Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, Издательство: Янушкевіч, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гм… Праўду кажучы, дык яшчэ ня ўстроiўся…

— Ну, як-жа цяпер? Ходзяць за вамi цi ня ходзяць? Ха-ха-ха! — сьмяяўся Апанскi.

— Не… хэ-хэ-хэ… ужо ня ходзяць…

— А вы гэтак непакоiлiся!.. Ха-ха-ха!.. А гэта звычайнае непаразуменьне. Мы забылiся адмянiць стары загад. Гэтулькi ўсяго на галаве, што цяжка аба ўсiм памятаць!

— А як-жа там матуля ваша? Здаволена, што прыехаў сынок? — чула спытаўся Гендзiн.

— О, ведама, мацi вельмi рада.

Iзноў зьвярнуўся Апанскi:

— А ведаеце што, таварыш Попутчiк! А там у Вiльнi ну дык жа аб вас напiсалi! Здорава напiсалi!

— Што напiсалi?

— Аб гэтым iншым разам… Скажу толькi, што калi-б вы туды цяпер вярнулiся, ну дык селi-б моцна, на шмат гадоў!

— Чаму? Я-ж нiчога такога не зрабiў…

— Ведаеце што, — сказаў паважна Гродзiс, — мы толькi што перад вашым прыходам акурат аб вас гутарылi, i ведаеце, якая нам думка прыйшла ў галаву? Заставайцеся тутака!..

— Але-ж я вельмi хачу…

— Але, калi хочаце тут застацца i працаваць для беларускай культуры, дык прымайце савецкае грамадзянства. Гэта шмат аблегчыць вам жыцьцё.

Попутчiк праясьнеў:

— Што вы кажаце! Дык-жа аб гэтым я толькi i думаў. Але, кажуць, што атрымаць савецкае грамадзянства вельмi цяжка… Але калi гэта магчыма…

— Ня турбуйцеся. Калi мы гэта захочам, вы атрымаеце грамадзянства без даўгой цяганiны. Зараз я вам памагу…

З гэтымi словамi ўзяўся за ручку тэлефону i званiў у камiсарыят.

«…Зараз прыйдзе да вас таварыш Попутчiк… У справе грамадзянства… Вы, калi ласка, там усё для яго зрабеце… Не, ня трэба… Бяз доўгай працэдуры… Хутка i проста…»

— Выбачайце, — уставiў свае слова Попутчiк, — але ў гэтай справе мне, мусiць, трэба паразумецца з польскiм консульствам… Падаць там нейкую заяву…

— Не! Не! Не!.. Ня трэба да консульства! Ужо мы самi выпаўнiм за вас усе фармальнасьцi… Iдзеце цяпер, таварыш, у камiсарыят, напiшэце там патрэбную заяву i хутка атрымаеце грамадзянства… Во як гэта ў нас робiцца — раз, два, i гатова! Ня так, як у капiталiстычных краёх…

Попутчiк паляцеў да камiсарыяту. Там на яго чакалi. Спаткалi надта ветла. Падалi паперу i чэрню.

Попутчiк напiсаў заяву.

Казалi яму прыйсьцi праз пару дзён.

У працягу дзесяцёх дзён Попутчiк ужо быў савецкiм грамадзянiнам.

Напiсаў да жонкi, каб лiквiдавала кватэру ў Вiльнi ды ехала з дзецьмi ў Менск:

«…Нарэшце я ўстроiўся. Далi мне савецкае грамадзянства i дастаў работу… Будзе нам добра…»

Жонка адказала лiстом, у якiм прабiваўся сум i пакорнасьць свайму лёсу.

«…Я адчувала, што гэтак скончыцца… Што-ж рабiць! Дзе ты, там i мы… Я пачала ўжо рабiць захады да выезду… Ужо прадаю рэчы…»

х х х

Попутчiк паехаў у Вiцебск на становiшча лiтаратурнага кiраўнiка 2-га Беларускага дзяржаўнага тэатру. Ня была гэта, аднак, служба штатная. Мелiся яму плацiць ад п'есы. Але на жыцьцё хапiла-б…

Перад Новым годам

Вiцебск

Гэта было 31 сьнежня 1926 году. На чацьверты дзень пасьля атрыманьня Попутчiкам савецкага грамадзянства.

Попутчiк сядзеў перад люстэркам з брытвай у руццэ. У хаце, апрача яго, нiкога ня было. Дзякуючы гасьцiннасьцi свайго прыяцеля, дырэктара ўрадавага беларускага тэатру М. Красiнскага, Попутчiк у яго акватараваўся.

«Што за лiха! — думаў, саскрабаючы брытвай валасы з твару. — Якая дзiўная штука! Калi я запрапанаваў спаткаць новы год у рэстаране, акторы глянулi на мяне з такiм жахам, быццам я сказаў нешта недарэчнае. Вiдаць, што ў гэтай старонцы людзi п'юць гарэлку хаваючыся.

Або з гэткiмi порткамi! Дык-жа пасьля майго прыезду з Вiльнi нiводзiн з iх не прайшоў мiма, не памацаўшы мяне за нагу i ня спытаўшы, якая цана гэткiх портак за гранiцай. Узапраўды, дзiўна яны тут апранаюцца. Жанчыны ходзяць у мужчынскiх шапках, мужчыны носяць нейкiя каляровыя хламiды».

Попутчiк пачаў мазаць другi раз твар мылам, як раптам зазьвiнеў званок.

— Каго там нясе?..

Увайшоў нейкi незнаёмы.

— Выбачайце, калi ласка, што перашкаджаю. Бачу, што вы заняты… Я маю даручэньне… я супрацоўнiк ГПУ… мне даручана прасiць вас, каб вы заўтра вячорным цягнiком выехалi ў Менск. Хоча вас бачыць таварыш старшыня Апанскi…

— А, акурат пасьлязаўтра я зьбiраўся ехаць у Менск, — адказаў Попутчiк.

— Не, не! — перапынiў яго незнаёмы. — Вас вельмi прасiлi, каб заўтра… Выбачайце, але, можа, грашовыя справы?.. Калi дазволiце, дык я мог-бы вам пазычыць…

— О не, нiчагусенькi… Дзякую… Ну, калi гэта так важна, дык канец канцоў магу выехаць i заўтра.

— Але. Будзьце ласкавы. Калi ласка, падпiшэце, што я паведамiў вас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
libcat.ru: книга без обложки
Олехнович Борисовна
Евгений Думбадзе - ГПУ
Евгений Думбадзе
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x