Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асобы, якiя вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкiх 5–10 часiнаў, калi чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьнiўся.

Гэткiя допыты трываюць часам ажно сем дзён i нават даўжэй — у залежнасьцi ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калi вязень засынае, мучыцелi аблiваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

«Думкi каламуцяцца, — казаў мне вязень, якога дапытвалi «канвэерам» пяць дзён, — забываешся значаньне слоў. Замiж iменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфiчныя назовы. Здаецца, быццам, там узьдзелi на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькi разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, i быў зьдзiўлены, калi далонi намацвалi замiж яе — мае собскiя валасы… Патрэба сну гэткая вялiкая, што гэтага выказаць словамi нельга…»

Ня дзiва, што «вредители», маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах…

Таварышы з Саловак

Раз дзьверы камары расчынiлiся, i празь iх увялi тры новыя пастацi, зьнясiленыя, але непадобныя да масы ўцекачоў. З зацiкаўленьнем прыглядаўся я да iх, тым балей, што адзiн зь iх быў у шэрым салавецкiм «бушлаце» — знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых i запытаўся ў чалавека ў «бушлаце»:

— Выбачайце, таварыш, цi вы не з салавецкага лягеру?

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною «таварыш» быў ксёндз А. Ф. Два другiя — ксёндз М. Б. i ксёндз В. П. Як я даведаўся, iх вывезлi зь лягеру, як i мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. i Ф. перавезьлi з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалi дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскi вастрог. Таму, што ўсе здагадкi — пасьля глыбейшае развагi — выходзiлi беспадстаўнымi, мы ў рэшце рэштаў пачалi думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Лiцьве стараецца аб гэта.

У Лiцьве?! Гэта зьбiла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Лiтва абмяняла мяне з Саветамi на арыштаванага камунiстага.

Бо калi-б я мог спадзявацца абмену, дык хiба толькi з боку Польшчы, дзе меў калегаў i прыяцеляў. Справа зноў зацямнiлася. Iзноў пачалiся пэсымiстычныя здагадкi: аб новай справе, аб пераводзе ў iншы лягер i г. д.

Змораны ўсякiмi дапушчэньнямi што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазiраючы на сухотныя таполi, што расьлi на бутырскiм панадворку…

Назаўтрае ксяндзоў перавялi на iншы калiдор — сьледчы. Слабы праменьчык надзеi, якi на часiнку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць — ня можа быць гутаркi пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як вiдаць, былi прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы…

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другi месяц бяз допытаў, нiкуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Мiнула колькi дзён. Iзноў у маёй камары зьявiлiся дзьве постацi, выглядам сваiм непадобныя да iншых. Гэта былi: ксёндз В. Д., якога прывезьлi з карнага лягеру ў Сiбiры, i 70-гадовы стары К. В. — з выгнаньня. Апошнi мае дачку ў Коўнi.

Iзноў пачалiся здагадкi й дапушчэньнi што да нашае будучынi. I зноў думка аб магчымасьцi абмену разьбiвалася аб тую акалiчнасьць, што В. мае сям'ю ў Коўнi.

Што за лiха? Абдумвалi мы нашае палажэньне безьлiч разоў i не маглi затрымацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашую ежу, мы з ксяндзом Д. папрасiлiся за паслугачоў на калiдоры.

Мы насiлi з кухнi бочку з абедам для вязьняў, раздавалi кашу, мылi сходы, калiдор i сутачкi. За гэта мелi павялiчаны «паёк».

Раптам — праз пару дзён — i Д. з В. перавялi на iншы калiдор. I зноў застаўся я адзiн iзь пераменным усьцяж натоўпам усё новых уцекачоў [21] Нешта праз месяц пасьля звароту ў Польшчу, у канцы кастрычнiка, я даведаўся з газэтаў, што ксяндзы, зь якiмi я сядзеў разам у Бутырках i снаваў здагадкi аб нашым лёсе, былi вымененыя ў Лiтву i туды прыехалi. Значыць, не памылялiся тады ў сваiх здагадках. .

Неспадзяванкi

4-га верасьня, калi я быў заняты мыцьцём калiдораў, адарваў мяне ад работы старшы наглядач. Прыйшоў ён разам iз цырульнiкам. Пасадзiлi мяне на ўслончык i агалiлi.

Мяне вельмi зьдзiвiлi гэтыя захады каля мае асобы, бо ў «перасыльнай» камары, дзе людзi сядзелi толькi часова й адсылалiся далей, ня было звычаю галiць вязьняў.

Ад гэтага мамэнту падзеi надыходзiлi адна па аднэй з надзвычайнай хуткасьцяй. Праз поўгадзiны пасьля галеньня мяне павялi ў лазьню, дзе далi новае нацелiва замест старога, не зьмянянага ўжо шэсць тыдняў. Ледзь пасьпеў я вярнуцца ў камару, дзе пачаў апавядаць таварышом аб маiх дзiўных прыгодах, як расчынiлiся дзьверы, i мяне выклiкалi з рэчамi на калiдор. Стуль павялi ў другое крыло вастрогу i пасадзiлi ў вадзiночнай камары, дзе далi добрую мiску кашы, чайнiк з гарбатай, дзесяць папярос, чыстую пасьцель, падушку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x