Ліно Альдані - Месяц дваццаці рук

Здесь есть возможность читать онлайн «Ліно Альдані - Месяц дваццаці рук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц дваццаці рук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц дваццаці рук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц дваццаці рук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц дваццаці рук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лагерсан на секунду задумаўся.

— Я згодзен, — сказаў ён. — Паспрабуй.

Праз дваццаць хвілін Аляксей націснуў кнопку, корпус касмічнага карабля ўздрыгнуў і завібраваў. Лагерсан не адрываў позірку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелі ў напружаным чаканні.

— Нуль! — злосна крыкнуў Лагерсан. — Мы не ўзняліся ні на сантыметр!

Усе зноў сабраліся ў цэнтры салона. Камандзір звярнуўся да Паўльсэна:

— Ну, а што вы прапануеце, доктар?

— Э, нам застаецца толькі сесці на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры дні мы парадкам пахудзеем і зможам узляцець.

— Немагчыма.

— Не бачу іншага выйсця, камандзір. Альбо паляцім без ксемедрыну, альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.

— Доктар, вы забываеце, што курс і час палёту былі разлічаны загадзя. Калі мы адкладзём палёт на некалькі дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта — пэўная гібель. Значыць, ляцець трэба ці праз васемнаццаць гадзін, ці праз дваццаць дзён, калі нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.

— А хіба нельга адхіліцца ад курса?

— Не, тады трэба ўзняцца па нармалі да арбіты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасці. Мы спознімся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазніцца на дваццаць дзён?

— Ведаю! — крыкнуў лекар. — На Зямлі кожную гадзіну памірае ў сярэднім трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралі. Але што я магу зрабіць? Хіба мая віна, што ўспыхнула эпідэмія?

— Змоўкніце!

— І не падумаю! Вы самі цікавіліся маёй думкай.

Лагерсан павярнуўся да яго спінай. Апусціўшы галаву, ён хадзіў уздоўж сценкі карабля, раз-пораз у злосці стукаючы рукою па абшыўцы.

— Добра, паспрабуем скараціць дзённы рацыён удвая, — сказаў ён.

— Нічога не атрымаецца, Арнэ, — спакойна заўважыў Фултан. — Ты ўжо двойчы зніжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькі кілаграмаў канцэнтрату.

— Значыць, трэба выліць шэсцьдзесят чатыры літры вады!

— Арнэ, — у голасе Фултана пачуліся змрочныя ноткі. — Паглядзі, колькі ў нас засталося вады. Нам і так прыходзіцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады і кіслароду — значыць асудзіць палёт на няўдачу.

— Розуму не дабяру, што рабіць, — прамармытаў Лагерсан. Ён у адчаі паглядзеў вакол. — Няўжо з карабля больш нічога нельга зняць?

— У камандзірскай рубцы знялі ўсе пульты, частку рубільнікаў замянілі пробкамі. Усе прыборы, што не былі ўмантаваны ў корпус, выкінулі.

— Пракляты карабель! — крыкнуў Лагерсан. — Суцэльнаскроеная пачвара. Нічога нельга дэмантаваць, падтачыць, выразаць. Будзь ты пракляты!

Ён, нібы звер у клетцы, забегаў па салоне, потым раптам замёр і бяссільна прыхіліўся да сцяны.

Яго позірк упаў на Ірыну, на яе густыя доўгія валасы. Ён уявіў сабе, як вострыя нажніцы зразаюць тонкія пасмы адну за другой… Не, гэта не выйсце з становішча. Нават калі пагаліць усіх, больш за дзвесце — трыста грамаў не набярэцца. Але туманная думка пра нажніцы выклікала ў Лагерсана страшную, але спакуслівую карціну… У галаве гучалі жорсткія словы: «Намыль палец. Калі і тады не дапаможа, прыйдзецца расстацца з пальцам».

— Доктар, — звярнуўся ён да Паўльсэна.

— Слухаю, камандзір.

— Доктар… — Лагерсан змоўк у нерашучасці і дрыжачай рукой пацёр падбародак. — Доктар, колькі важыць чалавечая рука?

Паўльсэн уздрыгнуў.

— Па-рознаму, — ціха сказаў ён. — У сярэднім тры-чатыры кілаграмы.

Лагерсан не змог стрымаць задаволенай усмешкі.

— Баюся, што нам спатрэбіцца ваша дапамога, доктар.

Паўльсэн кінуў на астатніх умольны позірк, нібы просячы ратунку.

— Вы зможаце зрабіць дваццаць ампутацый?

Доктар гнеўна паціснуў плячамі.

— Я пытаюся, вы зможаце гэта зрабіць?

— Вядома, магу, але ў такіх абставінах я ніколі гэтага не зраблю!

— А я гавару — зробіце! — закрычаў Лагерсан.

Ён выхапіў прамянёвы пісталет і навёў яго на Паўльсэна. Той міжвольна адступіў назад.

— Вы не маеце права мяне прымушаць. Паўтараю, я ніколі не зраблю гэтага!

— Паслухайце, Паўльсэн, — умольна сказаў Лагерсан, — я знайшоў апошнія шэсцьдзесят чатыры кілаграмы. Ваша задача — зняць іх з карабля. Калі вы адмовіцеся, я павінен буду ўжыць сілу.

— Божа, хто вы — пачвара ці авантурыст, які шукае таннай славы? — усклікнуў Паўльсэн. — Вы што думаеце, вам пасля вяртання помнік паставяць? Ды за такія выбрыкі вас будуць судзіць…

— Ну хопіць! — перабіў яго Лагерсан.

Фултан, Аляксей і Ірына накіраваліся былі да яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц дваццаці рук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц дваццаці рук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Лино Альдани - Луна двадцати рук
Лино Альдани
Отзывы о книге «Месяц дваццаці рук»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц дваццаці рук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x