Зянон Пазняк - Курапаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазняк - Курапаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Тэхналогія, Жанр: Прочая документальная литература, История, Политика, Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Курапаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Курапаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.

Курапаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Курапаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы знайшлі гэты прыпынак. Не давала спакою думка: куды падзелі людзей, якіх расстралялі? Дзе яны, іх жа ня два, ня тры чалавекі, а тысячы? У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Менска, зьлева ад Лагойскай шашы, не даязжджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кілямэтры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і Заслаўскай дарогамі, у лесе ад 1937 па 1941 году кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры мэтры, шчыльным дашчаным плотам унакладку - дошка на дошку, абцягнутым зьверху калючым дротам. За плотам была ахова і сабакі. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракту на Заслаўе. Шлях той называлі тады "дарогай сьмерці".

Апытаньне зялёналужцаў і жыхароў навакольных вёсак Цна-Ёдкава і Драздова - сьведак і відавочцаў тых страшных падзеяў - дапамагло ня толькі ўстанавіць факты, але і ўзнавіць карціну масавых забойстваў. Аднак у 70-х гадох абнародаваць, усім расказаць пра іх не было магчымасьці.

У 1987-1988 гадох мы расшукалі некаторых жыхароў зьнесенай ужо да гэтага часу вёскі Зялёны Луг, зноў зрабілі апытаньне старажылаў і сьведак падзеяў у навакольных вёсках, высьветлілі акалічнасьці, дэталі, занатавалі адказы...

Расстрэлы пачаліся тут у 1937 годзе. Спачатку тройчы ў дзень - на раніцы, у 14 гадзін і вечарам, калі сьцямнее, - у лес прывозілі па некалькі машын людзей і расстрэльвалі. Трупы скідалі ў загадзя выкапаныя глыбокія ямы, штабель на штабель. Настраляўшы даверху, ямы прысыпалі пластом пяску ня больш за 20-25 сантымэтраў. Часам зьверху саджалі сасонку.

У другой палове 1937 году месца абгарадзілі. Сьмяротнікаў пачалі прывозіць па іншым графіку: пасьля абеду, пад вечар і цэлую ноч. Вазілі безупынна штодня. Апытаныя ня памятаюць нават, ці былі перапынкі ў нядзелю. "Кожны дзень стралялі, - расказвае жыхарка Цны Кацярына Мікалаеўна Багайчук(1919 году нараджэньня), - і машыны гулі. Бывала, як толькі вечар, мужчыны зьбяруцца, выйдуць на двор, паслухаюць, як страляюць, пагавораць гэтак ціха, пабядуюць і разыходзяцца."

"Іншы раз адразу па некалькі машын заяжджала ў загарадку, вазілі бесьперастанку, - расказвае Дар'я Ігнатаўна Тоўсьцікз Цны (з 1911 г.). - А дарога ў лесе выкатана, як асфальт. Як пачнуць страляць, дык чуваць было енкі, плач, праклёны".

"Уся вёска была ў страху. Пяць гадоў па начах не маглі спаць ад стрэлаў", - кажа старажыл Цны Бацян Раман Мікалаевіч(з 1913 г.). Тое пацьвярджае Няхайчык Мікалай Пятровіч(з 1929 г.) ды іншыя цнянцы. "Старэйшыя хлопцы, які сьмялейшы, дык нават лазілі за плот, - кажа Мікалай Пятровіч, - рабілі дзіркі ў агароджы і шмат што бачылі". Мы пытаемся, ці жыве яшчэ хто зь іх. "Ёсьць: Карповіч Мікола".

Мікалай Васілевіч Карповічнарадзіўся ў 1919 годзе, самавіты, яшчэ досыць дужы чалавек. У 1939 годзе пайшоў у войска. Лёс пакідаў яго па сьвеце і па франтох. У 1937-1938 гадох ня раз бачыў, як забівалі людзей у лесе. Магілы, відаць, капалі ў першай палове дня, бо пад вечар (часта пасьля абеду), калі пачыналі пад'яжджаць машыны, ямы былі ўжо выкапаныя. М.Карповіч распавядаў, што людзей забівалі партыямі. Ставілі ў рад, затыкалі кожнаму рот коркам і завязвалі анучай (каб ня выплюнуў кляп). Забойцы былі ў форме НКУС. Яны стралялі зь вінтовак збоку ў галаву крайняга, каб прашыць куляй двух чалавек. "Як стрэліць, - кажа Мікалай Васільевіч, - дык адразу двое ў яму і падаюць. Патронаў шкадавалі". Настралялі адну партыю, крыху прысыпалі штабель, паправілі, каб роўна было, і падвозілі наступную партыю. Настраляўшы даверху, яму прысыпалі пяском і зараўноўвалі.

"Адзін раз, - апавядае М.Карповіч, - спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кілямэтры адсюль. - Аўт.), разнэрваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі... Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўненая. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты". Пытаньне: "Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?" - "Куды там выратуешся - гэтакі плот, - адказвае Мікалай Васільевіч. - Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я празь лес зь Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусьцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізьне, ледзь жывы. Мы падышлі - што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: "Кто такие?" - "Цнянскія". - "Никого не видели?" - "Не-а... сядзеў там нейкі", - задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. І як ён тады адтуль вылез - я і цяпер не магу зразумець..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Курапаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Курапаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Курапаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Курапаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x