Попутчiк ня ведаў гэтага.
I, знакам тым, ня ведаў, што дэманструючы сваю беларускасьць i жаданьне працаваць на карысць беларускай культуры ды захоплiваючыся дасюляшнiмi дасягненьнямi, — ён падпiсваў ужо свой прысуд.
А гепiстым усе было ясна, яны ўжо ўсё ведалi.
х х х
Ня гледзячы на ветлую прынуку, госьць пiў вельмi мала.
А ўсё-ткi… не памятаў, як i калi разьвiтаўся з мiлымi гаспадарамi. Ня ведаў, што Карытаў адвёз яго на звошчыку дахаты i давёў да дзьвярэй.
А калi на другi дзень прачнуўся з шалёным болем галавы, раздумваў.
«Не разумею, як гэта здарылася. Дык-жа я ня шмат выпiў. Гэта хiба савецкая гарэлка такая паскудная… Ну, але самае важнае, што жыву… Вось i жыву! А кажуць, што Тэрэшчанку атруцiлi… [4] Тэрэшчанка Кузьма — вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1922 годзе пераехаў з Заходняй Беларусi ў БССР. У тым жа годзе пры нявысветленых абставiнах памёр. — заўвага ўкладальнiкаў.
Ерунда! Мусiць, меў хворае сэрца… Ну, але-ж гэта iхная гарэлка!.. Хай яе!.. Ня думаў, што яна гэтак чалавека разьбiвае…»
Попутчiк ня ведаў, што гарэлка тут не вiнавата.
Дзеля таго, што дакучаў яму страшэнны Katzen-jammer , Попутчiк устаў даволi позна. Калi, памыўшыся i выпiўшы шмат халоднай вады, выйшаў з хаты iзноў, як штодня, спаткаўся на ганку з вядомымi ўжо яму незнаёмымi тыпамi. Сядзелi на ўсходачках пад ганкам, чакаючы цярплiва на Попутчiка.
— Дзень добры, таварышы! — прывiтаўся з iмi, як са знаёмымi.
— Добры дзень.
— «Работаете», товарищи?
— Хэ, хэ, работаем, товарищ! — адказалi, канфузьлiва ўсьмiхаючыся.
Наагул, далейшая кансьпiрацыя, далейшае «валяньне дурака», ня мела ўжо сэнсу. Шпiёны добра ведалi, што iхная ахвяра пазнаець iх i далей вялi сваю работу ўжо адкрыта, не хаваючыся.
Попутчiк пайшоў Вясёлай вулiцаю ў кiрунку да цэнтра гораду, а таварышы шпiёны ў нязначнай адлежнасьцi назiркам за iм.
Попутчiк iшоў i лаяўся:
— На якога чорта гэтыя гады пруцца за мной?!. Там учора былi гэткiя прыемныя, гэткiя мiлыя людзi… здаецца, што нават пiлi на брудэршафт, а тут… маеш табе!.. iзноў гэтыя два лезуць за мной, як ценi… Што за чорт!.. Нiчога не разумею… Трэба хiба пайсьцi пагаварыць аб гэтым з Iгнатоўскiм [5] Застрэлiўся у 1931 г., каб ня трапiць у падвалы ГПУ.
.
Памыляўся, думаючы, што Iгнатоўскi спаткае яго з адкрытымi рукамi. Старшыня Iнбелкульту [6] Iнбелкульт — Iнстытут Беларускае культуры — папярэднiк Акадэмii навук.
прыняў цяпер Попутчiка халодна, як звычайнага нуднага iнтэрэсанта. Попутчiк пачаў жалiцца:
— Што за чартаўня, таварыш! Дык-жа я прыехаў легальна, атрымаўшы савецкую вiзу… Дык-жа «Грамада» мяне добра ведае, могуць за мяне паручыцца… А за мной усьцяж ходзяць. Двох ходзiць… Сяньня выходжу з хаты — ужо сядзяць на ганку i чакаюць… У чым справа? Дзеля чаго гэта? Ажно злосьць бярэ! Парайце мне, што рабiць?
— Цi вы ўжо былi… там… ну, у ГПУ? — спытаўся Iгнатоўскi, паглядаючы пiльна праз акуляры на Попутчiка.
— Але… нядаўна… — адказаў зьдзiўлены Попутчiк.
Няўжо-ж усе, якiя прыяжджаюць у гэтую краiну свабоды, павiнны прайсьцi праз вагонь допытаў ГПУ!
— Ну i што?.. — пытаўся далей старшыня Iнбелкульту.
Памятаючы аб засьцярозе: «совершенно секретно», Попутчiк абмежаваўся толькi агульнымi словамi, ня кажучы таксама нiчога аб учарашняй «товарищеской чашке чаю».
— Нiчога… Усё добра… Я iм усё расказаў…
— Ну? I як да вас паставiлiся?
— Надта добра… Прынялi мяне вельмi добра.
Iгнатоўскi задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчiк дакiнуў:
— Але-ж я прыехаў з багаславенста «Грамады», а Ульянаў маець аба мне вельмi прыхiльныя iнфармацыi…
— Гм… Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў… Едзе ў службовых справах у Маскву… Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў «Эўропе»…
— Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Iду да яго!
— Iдзеце!.. Гасьцiнiца «Эўропа»… Ведаеце, дзе гэта?
— Ведаю… Бывайце!.. Дзякую.
З Iнбелкульту да «Эўропы» было недалёчка. Як ужо Попутчiк быў на месцы i пастукаў у дзьверы пакою Ульянава.
Ульянава ня было ў пакою. Попутчiк зьдзiвiўся, пабачыўшы тут шмат народу. Былi гэта пераважна маладыя жыдкi i жыдовачкi. Усе, хто чакаў на дыплёмата, сядзелi ўздоўж аднае сьцяны на крэслах, пастаўленых адно пры адным. Апрача невялiчкага столiка, гэныя крэслы былi адзiнымi мэблямi ў гэтых апартамэнтах. Не спадзяючыся спаткаць тут гэтулькi людзей, Попутчiк ня ведаў, што рабiць. Замiж таго, каб усiм агульна пакланiцца, ён падыйшоў да кожнага, падаючы руку на павiтаньне i прадстаўляючыся кожнаму жыдку i жыдовачцы.
Читать дальше