Герберт Уэллс - Вайна сусветаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Вайна сусветаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна сусветаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна сусветаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж вы думаеце рабіць? — спытаў я нарэшце. — Якія вашы планы?

Ён памаўчаў.

— Вось што я вырашыў, — сказаў ён. — Што нам застаецца рабіць? Трэба прыдумаць якісьці спосаб жыцця, каб людзі маглі жыць, размнажацца і адносна смела гадаваць дзяцей. Зараз я скажу больш ясна, што трэба рабіць. Тыя, каго прыручаць, стануць падобныя на свойскіх жывёлаў; праз некалькі пакаленняў гэта будуць вялікія, прыгожыя, выкармленыя стварэнні. Што да нас, вольных людзей, то мы рызыкуем здзічэць, ператварыцца ў нейкіх дзікіх пацукоў… Вы разумееце, я маю на ўвазе жыццё пад зямлёю. Я шмат думаў пра каналізацыйную сетку. Вядома, таму, хто яе не ведае, яна здаецца жахлівай. Пад адным толькі Лонданам каналізацыйныя трубы цягнуцца на сотні міляў; некалькі дажджлівых дзён — і ў пустым горадзе трубы стануць прыдатнымі і чыстымі. Галоўныя трубы дастаткова свабодныя, паветра ў іх таксама дастаткова. Потым ёсць яшчэ скляпы, склады, падвалы, адкуль можна правесці па трубах патайныя хады. А чыгуначныя тунэлі і метрапалітэн? А? Вы разумееце? Мы ўтворым цэлую шайку з моцных, кемлівых людзей. Мы не будзем падбіраць усякую дрэнь. Слабых будзем выкідваць.

— Як хацелі выкінуць мяне?

— Дык я ж уступіў у перагаворы…

— Не будзем спрачацца пра гэта. Прадаўжайце.

— Тыя, што застануцца, павінны падпарадкавацца дысцыпліне. Нам спатрэбяцца таксама здаровыя, сумленныя жанчыны — маткі і выхавацельніцы. Толькі не сентыментальныя дамы, не тыя, што строяць вочкі. Мы не можам прымаць слабых і бязглуздых. Жыццё зноў становіцца першабытным, і тыя, хто бескарысны, хто з'яўляецца толькі абузаю і прыносіць шкоду, павінны памерці. Усе яны павінны вымерці. Яны павінны самі хацець смерці. У рэшце рэшт гэта несумленна — жыць і сароміць сваё племя. Усё роўна яны не могуць быць шчаслівымі. Да таго ж смерць не такая і страшная, гэта баязлівасць робіць яе страшнаю. Мы не будзем збірацца тут. Нашаю акругаю будзе Лондан. Мы нават зможам выстаўляць варту і выходзіць на адкрытае паветра, калі марсіяне будуць далёка. Нават пагуляць сяды-тады ў крыкет. Вось як мы захаваем свой род. Ну як? Магчыма такое ці не? Але выратаваць свой род — гэтага яшчэ мала. Для гэтага дастаткова быць пацукамі. Не, мы павінны ўратаваць назапашаныя веды і нават павялічыць іх. Для гэтага патрэбны такія людзі, як вы. Ёсць кнігі, ёсць узоры. Мы павінны наладзіць пад зямлёю надзейныя сховішчы і сабраць туды ўсе кнігі, якія толькі набудзем. Не якія-небудзь раманы, вершыкі і да таго падобную дробязь-лухту, а слушныя, навуковыя кнігі. Тут якраз і спатрэбяцца людзі накшталт вас. Нам трэба будзе прабрацца ў Брытанскі музей і захапіць усе такія кнігі. Мы не павінны забываць пра нашу навуку: мы павінны вучыцца як мага больш. Мы павінны назіраць за марсіянамі. Некаторыя з нас павінны стаць шпіёнамі. Калі ўсё будзе наладжана, я сам, магчыма, пайду ў шпіёны. Гэта значыць дам сябе злавіць. І самае галоўнае — мы не павінны чапаць марсіянаў. Мы не павінны нічога красці ў іх. Калі мы апынімся на іх шляху, мы павінны саступаць. Мы павінны паказаць ім, што мы не задумваем нічога кепскага. Толькі так. Яны разумныя істоты і не будуць вынішчаць нас, калі будуць мець усё, што ім трэба, і калі яны будуць упэўнены, што мы проста бясшкодныя чэрві.

Артылерыст змоўк і паклаў мне на плячо сваю загарэлую руку.

— У рэшце рэшт нам, можа, і не так ужо многа давядзецца вучыцца, перш чым… Вы толькі ўявіце: чатыры ці пяць баявых іх трыножкаў раптам пачнуць рухацца… Цеплавы прамень направа і налева… І на іх не марсіяне, а людзі, людзі, якія навучыліся імі кіраваць. Магчыма, я яшчэ ўбачу такіх людзей. Уявіце, што мы маем адну з такіх цудоўных машын, ды яшчэ цеплавы прамень, які вы можаце кідаць куды хочаце. Уявіце, што вы ўсім гэтым кіруеце! Не бяда, калі пасля такога вопыту ўзляціш у паветра і будзеш разарваны на часткі. Уяўляю, як марсіяне вылупяць ад здзіўлення свае бельмы! Хіба вы не можаце ўявіць гэта? Хіба не бачыце, як яны бягуць, спяшаючыся, задыхаючыся, пыхкаючы, вухкаючы, да другіх машынаў? І вось усюды што-небудзь не ў парадку. І раптам свіст, грукат, гром, трэск! Толькі яны пачнуць іх наладжваць, як мы пусцім цеплавы прамень, — і — глядзіце! — чалавек зноў авалодвае Зямлёю!

Палкае ўяўленне артылерыста, яго ўпэўнены тон і адвага зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Я без агаворак паверыў і ў яго прадказанне аб лёсе чалавецтва, і ў магчымае здзяйсненне яго смелых планаў. Чытач, які палічыць мяне занадта даверлівым і наіўным, павінен параўнаць сваё становішча з маім: ён без спешкі чытае ўсё гэта і можа спакойна разважаць, а я ляжаў, скурчыўшыся, у кустах, змардаваны страхам, прыслухоўваючыся да самага нязначнага шоргату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x