• Пожаловаться

Зянон Пазняк: Курапаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазняк: Курапаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-85700-149-8, издательство: Тэхналогія, категория: Прочая документальная литература / История / Политика / Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Зянон Пазняк Курапаты

Курапаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Курапаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.

Зянон Пазняк: другие книги автора


Кто написал Курапаты? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Курапаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Курапаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ўсё ж у 1938 годзе адзін чалавек уцёк з-пад расстрэлу. "Праз плот - і не знайшлі", - сьведчыць Марыя Рыгораўна Пацяршук(з 1911 г.) з Цны. Адзін чалавек... Можа, ён яшчэ дзе жывы? Можа прачытае гэтыя радкі і адзавецца?

Марыя Рыгораўна пацьвердзіла, што перш чым людзей пастраляць, ім затыкалі рот коркам. Пра гэта кажуць таксама жыхар вёскі Драздова Скварчэўскі Васіль Якаўлевіч(з 1930 г.) і іншыя. Аднак шмат хто чуў крыкі, плач, маленьні аб літасьці. Можа, не хапала коркаў? Але, пэўна, справа ў іншым. Чалавек, які доўгі час забівае людзей, паступова робіцца садыстам. У яго ўзьнікае патрэба памучыць сваю ахвяру, перш чым яе забіць. Вось і мучылі людзей перад сьмерцю.

Відаць, не патроны эканомілі забойцы, калі імкнуліся прашыць адной куляй дваіх чалавек адразу. Гэта была свайго роду бравада, спорт для катаў, дэманстрацыя прафэсіяналізму. М.Карповіч, пэўна, якраз і ўбачыў гэты нетыповы спосаб расстрэлу зь вінтовак. Мы падрабязна апытвалі ўсіх, хто чуў, як гучалі стрэлы, і тых, хто бачыў, як забівалі, ці дачуўся ад тых, хто бачыў, - і прыйшлі да высновы, што стралялі ў асноўным з наганаў ці пісталетаў (што і пацьвердзілася потым раскопкамі).

"А моцна гучалі стрэлы?" - пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны Шаханавай(з 1929 г.) з Цны. "Не, гэтак суха - "хлоп-хлоп-хлоп", але ўвесь час. Пастраляюць, потым памаўчаць, і зноў - "хлоп-хлоп-хлоп". Валянціна Міхайлаўна таксама была ўнутры "душагубкі". Падкапаліся з суседнім хлапчуком пад плот і залезьлі, каб назьбіраць ягад (а было ім гадкоў па 10-12). Там яны ўбачылі ўскапаную зямлю і мноства засыпаных ямаў. Вылезьлі зь ягадамі, а насустрач вайсковец. "Стой! Ану, высыпай!" - загадаў хлопчыку. Забраў ягады і як гыркне: "Марш атседава!"

Расстрэлы адбываліся да самага пачатку вайны. У час вайны жыхары з навакольных вёсак разабралі плот на гаспадарчыя патрэбы, а стары бор неўзабаве сьпілавалі й расьцягнулі. Цяпер тут расьце пасьляваенны лес з 40-45-гадовымі дрэвамі.

"Немцы там не расстрэльвалі?" - пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны. "Не, немцаў там не было, не расстрэльвалі". Гэтае пытаньне мы задавалі кожнаму апытанаму. Адказвалі ўсе аднолькава: - немцы гэтай мясьцінай не цікавіліся.

"Як выглядала тая мясьціна, калі разабралі агароджу?" - пытаемся ў В.Шаханавай. "Усё ўскапанае: пясок і высокая трава. І надта шмат чырвоных грыбоў, гэткіх пунсовых, на тоненькіх ножках. Нібы крывёй налітых. От, казалі, кроў людзкая прарасла". Пра чырвоныя грыбы на магільных ямах успаміналі многія людзі, лічылі, што гэта яны ад пралітай крыві зьявіліся. Зноў фальклёрны вобраз пакутаў, падумалі мы. Але потым высьветлілі: праўду казалі людзі. Такія грыбы называюцца часночнікі, растуць на глыбока ўскапаным пяску і пахнуць часнаком.

Цяжка размаўляць са старымі жанчынамі пра той час. "А мае дзеткі, колькі добрых людзей пастралялі! - выгукае Кацярына Мікалаеўна Багайчук. - Хоць бы ім помнік які паставіць!" Плача... "Асабліва жудасна было ноччу, - кажа Надзея Яфімаўна Хоміч(з 1922 г.) зь Зялёнага Лугу. Да вайны яна жыла ў Бабруйску, але часта прыяжджала ў Зялёны Луг да сястры, хата якой стаяла каля лесу. - Заўсёды стрэлы, брэх сабак, крыкі, галашэньне". Таксама плача...

"Сабакі былі злыя, відаць, галодныя, - дадае Соня Андрэеўна Козіч(з 1925 г.) зь Зялёнага Лугу. - А стралялі амаль бесьперапынку, асабліва ўначы".

"Шмат было кругом распырскана крыві, - расказвае Марыя Іванаўна Пацяршук(з 1925 г.) з Цны. - Стогны, стагналі нават закапаныя..."

Вера Фёдараўна Тоўсьцік(з 1933 г.) з Драздова памятае: калі было ёй гадкоў сем, са старэйшымі дзецьмі бегала глядзець на забойствы. Успаміны яе фрагмэнтарныя, што захавала дзіцячая памяць: - засыпаныя сьвежым жоўтым пяском ямы і кроў на траве. "І пясок над ямамі яшчэ варушыўся, нібы дыхаў".

Пытаньне: "Ці забралі каго з Драздова?" - "Не памятаю, малая была. Але старэйшыя расказвалі, што па вёсках забіралі. Езьдзіла машына. Ноччу заходзілі й казалі: - зьбірайся. Куды - не тлумачылі. От чалавек і зьбіраўся, клаў у торбачку хлеба, сала. А іх потым прывезьлі вунь туды і.пастралялі ў ямах. Няўжо ж ніхто ім і помніка не паставіць? Колькі людзей забіта! Колькі народу зьвялі!"

Матруна Мікалаеўна Мантасава(з 1914 г.) зь Зялёнага Лугу расказвае, што ў 1937 годзе забралі двух мужчын Стрыгавых з Падбалоцьця. "Хто яны былі?" - пытаемся. - "А простыя людзі, рабочыя". - "За што ўзялі?" - "Ніхто ня ведае. Тады не казалі й не пыталіся. Ноччу па вёсках машына, буда такая хадзіла - "чорны воран" называлася. Людзей забіралі і адвозілі. І да сёньняшняга дня ніхто ня ведае, дзе яны. Можа, там і ляжаць... Схапілі яшчэ мужа Тані Матусевіч і настаўніка, што побач жыў. Прозьвішчы астатніх не прыпамінаю. Усе казалі, што па вёсках забіраюць. Колькі добрых людзей пазабівалі! Цяпер хоць бы ім помнік які паставілі. Гэта ж такі глум быў з народу!"

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Курапаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Курапаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Курапаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Курапаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.