Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У капцюрох ГПУ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У капцюрох ГПУ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.

У капцюрох ГПУ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У капцюрох ГПУ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За гэтулькi гадоў першы раз раскашаваўся я адзiноцтвам. Закурыўшы папяроску, пачаў разважаць аб маiм новым палажэньнi. Адно з двух: або мая справа вельмi благая, або — вельмi добрая. Або абходзяцца тут са мной гэтак, як iз «важным» злачынцам, або…

Гэтае другое дапушчэньне не хацела зьмясьцiцца ў маёй галаве. Пасьля гэтулькiх расчараваньняў, не хацелася мець новага.

Але на разважаньнi я меў мала часу. Дзьверы расчынiлiся, i мяне павялi на нiжнi калiдор, дзе чакаў на мяне нейкi агент ГПУ.

— Цi ня маеце лепшай вопраткi? — ветлiва запытаўся ён у мяне, паглядзеўшы на мае лахманы.

Я адказаў, што ня маю.

— Паедзем зараз да раднiка польскага пасольства… Вас выменьваюць у Польшчу…

Ад непамернасьцi шчасьця дыханьне сьперлася ў мяне ў грудзёх. У ваччу ўсё закружылася. Я абапёрся аб сьцяну, каб ня страцiць раўнавагi. Нэрвовая сударга сьцiснула мяне за горла.

— Вось шкада… — замармытаў я хрыплым голасам.

— Чаго шкада? — зьдзiвiўся гепiсты.

— Шкада, што ўжо ня здолею прымаць удзел у сацыялiстычным будаўнiцтве…

Гепiст скасурыўся на мяне. Iронiя была лiшне выразная…

Да мяжы

Назаўтра ў вадкрытым аўтамабiлi — у кампанii з савецкiм афiцэрам i жаўнерам — ехаў я на вагзал. Мы вырушылi — да мяжы…

А ўсё-ж у вагоне пiльнавалi мяне гэтак старанна, як быццам я ехаў не на волю, а назад на Салоўкi, i была небясьпека, што спрабую ўцякаць. Нават у патрэбнае месца я ня мог пайсьцi без канвою…

Шпарка iмчыцца цягнiк, а мне здаецца, што ён цягнецца надта памалу.

Нарэшце — Менск.

Выходзiм iз вагону.

Да адыходу цягнiка маем каля дзьвюх гадзiн. Мяне вядуць у памешканьне чыгуначнага ГПУ. Кажуць, што я буду бачыцца з маёй маткаю, якая жыве ў Менску. Запраўды, праз мамэнт расчыняюцца дзьверы i ўваходзiць, дрыжучы ад узварушаньня, старэнькая. Далi нам толькi паўгадзiны на гутарку. Разьвiтваючыся, аддаю матцы каля кiлёграму чорнага хлеба, якi мне далi на дарогу ў Бутырках. Рукi ў маткi трасуцца.

— Сынок мой! Гэткi багаты дар!.. Мы ўжо даўно ня мелi гэтулькi хлеба! Але, можа, табе прыпатрэбiцца?

— Будзь спакойная, мацi… Мне гэты хлеб ужо не прыпатрэбiцца…

Едзем далей. Коласава — мяжа.

Мяне ўводзяць у памешканьне прымежнага ГПУ. Савецкi жаўнер нi на крок ад мяне не адступае. На мамэнт затрымаўся нейкi пасажырскi цягнiк. Мы ўсе чакаем. Прайшлi яшчэ два таварныя. Чакаем. Прайшло больш за дзьве гадзiны. Пачынае сутунець…

Калi-ж нарэшце?!

Аглядаю паразвешаныя на сьценках «лёзунгi» i партрэты «вождей». Хутка ўжо разьвiтаюся з вамi — хiба што назаўсёды…

Iдзе нейкi цягнiк…

— Не, гэта вецер гудзець, — адказвае мой вартаўнiк-жаўнер.

Раптам убягаець афiцэр, якi вёз мяне з Масквы.

— Собирайтесь с вещами!

Апошнi раз чую гэтую каманду, якую гэтулькi разоў даводзiлася чуць па вастрогах. Хапаю свае клункi i йду на пэрон.

Але… у той самы мамэнт адчуваю, што я ўжо ня вязень. Наадварот — цяпер я ганаровая асоба. Бо павадыр нашага паходу, нейкi чэкiсты ў даўгiм шынэлi, з ромбамi на каўняры — адзнакi найвышэйшага вайсковага становiшча — закамандаваў:

— Взять вещи!

Ураз-жа падскочыў да мяне чырвонаармеец, якi падхапiў мае манаткi, i мы пайшлi. Наўперадзе iшоў гэны гэпiсты з гэнэральскiмi адзнакамi, за iм — я, побач — жаўнер iз рэчамi, за мною — канвой ды яшчэ нейкiя людзi… Я на iх не ўзяў увагi.

Абмен

Надвор'е агiднае. Вiхор гудзе ў недалёкiм лесе i гонiць хмары, якiя лятуць хутка-хутка й грамазьдзяцца адна на адну, як быццам хочуць хутчэй праляцець над савецкай прымежнай брамай, што дзелiць два сьветы.

Углядаюся ў надпiс: «Коммунизм сметет все границы», якi бачыў гэтак даўно — у лiстападзе 1926 г., калi ехаў у Савецкае гаспадарства зь вераю ў магчымасьць беларускае культурнае працы там — у БССР. Тады гэтак сама была восень, але я ехаў з надзеяй на вясну ў сэрцы. Сяньня варочаюся, бадзяка, у вастрожным бушлаце, працьверазiўшыся на Салоўках, шчасьлiвы, што праз мамэнт нага мая пераступiць мяжу краiны «будаўнiцтва сацыялiзму» — у вадваротным кiрунку. I сяньня восень, але ў маёй душы цяпер сьветла, сонечна, радасна…

Прыглядаюся да паходу, якi наблiжаецца да нас — з таго боку.

Мой гэпiсты гэтак сама ўтаропiўся ў гэтую групу i ад часу да часу рэгулюе наш крок:

— Павальней!.. Хутчэй!..

Вiдаць, iдзець аб тое, каб прыйсьцi на ўмоўленае месца на мяжы ў дакладна азначаным часе. Бо было-б недалiкатна прымушаць чакаць на сябе, а лiшняя пасьпешнасьць абнiжала-б прэстыж гаспадарства.

Гэтак я разумеў гэную каманду.

Я ўжо вырозьняваў твары людзей, якiя да нас падыходзiлi. Наперадзе йшоў нейкi высокi мужчына ў цывiльнай вопратцы [22] Старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камiсii, Кулiкоўскi. . Зь iм — з двума палiцыянтамi па бакох — той, каго польскi ўрад абменьваў на мяне: Бранiслаў Тарашкевiч. У гэты мамэнт я адчуў ня толькi духовы, але й фiзычны кантраст памiж намi. Вязень «капiталiстычнага гаспадарства» меў на сабе прызваiты фiльцовы капялюш, добра скроенае восеньскае палiто, беззаганна вычышчаныя боты… Савецкi вязень iшоў у старэцкiм падзёртым кажуху на салавецкiм бушлаце…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У капцюрох ГПУ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У капцюрох ГПУ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатолий Вилинович - Остап Бендер — агент ГПУ
Анатолий Вилинович
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «У капцюрох ГПУ»

Обсуждение, отзывы о книге «У капцюрох ГПУ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x