Герберт Уэллс - Вайна сусветаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Вайна сусветаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна сусветаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна сусветаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз некалькі секундаў пасля апоўначы натоўп на дарозе ў Чэртсі паблізу Ўокінга ўбачыў метэарыт, які ўпаў у сасновы лес на паўночным захадзе. Ён падаў, бліскаючы зеленаватым святлом, накшталт летняй маланкі. Гэта быў другі цыліндр.

IX. Бітва пачынаецца

Субота, наколькі мне помніцца, прайшла трывожна. Гэта быў пакутлівы дзень, гарачы і душны; барометр, як мне сказалі, то хутка падаў, то падымаўся. Я амаль не спаў — жонцы пашанцавала заснуць, — і падняўся рана. Перад снеданнем выйшаў у сад і пастаяў там, прыслухоўваючыся: з пусткі даносіліся толькі трэлі жаўранкаў.

Малочнік паявіўся як звычайна. Я пачуў скрып яго цялежкі і падышоў да веснічкаў пачуць апошнія навіны. Ён расказаў мне, што ноччу марсіянаў акружылі войскі і што чакаюць артылерыю. Следам за гэтым пачуўся знаёмы супакойлівы грукат цягніка, які праносіўся ў бок Уокінга.

— Іх не будуць забіваць, — сказаў малочнік, — калі толькі можна будзе абысціся без гэтага.

Я ўбачыў свайго суседа ў садзе, паталкаваў з ім крыху і пайшоў снедаць. Раніца была самая звычайная. Мой сусед быў упэўнены, што войскі захопяць у палон марсіянаў або знішчаць іх у той жа дзень.

— Шкада, што яны такія непрыступныя, — заўважыў ён. — Было б цікава даведацца, як яны жывуць на сваёй планеце. Мы маглі чаму-небудзь навучыцца.

Ён пайшоў да плота і падаў мне жменю трускалак — ён быў дбайны і шчыры садоўнік. Пры гэтым ён паведаміў мне пра лясны пажар каля Байфлідскага поля для гольфа.

— Кажуць, там упала другая такая ж самая штука, нумар другі. Але ж з нас дастаткова і першай, страхавым таварыствам гэта абыдзецца не танна, — сказаў ён і дабрадушна засмяяўся. — Лясы ўсё яшчэ гараць. — І ён паказаў на дымавую заслону. — Торф і хвоя будуць тлець некалькі дзён, — дадаў ён і, уздыхнуўшы, загаварыў пра «бяднягу Оджылві».

Паснедаўшы, замест таго, каб сесці за працу, я вырашыў пайсці на пустку. Каля чыгуначнага моста я ўбачыў групу салдатаў — гэта былі, здаецца, сапёры — у маленькіх круглых шапачках, брудных чырвоных расшпіленых мундзірах, з-пад якіх віднеліся блакітныя кашулі, у чорных штанах і ў ботах да каленяў. Яны паведамілі мне, што за канал нікога не пускаюць. Зірнуўшы на дарогу ў напрамку моста, я ўбачыў вартавога, салдата Кардзіганскага палка. Я загаварыў з салдатамі, расказаў ім пра марсіянаў, якіх я ўчора бачыў. Салдаты ж яшчэ іх не бачылі, вельмі цьмяна іх уяўлялі, засыпаючы мяне пытаннямі. Сказалі, што не ведаюць, хто загадаў рушыць войскі; салдаты думалі, што адбыліся хваляванні Коннай гвардыі. Сапёры, больш дасведчаныя, чым простыя салдаты, прафесійна абмяркоўвалі незвычайныя ўмовы магчымай бітвы. Я расказаў ім пра цеплавы прамень, і яны пачалі спрачацца.

— Падпаўзці да іх пад страхоўкай і атакаваць, — сказаў адзін.

— Нічога падобнага! — адказаў другі. — Чым жа можна засцерагчыся ад такой гарачыні? Сушняком — каб лепш спячыся? Трэба падысці да іх як мага бліжэй і выкапаць сховішчы.

— К чорту сховішчы! Ты толькі і ведаеш што сховішчы. Табе б нарадзіцца баязліўцам, Сніпі!

— Дык у іх зусім, значыць, няма шыі? — спытаў раптам трэці — маленькі, задуменны, смуглы салдат з люлькай у зубах.

Я яшчэ раз апісаў марсіянаў.

— Накшталт васьміногаў, — сказаў ён. — Значыць, з рыбамі ваяваць будзем.

— Забіць такіх пачвараў — гэта нават не грэх, — сказаў першы салдат.

— Пусціць у іх снарад, ды і прыкончыць разам, — прапанаваў маленькі смуглы салдат. — А то яны яшчэ чаго-небудзь натвораць.

— Дзе ж твае снарады? — запярэчыў першы. — Чакаць нельга. Па-мойму, іх трэба атакаваць, ды чым хутчэй.

Так размаўлялі салдаты. Неўзабаве я пакінуў іх і пайшоў на станцыю па ранішнія газеты.

Я баюся надакучыць чытачу апісаннем гэтай нуднай раніцы і яшчэ больш нуднага дня. Мне не давялося зірнуць на пустку, бо нават званіцы ў Хорселі і Чобхеме былі ў руках ваенных уладаў. Салдаты, да якіх я звяртаўся, самі нічога толкам не ведалі. Афіцэры былі вельмі занятыя і таямніча маўчалі. Жыхары адчувалі сябе ў поўнай бяспецы пад аховай войскаў. Маршал, гандляр тытунём, паведаміў мне, што яго сын загінуў каля ямы. На ўскраінах Хорсела ваеннае начальства загадала жыхарам заперці і пакінуць свае дамы.

Я вярнуўся апоўдні, каля дзвюх гадзінаў, крайне стомлены, бо дзень, як я ўжо сказаў, быў гарачы і душны; каб асвяжыцца, я прыняў халодны душ. А палове пятай я адправіўся на чыгуначную станцыю па вячэрнюю газету, бо ў ранішніх газетах было толькі вельмі недакладнае апісанне гібелі Стэнта, Гендэрсана, Оджылві і іншых. Але і вячэрнія газеты нічога новага не паведамлялі. Марсіяне не паказваліся. Яны, відаць, чымсьці былі занятыя ў сваёй яме, і адтуль, як і раней, даносіўся металічны стук і ўвесь час вырываліся клубы дыму. «Новыя спробы ўстанавіць кантакт пры дапамозе сігналаў аказаліся безвыніковымі», — стэрэатыпна паведамлялі газеты. Адзін з сапёраў сказаў мне, што хтосьці, стоячы ў канаве, падняў сцяг на доўгім дрэўку. Але марсіяне надалі гэтаму столькі ўвагі, колькі б мы надалі ўвагі рыканню каровы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x