Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Забастоўка

Адпачынак бываў кажную другую нядзелю, значыцца два разы на месяц. Але й гэты «выходны дзень» ня быў цалком вольны ад працы. У гэтыя днi мы выконвалi нутраныя лягерныя работы: вывозiлi сьнег на бераг мора, чысьцiлi патрэбныя каморкi й да г. п. Аднак гэта былi работы шмат лягчэйшыя за лясныя, i, калi бралiся за ix дружна, хутка канчалi.

Вось прыйшла адна гэткая «вольная» нядзеля — i раптам зазьвiнеў звон: у лес! на работу!..

Пачалося нараканьне. Але нiхто ня сьмеў працiвiцца.

Мiнулi зноў два тыднi. Iзноў зьвiнiць звон на падворку. Iзноў вольнага дня ня будзе.

Устанавiлiся на паверку.

У варыштанскiх радох прабеглi нейкiя таёмныя шэпты, нейкiя паразуменьнi вачыма. Вiдаць было, што гэтыя чалавечыя сьценi, якiя мiгацелi пры сьвятле лiхтарняў, на нешта наважылiся.

Бальшыня вязьняў на абтоку Мяч складалася з крымiналiстых — злодзеяў, забойцаў, афэрыстых, — i толькi нязначная частка былi каэры (контррэвалюцыянэры) — «кулакi», сяляне й iнтэлiгенцыя.

Забастоўку пастанавiлi крымiналiстыя. Яны не хацелi мець нiчога з контррэвалюцыянэрамi. Ix была бальшыня, апрача таго, яны глядзелi на палiтычных, як на людзей горшае пароды. Называлi нас «фраерамi».

Як пачалi раздаваць пiлы й сякеры, устаноўленымi на падворку рабочымi радамi праляцеў гул: «Ня пойдзем». Не памаглi нiякiя ўгаворы. Усе салiдарна адмовiлiся ўзяцца за пiлы й сякеры.

Тады раздалася каманда:

— Управа шагам марш!

З пустымi рукамi, з прыглушаным гоманам, нехаця, марудна пацягнулiся вязьнi сьцежкай, што павяла зь лягеру да месца працы. Сьледам ехалi санi, наладаваныя пiламi й сякерамi. Колькi ўзброеных стрэльбамi вартаўнiкоў замыкалi паход.

Адыйшлi мы недалёка, 2–3 кiлёмэтры. Загадана: спынiцца. Затрымалiся на ўскрайку лесу. Стаялi зь неспакойнай душою, бо ня ведалi, што для нас рыхтуецца. Ужо сярод палiтычных вязьняў пачалiся прыцiшаныя гутаркi й шэпты аб тым, цi ня лепш было-б пакiнуць думку аб адпоры. Бо-ж усе добра ведалi, што ў выпадку, калi-б справа разгарэлася, уся адказнасьць будзе ўскладзена на палiтычных, як на контррэвалюцыянэраў, што iх будуць вiнавацiць у падбухторваньнi да забастоўкi, iх будуць расстрэльваць за адпор, дадзены лягерным уладам, а на крымiналiстых паглядзяць, як на пасыўную масу, якая быццам-бы паддалася намовам. Iншыя з палiтычных ахвотна пайшлi-б працаваць, каб ня выклiкаць рэпрэсiяў, i толькi сорам перад цьвёрдым становiшчам крымiналiстых прымушаў iх iсьцi разам з апошнiмi шляхам адпору.

Выступiў наперад старшы дзесятнiк, якi кiраваў работы i зычным голасам крыкнуў:

— Хто йдзе працаваць — бяры струмант i йдзi ўправа! Хто ня хоча — адступiся ўлева i… распранайся.

З апушчанымi галовамi, ня важачыся глянуць у вочы, адзiн па адным выходзiлi з натоўпу палiтычныя, бралi сякеры ды пiлы й пераходзiлi ўправа. Пагардлiва скрывiўшы вусны, пазiралi на iх спадылба крымiналiстыя, тым часам скiдаючы зь сябе на сьнег курткi, порткi, шапкi, абутак, застаючыся ў вадным нацелiве.

Штрэйкбрэхэры пацягнулiся далей у лес, а захаладалыя постацi зладзеяў i бандытаў дрыжэлi на марозе, пасылаючы ўздагон «фраерам», якiя iх здрадзiлi, праклёны й лаянкi…

Якая дзiўная iронiя лёсу! Якая дзiўная пераацэна вартасьцяў! Палiтычныя ламаюць забастоўку й пакорна йдуць працаваць, тым часам, як крымiналiстыя сьмела стаяць за сваё — да канца.

Цi магчыма было-б нешта падобнае ў старой царскай катарзе?.

Але ў старой катарзе палiтычныя вязьнi былi запраўднымi ворагамi тагачаснага ладу. А тутака гэтак званыя «палiтычныя» складалiся з рознастайнай зьбiранiны, якая й ня думала змагацца з савецкiм ладам, дый лучыла сюды, на катаргу, толькi таму, што некалi належала да клясы, якую «пераможнiк пралетарыят» стараецца вынiшчыць фiзычна, зачыняючы ў вастрогах, ссылаючы ў лягеры, расстрэльваючы…

У старой катарзе палiтычныя вязьнi ў падобных абставiнах схапiлi-бы наваленыя на санях сякеры й паразьбiвалi-б сваiм катам галовы. Тут рукi нявольнiкаў пакорна выцягвалiся па сякеры, каб выканаць у лесе свой «урок» — так, як колькi дзён пазьней тыя-ж рукi прыймалi… дваццацёхкапеечную узнагароду — прэмiю за «карысную працу» ў гэны крытычны дзень…

Страва

Гэным часам кармiлi нас зусiм ня блага: на сьнеданьне давалi мiсачку фасолi, сачыўкi, гароху, грычанае кашы цi густое зупы з макаронам. Гэта было звычайна закрашана алеем. А на абед, якi для шмат каго з прыпозьненых быў i вячэрай, мiску боршчу цi нейкае зупы з кусочкам вываранага соленага мяса. Хлеба даставалi мы кiлё на чалавека. Апрача таго, у лягеры была крамка, у якой мы куплялi за свае грошы (хто меў) цукар, гарбату, кансэрвы, кiлбасы, селядцы, бiсквiты, булкi, папяросы i да г. п.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x