Павел Пруднікаў - За калюччым дротам

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Пруднікаў - За калюччым дротам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За калюччым дротам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За калюччым дротам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.

За калюччым дротам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За калюччым дротам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так і засталася забітая горам маладая жанчына адна са сваёй горкай доляю.

— …Яны ішлі ўтрох жнівеньскай цёплай ноччу, якую змяняў ужо золак. Спачатку крочылі па Ліцейным праспекце, а як толькі перасеклі Няву і апынуліся на Выбаргскай старане, адразу ж павярнулі направа і працягвалі свой шлях па набярэжнай ракі. Ідучы, яны міжвольна натыкаліся на закаханыя пары, якія за ноч яшчэ не паспелі нацалавацца.

— Цьфу, бессаромнікі! На вачах распуснічаюць, — не сцярпеў малодшы канваір.

— А табе зайздросна? — спытаў у яго начальнік і рассмяяўся.

— Не магу глядзець, — працягваў той абурацца.

— Адвярніся, калі не можаш, — параіў яму начальнік.

Міхась змоўчаў, а сам сабе падумаў, што такое яму больш няхутка давядзецца ўбачыць.

Недзе прыблізна ў пяць гадзін раніцы яны былі на месцы — у турме, якая двума сваімі «крыжамі» ўпісалася ў гарадскі ландшафт. Пазванілі, і магутныя жалезныя дзверы адчыніліся. Хоць там ужо і ведалі, хто ідзе (ім папярэдне пазванілі), але для парадку праверылі дакументы і пропускі.

Сама працэдура перадачы цягнулася нядоўга. Адны здалі, другія прынялі новага «госця». Праверылі ўсе аформленыя канваірамі дакументы, распісаліся адны і другія і, як кажуць, — будзь здароў.

Канваіры пайшлі адсыпацца, а новыя Міхасёвы гаспадары доўга не чыкаліся і многа не гаварылі. Пачаўся допыт.

— Прозвішча, імя і імя па бацьку? — спытаў турэмшчык.

— Асцёрскі Міхаіл Раманавіч.

— Год нараджэння?

— 1911.

— Сямейнае становішча?

— Жанаты.

— Прозвішча, імя і імя па бацьку жонкі?

— Асцёрская Таіса Максімаўна.

— Хто яшчэ з членаў сям’і ёсць?

— Пакуль што больш няма нікога.

— Цяпер давай твой палец.

— Навошта?

— Гэта не твая справа! Палец! Вось гэты, вялікі.

Міхась не паспеў апамятацца, як турэмшчык абедзвюма рукамі ўхапіўся за яго палец, прыклаў яго да нейкай чорнай, мазутнай дошкі, пасля перавёў яго на паперу і прыціснуў некалькі разоў. Потым тое ж самае зрабіў і з іншымі пальцамі.

— Адвесці яго ў камеру 889, — загадаў ён узброенаму вартавому.

Пастка

Камера 889 знаходзілася на чацвёртым паверсе трэцяга рукава другога корпуса-крыжа. Яна, як і сотні іншых камер вялізнай турмы, была разлічана на зняволеных-адзіночнікаў. Так яно ў розныя часы і было. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў «Крыжах» адбывалі тэрміны вязні па палітычных матывах. Першых палітычных зняволеных камеры турмы прынялі пасля рэвалюцыйных падзей 1905–1907 гадоў. Якраз тады і ўступіла ў строй яе першая частка. Другая (другі крыж) была закончана і здадзена ў «эксплуатацыю» аж у 1917 годзе — перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй.

Уся турма складаецца з двух карпусоў, ці крыжоў, якія па праекту архітэктара павінны былі налічваць роўна 1000 камер. Але ходзіць легенда, што ў часе будаўніцтва інжынер памыліўся — аблічыўся на адну камеру: замест запланаваных 1000 камер атрымалася 999. Такой памылкі і ганьбы, звязанай з ёю, інжынер не перанёс, павесіўся. Канечне, легенда ёсць легенда, і верыць ёй не заўсёды можна.

У савецкі час — аж да 1937 года «Крыжы» былі агульнай турмой, у якой знаходзіліся крымінальныя злачынцы розных катэгорый. А з крутога 1937-га яна змяніла свой профіль — стала масава-палітычнай. Яна пачала прымаць у свае сцены «буйных дзяржаўных злачынцаў», ці «ворагаў народа». Яе «гасціннасць» зведалі такія партыйныя і савецкія дзеячы, як другі сакратар Ленінградскага абкома Чудаў, старшыня аблвыканкома Струпэ, старшыня Ленсавета Кадацкі, рэктар Ленінградскага універсітэта Лазуркін і яго жонка Лазуркіна, відны партыйны дзеяч, пасля — рэктар таго ж універсітэта Вазнясенскі і сакратары абкома Кузняцоў і Папкоў. Некаторы час «гасцявалі» ў ёй авіяканструктар Тупалеў і ракетчык Каралёў.

Да прыходу Міхася Асцёрскага ў камеры, відаць, даўно ніхто не жыў, калі не лічыць клапоў, якімі былі ўсыпаны і падлога, і сцены. Камера была пустая, адны голыя сцены. Уся мэбля складалася з дашчанага шчытка з рваным матрацам, які ляжаў на каменнай падлозе. Ні століка, ні табурэта, ні тумбачкі.

Міхась пераступіў парог камеры змораны і маральна, і фізічна. Яго ўпіхнулі ў гэтую цагляную клетку, як драпежнага звера ці дамашнюю жывёліну перад забоем. Дзынкнулі дзверы запорамі, і жыві як знаеш. Хочаш спявай (толькі сам сабе), хочаш плач, хочаш маліся — тут нікому няма да цябе справы, да тваіх чалавечых патрэб. Ніхто тут цябе не пашкадуе, не суцешыць. А вось аблаяць, абразіць, прыгразіць і тут знойдуцца ахвотнікі і аматары, ліха іх матары…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За калюччым дротам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За калюччым дротам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «За калюччым дротам»

Обсуждение, отзывы о книге «За калюччым дротам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x