Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Биографии и Мемуары, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святло далёкай зоркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святло далёкай зоркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Святло далёкай зоркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святло далёкай зоркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Казачнікі Беларускага Палесся з вялікай цеплынёй і павагай расказвалі пра працаўнікоў вёскі і, наадварот, бязлітасна высмейвалі гультаёў, несумленных людзей, якія былі не супраць завалодаць плёнам працы іншых. Паказальная ў гэтым плане казка «Мядзведзь». Злодзея і гультая, які паквапіўся на дабро суседа, спасцігае суровая расплата: ён ператвараецца ў мядзведзя.

Беларускую казку адрознівае нацыянальны каларыт, які праяўляецца ва ўказанні месца дзеяння, у абмалёўцы вобліку героя, раскрыцці сацыяльна-палітычных матываў, настрояў казачных персанажаў. У казцы «Паляшук і чорт» героя завуць Палешуком, тым самым падкрэсліваецца яго нацыянальная прыналежнасць, указваецца, што дзеянне адбываецца на Палессі.

У творах «Іванка Прастачок», «Мужык і пан» і іншых ярка адлюстраваны перыяд прыгоннага права, адчуваюцца антыпрыгонніцкія, бунтарскія настроі. У шэрагу больш позніх запісаў атрымалі развіццё ідэі сацыяльнай расплаты («Пану навука»), мары сялян аб роўнасці і шчасці («Асілак»).

Да нацыянальных асаблівасцей беларускіх казак варта аднесці антыпамешчыцкія і антыцарскія настроі. Для чарадзейных казак, запісаных А. К. Сержпутоўскім, характэрны глыбокі псіхалагізм і мяккі лірызм, якія дапамагаюць раскрыццю дынамікі чалавечых пачуццяў. Казкі ўводзяць слухачоў у чароўны свет музыкі, мастацтва. Яркім прыкладам можа служыць казка «Музыка і чэрці».

Чарадзейная казка ў своеасаблівай фантастычнай форме адлюстравала сапраўдныя ўзаемаадносіны класаў, паказала вострыя супярэчнасці паміж імі, больш таго – падказала шляхі іх пераадолення. Гэта ўрэшце прывяло да паступовага затухання чарадзейнай казкі. Яе рашуча выцесніла сацыяльна-бытавая казка, якая асабліва палюбілася народу.

Сутнасць сацыяльна-бытавой казкі раскрываецца ў самім тэрміне. Вядомы беларускі фалькларыст А. С. Фядосік вызначае сацыяльна-бытавую казку як жанр народнай казачнай прозы, у якой праўдзіва, часцей у крытычна завостранай форме адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з’явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца сацыяльныя тыпы і чалавечыя недахопы [66] Фядосік А. С. Праблемы беларускай народнай сатыры. Мінск, 1978. С. 144. .

Сацыяльна-бытавая казка адрозніваецца ад чарадзейнай перш за ўсё спецыфікай фантастыкі. Барацьба ў сацыяльна-бытавой казцы вядзецца не паміж асілкамі і фантастычнымі пачварамі, а паміж прадстаўнікамі антаганістычных класаў грамадства. Героі казкі – звычайныя людзі. Яны перамагаюць сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, жыццёваму вопыту, знаходлівасці, спрыту. У аснове канфлікту паміж багатымі і беднымі ляжаць сацыяльныя супярэчнасці. Падчас у гэтых казках даюцца бытавыя замалёўкі. Ідэі, думкі, учынкі станоўчага героя блізкія простаму народу. Усё гэта надае асаблівую каштоўнасць сацыяльна-бытавым казкам, садзейнічае іх папулярнасці ў народзе. «Гэтыя казкі, – пісаў В. Р. Бялінскі, – у тысячу разоў важней за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт. У апошніх адносінах яны могуць лічыцца найкаштоўнейшымі гістарычнымі дакументамі» [67] Белинский В. Г. Полн. собр. соч. М., 1954. Т. 5. С. 671. .

Сапраўды, цяжка знайсці іншы жанр вуснай народнапаэтычнай творчасці, у якім матывы класавай барацьбы займалі б такое значнае месца, як у сацыяльна-бытавой казцы. У казцы «З чаго ліха на свеце» народ спрабуе разабрацца ў сутнасці класавага грамадства, у прычынах існавання няроўнасці і несправядлівасці. Народ верыць, што гэтае зло не будзе жыць вечна. Быў жа час, пераконвае нас казачнік, калі «не было ні паноў, ні мужыкоў, а так сабе людзі жылі-пажывалі, ані аб чым не клапаціліся». Гэта ішло ў разрэз з запэўніваннямі ідэолагаў пануючых класаў, царкоўнікаў аб тым, што няроўнасць існуе вечна, што яна ўстаноўлена самім Богам.

У такіх творах праявілася стыхійна-матэрыялістычнае мысленне стваральнікаў казак. Шляхі да вызвалення ад прыгнёту і насілля яны бачаць у аб’яднанні і барацьбе за праўду. Гэтая праўда ў казцы «Іванка Прастачок» выступае ў ролі рэха-пошчаку ад дудкі-весялушкі.

Сваю лепшую будучыню народ звязваў са з’яўленнем чалавека, які павёў бы яго да светлай мэты. Такім чалавекам выступае герой казкі «Асілак». Ён смелы, дужы, непадкупны. Мара Асілка – «аслабаніць свет ад паноў, зрабіць усіх людзей роўнымі, шчаслівымі» – была блізкай і зразумелай працоўнаму люду. Ён верыць, што наступіць час, калі кожны сам сабе панам будзе: «Усе людзі будуць роўно гараваць, будуць роўно панаваць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святло далёкай зоркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святло далёкай зоркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Вярцінскі - Святло зямное
Анатоль Вярцінскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Святло далёкай зоркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святло далёкай зоркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x