Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Iдыятычнае пытаньне!.. За што? Таксама iдыятычна. Бядуля аднойчы, спаткаўшыся на вулiцы ў Менску з маiм сваяком (пасьля майго вызваленьня), сказаў:

— А што! Бачыце! Вымянялi! Значыцца, не здарма! Значыцца, нешта было…

Хочацца пiсаць. Пайшоў у «Крынiцу». Разводзяць рукамi. Няма месца. Газэта бiтма набiтая матар'ялам… Можа, з часам… можа, калiсь…

Разумею…

А пiсаць хочацца…

Рэдакцыя польскае газэты «Słowo» прапануе мне, каб я надрукаваў у iх свае ўспамiны. Ахвоча згаджаюся. Пiшу. Пiшу праўду. Прытрымваюся прынцыпу: ня згушчаць хварбаў. Толькi праўду. Калi што блага — пiшы, што блага, калi што добра — пахвалi! Але людзi ня вераць. Не! Гэты Аляхновiч махлюе. Гэта ня так…

А тым часам ГПУ ня сьпiць. Шчупнi палiпавы растуць, выцягваюцца, працягваюцца ажно да Вiльнi… Трэба неяк паралiжаваць Аляхновiчаву работу…

У габiнэце галоўнага рэдактара «Slowa» С. Мацкевiча ( Cat ) зьвiнiць тэлефон.

— Хто гаворыць?

— Заступнiк начальнiка 2-га аддзелу, Ш. Што вы робiце? Нашто вы друкуеце гэтага Аляхновiча? Вы нiчога ня ведаеце! Гэта вельмi цёмны тып! Што? Кажаце: быў на Салоўках… Ну, гэта шчэ пытаньне, цi ён там быў… Наагул — ня верце яму й будзьце асьцярожныя. Мы маем дадзеныя, што ён — агент ГПУ!..

Вось гэта здорава прыдумана! Як, якiм парадкам ГПУ здолела сугераваць гэтую чутку польскай Дэфэнзыве, — гэтага ня ведаю. Гэта застаецца таямнiцай iхнай: ГПУ й Дэфэнзывы.

Ну, ведама, у рэдакцыi думалi, разглядалi, кумекалi — i прыйшлi да выснаваў, што п. Ш. мае благiя iнфармацыi… Што-як-што, але каб Аляхновiч супрацоўнiчаў з ГПУ, — ну, гэта ў галаве ня месьцiцца…

I вось я пiсаў далей. Паслаў свой рукапiс у расейскай мове ў газэту «Возрожденiе» ў Парыж. Надрукавалi. Прыслалi грошы. Тады я сваiм коштам выпусьцiў свае ўспамiны кнiжкай у польскай мове. Зарабiў. Кнiжка разыйшлася. Знайшоўся выдавец на другое выданьне. Зьвярнулася да мяне фiрма «G. Nerbini» з Фiрэнцэ. Выдрукавалi па-iтальянску «La verita sulla Russia Bolscevica». Атрымаў прапановы з Рыо дэ Жанэйро. Зьявiлася «Sete annos nas garras sovieticas» па-партугальску. Друкавала мяне ўкраiнскае «Дiло», а пасьля выпусьцiла асобнай кнiжкай «7 лiт на Соловках».

Крыху, можа, нязручна аўтару казаць аб сваiх удачах, але мушу гэта зрабiць як уступ да новае штукi, выкiнутае ГПУ у дачыненьнi да мяне.

Як ужо я сказаў вышэй, «Крынiца» адмовiлася друкаваць мае ўспамiны (нават без ганарару!). Я ведаў, што беларускае выданьне кнiжкi слаба разыйдзецца. Але мне надта хацелася, каб кнiжка мая зьявiлася i ў маёй роднай мове…

I вось, у канцы 1937 г. зьявiлася «У капцюрох ГПУ».

Я сам займаўся кальпартажам кнiжкi. Пасылаў знаёмым праз пошту. Некаторыя прысылалi грошы, iншыя толькi дзякавалi. Раздаў па колькi экзэмпляраў у вiленскiя кнiгарнi.

I вось, як я аднойчы зайшоўся ў вадну iз гэткiх кнiгарняў, каб даведацца, як разыходзiцца кнiжка, памiж мною i гаспадаром быў гэткi больш-менш дыялёг:

Гаспадар:

— Што гэта вы нарабiлi ў Цехацiнку?

Я:

— Дзе? У Цехацiнку, кажаце? Дык гэта было ўжо так даўно… Мусiць, каля 15 гадоў… Ну, бывае… Грахi маладосьцi… Рамантычная гiсторыя…

Гаспадар:

— He. He 15 гадоў, але зусiм нядаўна…

Я:

— Нядаўна? Я нiкуды не выяжджаў зь Вiльнi…

Гаспадар:

— Кажуць, што нейкiя польскiя ксяндзы запрасiлi вас на «одчыт», вы зьявiлiся зусiм п'яны й пачалi там нешта плесьцi аб тым, як вас выслала ў Менск польская дэфэнзыва i г. д.

Я:

— Што?.. Хто гэта казаў?

Гаспадар спачатку не хацеў выявiць прозьвiшча iнфарматара. Але ў рэшце рэштаў сказаў: гэта быў Б., бязглузды чалавечак, бацька паршывенькага вiленскага камунiсьцiка…

Гэты чалавечак усю гэтую гiсторыю аб Цехацiнку расказаў таксама й кс. В. Г. Каму шчэ — ня ведаю.

Вось якiя штукi прыдумвалi! He ўдалося зрабiць з Аляхновiча агента ГПУ, дык папрабуем зрабiць яго агентам дэфэнзывы! Трэба яго неяк апаганiць, запэцкаць, каб страцiў у грамадзянства ўсялякi давер…

Пару дзён пасьля я спаткаўся на вулiцы з гэтым Б.

— Што-ж гэта вы выдумалi пра нейкi Цехацiнак? — спытаўся я, расказаўшы пачутае ад гаспадара кнiгарнi апавяданьне.

— Я? Крый Божа! — адпiраўся ён. — Нiчога падобнага! He Цехацiнак, а Цеханавiчы. Я быў у Цеханавiчах. Там начаваў у ваднэй гасподзе. Гаспадар мне кажа, што быў тут зь Вiльнi нейкi журналiсты, выпiў з хурманом лiтар гарэлкi й расказваў аб Салоўках… Дык я думаў, што гэта вы.

— Ну, дык памятайце: адбрахаць тое, што набрахалi.

Вось як бальшавiцкая погань атручвала мне жыцьцё нават у Вiльнi!

Канчаю. Я чуў, кажуць, што я за шмат добрага напiсаў аб Саветах. Што-ж зрабiць! Я пiсаў праўду. А што пры ГПУ крыху лягчэй было, як пры НКВД — гэта не мая вiна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x