Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькi на калiдоры разлягаецца сыгнальны трэск пальцам!.

Тут, на Лубянцы, разьвязалася мая доля. Тут недзе, у якiмсьцi добра абстаўленым габiнэце пасядала калегiя, перад якой ляжалi кучы справаў… Тут, не ўдаючыся глыбей у iснасьць, даваўся прысуд сотням тысячаў гэткiх, як я…

Адарвалi мяне ад жыцьця назаўсёды. Калi вытрываю ўсе 10 гадоў «прынудработ» у Салавецкiм лягеры, пашлюць мяне на пасяленьне недзе ў Пячорскую тундру цi ў Нарымскi край… Калi там не памру з голаду, цынгi, тыфусу або калi мяне зноў не арыштуюць, мне будзе дазволена зьмянiць месца — пераехаць кудысьцi ў край зь мякчэйшым клiматам, — але на бацькаўшчыну, на Беларусь, ужо не дазволяць вярнуцца нiколi.

Нiколi.

Не пачую ўжо клёкату буслаў над страхой, не пачую песьнi жнеяў, што вяртаюцца з поля, не пачую чароўнага пяяньня беларускiх жабаў у нашых азярынах i стаўкох…

Нiколi.

Голас… зь Беларусi

Плятучыся ў канцы расьцягнутай катаржнай партыi з гэткiмi панурымi думкамi ў галаве, я раптам здрыгануўся. Мяне агарнуў жах…

Я пачуў галасы нашых беларускiх жабаў…

Карэльскi лес стаяў паабапал дарогi, ускрыты сьнегам. Беларусь далека, за тысячы кiлёмэтраў, а я тут, на далёкай поўначы, выразна чую рытмiчнае кумканне жабiнага канцэрту.

Я прыстоiў.

Я быу перакананы, што гэта галюцынацыя. Галасы змоўклi. Я закурыў люльку, абцёр пот iз лобу i пайшоў далей, апiраючыся на свой падарожны кiёк…

Iзноў пачулася мне пяяньне жабаў.

Я прыстоiў, ня ўмеючы вытлумачыць сабе дзiўное зьявы. Стараючыся здагадацца прычыны гэтых гукаў, я заўважыў, што як я прыстойваў, пяяньне сьцiхала, а як пачынаў iзноўку сваё падарожжа — iзноў пачыналася. Я пачаў шукаць прычыны каля сябе i вось уцямiў, што гэта мой падарожны кiй, упiраючыся ў сухi, зьмёрзлы сьнег, за кажным разам дае гэтыя дзiўныя гукi, што так нагадваюць «кумканьне» жабаў пасьля заходу сонца…

Сонца ўжо заходзiла. Ужо здалёк вiдаць сiлуэты хатаў, выразна абрысаваўшыся на фоне белага сьнегу.

Гэта Калежма, мястэчка на беразе мора. Гэта наш апошнi начлег перад абтокам Мячам.

Ужо лёг на зямлю цень шэрай карэльскай начы. На вулiцах яшчэ ёсьць людзi. Вось праляцелi санi зь песьнямi, з гармонiкам. Мусiць, тут не абыйшлося без гарэлкi. Там, далей, пайшлi хiстаючыся й трымаючыся пад пахi нейкiя два прыяцелi. Нешта мармочуць п'янымi галасамi. Час ад часу прыяцельская гутарка нашпiкоўваецца сакавiтай расейскай лаянкай… Але гэта нiчога… He са злосьцi. Гэта для квяцiстасьцi стылю. Гэтак усюды…

Чаму гэта так шмат п'яных? У нейкай хаце гуляюць вяселле. Разбрылiся госьцi па ўсёй вулiцы. Сьвяточны настрой.

У небе зiхацяць зоркi.

— Ня ведаеце, дзе тут начуюць арыштанты?

— А во. Вось у гэтай хаце… Прыйшлi нейкiя… Ну, ведама, арыштанты…

У хаце цёпла, сьветла, чыста. (Яшчэ ня знаюць калгасаў.) Пры сасновым стале сядзяць ужо мае таварышы. П'юць чай. Разьвязаны клункi. Дастаюць свае запасы.

Скiдаю i я сваю торбу са сьпiны…

Апошнi запас, а заўтра ўжо будзем ля мэты…

Заўтра праз замерзлае мора — на абток Мяч, якi знаходзiўся ў дзесяцёх кiлёмэтрах ад берагу.

У Колежме тое самае, што ўсюды ў карэльскiх рыбакоў, якiя ўжо прывыклi да гэтых этапаў. Гэтыя самыя неспачувальныя твары.

Нас разьмясьцiлi ў розных хатах. Канвой асобна ў лепшай хаце.

Нiкому i ў галаву не магло прыйсьцi, што нехта з нас спрабуе ўцякаць.

Нiхто й не ўцякаў.

Абток Мяч. Першы дзень

Назаўтра мы дабралiся на абток Мяч.

Маленечкi вастравок, якi ў найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кiлёмэтраў. Недалёка ад берагу, да якога мы падыходзiлi, стаялi шэсьць драўляных баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушыльня адзежы i збоку дамок, дзе жыла адмiнiстрацыя й канвой.

Разьмясьцiлi нас у вадным з баракаў. Цесна тут было бадай таксама, як на карантыне ў Кемi. Пасярэдзiне бараку стаяла глiняная печка зь зялезнай трубой, якая выходзiла празь сьцяну. Над печкай вiсела малюсенькая сьмярдзючая лямпачка з разьбiтым шклом, кiдаючы слабое сьвятло на нашую новую кватэру. У гэтым брудным, цёмным, поўным вошаў i блышыцаў памешканьнi, з праклёнамi, з лаянкай i крыкам, мы, змучаныя й прамерзлыя, здабывалi для сябе месца на нарах.

У гэты самы дзень выдалi нам рабочую вопратку: ватовыя порткi, гэткiя-ж самыя курткi («телогрейки»), шапкi, рукавiцы й валёнкi. Уся гэтая адзежа была вельмi паношаная, брудная, палатаная. Але было ў ёй цёпла.

На другi дзень ранiцой нас пагналi на работу. На першы раз была вызначана, як казалi, лягчэйшая работа. Мы ўтоптвалi сьнег, падрыхтоўваючы дарогу для саняў, якiя мелiся ехаць у лес, каб забраць адтуль сьпiлаваныя дровы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x