Павел Пруднікаў - За калюччым дротам

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Пруднікаў - За калюччым дротам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За калюччым дротам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За калюччым дротам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.

За калюччым дротам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За калюччым дротам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вы ўсё ж такі знайдзіце час, схадзіце, шкадаваць не будзеце, — пераконваў яго Міхась. — А заадно вы пераканаецеся, што агляд гэтага музея пачынаецца менавіта з партрэта Аляксандра ІІІ, на які вы робіце замах. Так размешчаны экспазіцыі музея.

— Ну, добра, — пагадзіўся той, — возьмем альбом цалкам. — Ён сказаў так, як быццам зрабіў нейкую вялікую ласку свайму субяседніку, а праўдзівей — ахвяры.

— Толькі вярніце яго ў такім жа выглядзе! — зноў не стрымалася Таіса, наіўна верачы ў тое, што яна яшчэ раз убачыць свой альбом.

— У нас нішто не губляецца і не псуецца, — буркнуў пакладзіста энкавэдыст.

На гэтым і закончыўся вобыск, на які пайшло каля трох гадзін. Засталіся толькі адны фармальнасці.

— Пакуль мы аформім акт, — сказаў старэйшы энкавэдыст да малодшага, — ты хуценька ідзі пашукай машыну.

— Ёсць, будзе зроблена.

Неўзабаве быў складзены акт, які падпісалі начальнік міліцэйскага нарада, домакіраўнік, сам арыштаваны — Міхась Асцёрскі. Хутка пасля гэтага вярнуўся і малодшы энкавэдыст, які паведаміў, што машын свабодных у горадзе няма, усе заняты. Але начальнік яму не паверыў і пайшоў званіць сам. Праз пэўны час ён таксама вярнуўся ні з чым.

— Ну што, Асцёрскі, не пашанцавала нам з вамі. Хацелі пракаціць з вецярком, ды нічога не атрымалася, — ці то сур’ёзна, ці то з іроніяй сказаў начальнік. — Прыйдзецца дабірацца пехатой. Вы не супраць?

— А калі я адкажуся ад вашай прапановы, дык вы зменіце сваё рашэнне? Вы ж добра ведаеце, што такога ў вашай практыцы не бывае. Гэтая ваша гаворка толькі для гаворкі,— адказаў Міхась свайму «дабрадзею». — Дарэчы, далёка трэба ісці?

— Не, недалёка, кіламетры два-тры. Турму «Кресты» ведаеце? Дык вось там і будзе наш фініш.

— «Кресты» я ведаю, неаднойчы ездзіў міма на трамваі. Яны нагадваюць нейкую фабрыку. Каб не калючы дрот і не вышкі з вартавымі, дык ніхто і не паверыў бы, што гэта турма.

— Ну, збірайцеся, а то хутка пачне днець, пайшла пятая гадзіна раніцы.

— Зараз, толькі пераапрануся. Таіса, пашукай мне мае старыя штаны і вельветавую куртку-талстоўку.

— А навошта табе пераапранацца? — спытала яна. — Я ўпэўнена, што гэта ненадоўга. Вось разбяруцца там, усё высветліцца, і ты вернешся дамоў. Ці праўду я кажу, таварыш начальнік? — ужо звяртаючыся да старэйшага канваіра, спытала Таіса.

— Ну так, — схітрыў той, — я мяркую, што ўсё хутка высветліцца. І калі гэта памылка, ён заўтра і вернецца дамоў.

— Тады, можа, і няварта пераапранацца?

— Варта, Таіска, — настойваў на сваім Міхась. — Бывае, што за адну гадзіну можна сапсаваць дарагую рэч. А ты ж ведаеш, як мне цяжка дасталася гэтая мая «тройка». А я іду не ў тэатр і не ў рэстаран, а ў турму, ды яшчэ якую — знакамітыя «Крыжы».

Толькі цяпер яна зразумела, куды забіраюць яе мужа. І што з такой установы хутка не вяртаюцца. Яна залілася горкімі слязьмі і пачала збіраць мужа ў страшную дарогу.

Сам жа Міхась падумаў, што расстаецца з жонкай не на дзень і не на два. Бо на такі кароткі тэрмін не забіраюць у турму, а змяшчаюць у асобны пакой пры міліцыі. «Тут штосьці не тое», — падумаў ён. Ды і сам час быў незвычайны — суровы, ліхі. Але жонцы пра гэта ён не зрабіў нават і намёку, не хацеў трывожыць. І калі ўжо ўсё было гатова, ён дастаў са стала сто рублёў, якія адкладваў на дарогу ў Манчагорск, дваццаць пяць паклаў сабе ў кішэню, а астатнія вярнуў на тое ж самае месца:

— Мне хопіць і чацвяртной, а табе трэба жыць і, можа, яшчэ і дзіця карміць.

— Як гэта жыць і дзіця карміць? — спалохалася Таіса. — Няўжо ты ў тых «Крыжах» збіраешся зімаваць? — І адразу загаласіла.

Толькі цяпер зразумеў Міхась, што зрабіў непапраўную памылку, раскрыўшы тую праўду, якую таіў ад яе да апошняй хвіліны перад расстаннем.

— Ды не, што ты, дарагая, гэта я так, між іншым, як кажуць, для краснага слоўца, — суцяшаў ён яе. — Я хутка вярнуся. Ты ж ведаеш, мне трэба на работу ў школу.

Але дарэмнымі былі намаганні Міхася. Яна заплакала яшчэ гучней і пачала рваць на сабе валасы. Потым абхапіла мужа за шыю і на ўвесь голас закрычала:

— Не пушчу! Звяругі, што вы з намі робіце?! За што вы нас разлучаеце?!

— Супакойце жонку! — цяпер ужо сталі крычаць энкавэдысты. — Інакш мы будзем прымаць свае меры.

Крык Таісы і канваіраў разбудзіў усіх жыльцоў вялікай камунальнай кватэры. Людзі ў адной бялізне павыскоквалі са сваіх пакояў. Жанчыны пачалі супакойваць Таісу, а мужчыны глядзелі на такое відовішча насцярожана. Домакіраўнік, бачачы ўсю складанасць сітуацыі, непрыкметна знік за дзвярыма. Суседзі ўгаворвалі Таісу, раілі ёй не нервавацца дзеля будучага дзіцяці. Прасіў яе аб гэтым і Міхась. І калі яна трошкі супакоілася, канваіры ўзялі пад рукі Міхася і хуценька вывелі яго на лесвіцу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За калюччым дротам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За калюччым дротам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «За калюччым дротам»

Обсуждение, отзывы о книге «За калюччым дротам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x