Герберт Уэллс - Вайна сусветаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Вайна сусветаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна сусветаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна сусветаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маладыя «двойкі» і «тройкі», выходзячы на адкрытае месца, бачылі людзей, якія ўсхвалявана аб чымсьці гаварылі і паглядалі ў бок пясчанага кар'ера на люстраное вярчэнне; хваляванне іх, несумненна, перадавалася новаму папаўненню.

А палове дзевятай, незадоўга да гібелі дэлегацыі, каля ямы сабраўся чалавечы натоўп — чалавек трыста, калі не больш, не лічачы тых, хто збочыў з дарогі, каб падысці бліжэй да марсіянаў. Сярод іх былі тры палісмены, да таго ж адзін конны; яны стараліся, згодна інструкцыям Стэнта, супакоіць натоўп і не падпускаць яго да цыліндра. Не абышлося, канешне, без пратэсту гарачых галоў, для якіх усякае зборышча з'яўляецца новай зачэпкай пашумець і пабалакаць.

Як толькі марсіяне паказаліся з свайго цыліндра, Стэнт і Оджылві, папярэджваючы магчымасць сутыкнення, тэлеграфавалі з Хорсела ў казармы з просьбаю прыслаць салдатаў для таго, каб не дапусціць насілля з боку гэтых дзіўных істотаў. Пасля гэтага яны вярнуліся на чале злашчаснай дэлегацыі. Людзі, якія знаходзіліся ў натоўпе, пасля апісвалі іх смерць — яны бачылі тое ж самае, што і я: тры клубы зялёнага дыму, глухое гудзенне і ўспышкі полымя.

Аднак натоўпу гледачоў пагражала большая небяспека, чым мне. Іх выратаваў толькі пясчаны, парослы верасам пагорак, затрымаўшы частку цеплавых промняў. Калі б парабалічнае люстра было паднята на некалькі ярдаў вышэй, не засталося б ніводнага жывога сведкі. Яны бачылі, як успыхваў агонь, як падалі людзі, як нябачная рука, запальваючы кустоўе, хутка набліжалася да іх у прыцемках. Потым са свістам, заглушыўшы гул з ямы, прамень бліснуў над іх галовамі; успыхнулі вершаліны букаў, акаймоўваючых дарогу; у бліжэйшым доме трэснулі цагліны, разляцеліся шыбы, запалымнелі аконныя рамы і рухнула частка страхі.

Калі затрашчалі і загулі палаючыя дрэвы, ахоплены панікай натоўп некалькі секундаў нерашуча таптаўся на месцы. На дарогу падалі іскры і недагаркі галля, кружылася вогненнае лісце. Загараліся капелюшы і спадніцы. З пусткі даносіўся пранізлівы крык.

Крыкі і стогны зліваліся ў аглушальны гул. Конны палісмен, схапіўшыся рукамі за галаву, праскакаў сярод узбударажанага натоўпу, моцна крычучы.

— Яны ідуць! — крыкнуў жаночы голас, і, налягаючы на прысутных за спіной, людзі пачалі пракладваць сабе дарогу да Ўокінга. Натоўп разбягаўся ўсляпую, як статак авечак. Там, дзе дарога станавілася вузейшай і цямнейшай, паміж высокімі насыпамі, адбылася адчайная даўка. Не абышлося без ахвяр: трое — дзве жанчыны і адзін хлопчык — былі раздушаныя і затаптаныя; іх пакінулі паміраць сярод цемры і страху.

VII. Як я дабраўся дадому

Што да мяне, то я помню толькі, што натыкаўся на дрэвы і часта падаў, прабіраючыся праз кустоўе. Нада мною навіс нябачны страх; бязлітасны цеплавы меч марсіянаў, здавалася, замахваўся, бліскаючы над маёй галавою, і вось-вось павінен быў абрушыцца і дастаць мяне. Я выбраўся на дарогу паміж скрыжаваннем і Хорселам і пабег у бок скрыжавання.

У рэшце рэшт я стаміўся ад хвалявання і хуткага бегу, пахіснуўся і ўпаў ля дарогі, непадалёку ад моста цераз канал, каля газавага завода. Я ляжаў нерухома.

Праляжаў я так, мабыць, даволі доўга.

Я прыўзняўся і сеў у поўным недаўменні. З хвіліну не мог зразумець, як сюды трапіў. Я строс з сябе нядаўні страх, як пыл з адзення. Капялюш мой знік, і каўнерык саскочыў з запінкі. Некалькі хвілінаў назад перада мною былі толькі ноч, прастора і прырода, мая бездапаможнасць, страх і блізкасць смерці. І цяпер усё адразу перамянілася, мой настрой быў зусім іншым. Пераход ад аднаго духоўнага стану ў другі адбыўся непрыкметна. Я стаў зноў самім сабою, такім, які я бываў кожны дзень, — звычайны сцірлы гараджанін. Нямая пустка, мае ўцёкі, крылатае полымя — усё здавалася мне сном. Я дапытваўся ў сябе: ці было ўсё гэта на самой справе? Мне проста не верылася, што гэта сапраўды адбылося.

Я ўстаў і пайшоў па крутым пад'ёме моста. Галава не варыла. Мускулы і нервы расслабіліся… Я хістаўся, як п'яны. З другога боку выгнутага аркаю моста паказалася чыясьці галава і паявіўся рабочы з карзінаю. Побач з ім крочыў маленькі хлопчык. Рабочы прайшоў міма, пажадаўшы мне добрай ночы. Я хацеў загаварыць з м і не мог. Я толькі адказаў на яго прывітанне нейкім абыякавым мармытаннем і пайшоў далей па мосце.

На павароце к Мэйбэры цягнік — хвалістая лента белага іскрыстага дыму і доўгая чарада светлых вакон — пранёсся на поўдзень: тук-тук… тук-тук… і знік. Каля варотаў аднаго з дамоў, што ўтваралі так званую «Усходнюю тэрасу», размаўляла ледзь прыкметная група людзей. Усё гэта было так рэальна, так знаёма! Не тое, што там — у полі… Неверагодна, фантастычна! «Не, — падумаў я, — гэтага не магло быць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x