размяшчаліся цэлыя сем'і: мы прыкмецілі дзяцей, якія спалі ў іх, — яны здаліся нам прыгожымі і дужымі.

Але страўнікі нашы ад усіх назіранняў не папаўнелі. Нарэшце мы заўважылі пад адным дрэвам сям'ю, якая прыступіла да трапезы, але іхняя ежа не магла спакусіць нас. Зубамі і пазногцямі яны раздзіралі на часткі тушу нейкай буйной жывёліны, падобнай на аленя. Адрываючы крывавыя кавалкі, сарорцы жэрлі іх, выплёўваючы толькі шматкі шкуры. Увогуле мы не знайшлі ва ўсім стойбішчы аніводнага ачага. Нас ванітавала ад аднаго толькі віду такога абеду. Да таго ж, выявілася, што ніхто і не збіраецца нас частаваць. Наадварот, ледзь мы наблізіліся на некалькі крокаў да гэтай сямейкі, як пагрозлівае бурчанне вымусіла нас таропка адступіць.

Але тут нам дапамагла Нова. Магчыма, яна ўрэшце зразумела, што мы галодныя, хоць я ў гэтым і не ўпэўнены. Ці магла яна ўвогуле хоць што-небудзь зразумець? Не ведаю. Проста, хутчэй за ўсё, сама згаладалася. Ва ўсякім разе, наблізіўшыся да высокага дрэва, Нова абхапіла ствол рукамі і нагамі і, хутка падцягваючыся, дабралася да ніжніх галін і знікла ў лістоце. Неўзабаве адтуль градам пасыпаліся плады, падобныя на бананы. Потым Нова спусцілася на зямлю і, скоса паглядаючы на нас, пачала ўплятаць гэтыя бананы. Пасля нядоўгіх ваганняў мы рызыкнулі пакаштаваць іх. Яны былі смачныя, і нам удалося заглушыць голад. Нічога супраць таго, што мы далучыліся да яе, Нова не мела. Мы напіліся з ручая і вырашылі, што тут і заначуем.

Кожны выбраў сабе месца, дзе можна было б зладзіць такое ж гняздо, як і ў сарорцаў. Нова настолькі зацікавілася нашай работаю, што нават наблізілася да мяне і дапамагла зламаць адну непадатлівую галіну.

Мяне гэта кранула, а маладога Левэна, пэўна, раззлавала, бо ён бухнуўся на траву і павярнуўся да нас спінаю. Што ж да прафесара, то ён даўно ўжо спаў, зламаны стомаю.

Я забавіўся, стараючыся лепей уладкавацца. Нова па-ранейшаму назірала за мной збоку. Калі я нарэшце ўлёгся, яна, павагаўшыся досыць доўгі час, падышла да мяне дробнымі, няўпэўнымі крокамі. Я замёр, баючыся спалохаць яе. Пастаяўшы каля мяне, яна ўлеглася побач. Я ляжаў, не дазваляючы сабе нават паварушыцца. Урэшце яна даверліва прыціснулася да мяне, і цяпер мы ўжо нічым не адрозніваліся ад астатніх парачак гэтага дзіўнага племені. Але, нягледзячы на неверагодную прыгажосць Новы, жанчыны ў ёй я не адчуваў. Яна паводзіла сябе бы ласкавая хатняя жывёліна, якой хочацца сагрэцца побач з гаспадаром. Мне таксама была прыемная цеплыня яе цела, але ніякага жадання яна ўва мне не ўзбуджала. Урэшце я так і заснуў, змарнелы, зусім побач з гэтай надзіва пекнай' і неразумнай істотаю. Засынаючы, я паспеў заўважыць у небе начны спадарожнік Сароры — ён быў меншы за наш Месяц, аднак заліваў джунглі досыць яркім жаўтаватым святлом.

Раздзел VІІІ

Прачнуўся я, калі неба ў прасветах паміж галінамі налівалася ўжо першымі ранішнімі фарбамі. Нова яшчэ спала. Я доўга разглядваў яе, нічым не выдаючы сябе, што прачнуўся, але, згадаўшы, як жорстка абышлася яна з Гектарам, уздыхнуў. З-за гэтай німфы пачаліся ўсе нашыя няшчасці: гэта ж яна паведаміла пра нас супляменнікам. Але я не мог злаваць на прыгажуню, зачараваны яе павабнасцю.

Тут Нова заварушылася і ўзняла галаву. У вачах у сароркі мільгануў жах, я адчуў, як напружыліся ўсе яе мускулы. Аднак мая нерухомасць супакоіла Нову, і спакваля выраз яе твару памякчэў. І ўпершыню ёй удалося на імгненне вытрымаць мой позірк. Я расцаніў гэта як асабістую перамогу і, зусім забыўшыся, якое ўражанне рабіла на яе ўчора маё зямное выяўленне зычлівасці, усміхнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замежная фантастыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замежная фантастыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Замежная фантастыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Замежная фантастыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x