Сяргей Чыгрын - Па слядах Купалы і Коласа

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Па слядах Купалы і Коласа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Па слядах Купалы і Коласа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Па слядах Купалы і Коласа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.

Па слядах Купалы і Коласа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Па слядах Купалы і Коласа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прадмову да кнігі Алега Лойкі напісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Прадмова была невялікая, але важкая. У ёй Іван Пятровіч адзначыў, што “кніга ёсць, — гістарычна дакладная, праўдзівая, шчырая”.

Супраць выдання кнігі Алега Лойкі пра Янку Купалу ў Маскве была і пляменніца Янкі Купалы Ядзвіга Юліянаўна Раманоўская. Па словах Алега Лойкі, у 1981 годзе яна паехала ў Маскву, завітала ў выдавецтва “Молодая гвардия” і прасіла, каб не выдавалі кнігу Алега Лойкі пра Янку Купалу. “Лойка, — казала Раманоўская, — кулак, памешчык, у яго было шмат зямлі на Слонімшчыне. А цяпер ён з’яўляецца членам польскай “Салідарнасці”. Кнігу такога чалавека ў Маскве выдаваць нельга”. Але кніга выйшла. Наклад яе тады быў 150 тысяч экземпляраў. Тым не менш, купіць у Беларусі кнігу было немагчыма. Толькі праз 16 гадоў Алег Лойка мне яе падпісаў у Слоніме: “Майму земляку і філфакаўцу Сяргею Чыгрыну, што Купалаўскімі сцежкамі крочыць. Поспехаў і шчасця! Алег Лойка, .”.

Калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я вельмі часта яго наведваў. З ім можна было гутарыць бясконца, гутарыць на ўсе тэмы. Мне здаецца, што побач з Алегам Антонавічам я скончыў два філалагічных факультэта. Неяк я спытаў у яго: а які ганарар вы атрымалі за маскоўскае выданне кнігі пра Янку Купалу? Алег Антонавіч сказаў: “Сорак тысяч савецкіх рублёў”. О, гэта былі вялікія грошы на той час! Калі груба іх перавясці ў даляры, то атрымаецца — больш за сорак тысяч амерыканскіх даляраў. “Я быў тады самым багатым беларускім пісьменнікам. Грошай нікому не шкадаваў: даваў ці пазычаў пісьменнікам, сябрам…”, — прызнаваўся Алег Антонавіч.

У Слоніме ў апошнія гады жыцця Алегу Лойку жылося цяжка, але пісалася лёгка. Хвароба яго даймала. Але, калі я да яго прызджаў, — ён радаваўся, ажываў, усміхаўся. Алег Антонавіч адказваў на ўсе мае пытанні. Найбольш я ў яго пытаўся пра Янку Купалу і Якуба Коласа. Гэта з яго вуснаў я даведаўся, што Янка Купала першы заўважыў і ацаніў талент Канстанцыі Буйло. Калі Купала быў рэдактарам “Нашай Нівы”, да яго ў кабінет часта заходзіла Канстанцыя. Дарэчы, яна была тры разы замужам, па пашпарту – значна маладзейшая, бо мяняла гады. Купала быў у яе закаханы і нават паэтку цалаваў. У 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Курганная кветка”, адрэдагаваны Янкам Купалам.

Алег Антонавіч пра Купалу і Коласа мог распавядаць гадзінамі. Ён казаў, што Янка Купала і Якуб Колас былі добрымі сябрамі. Хаця паміж імі здаралася рознае. Жонка Якуба Коласа – Марыя Дзьмітрыеўна была даволі багатай жанчынай, ідэальнай, інтэлігентнай мяшчанкай, вельмі выхаванай, хатняй, адданай мужу. Яна кахала Якуба Коласа. І Якуб Колас яе кахаў. Але падчас вайны, калі песняр апынуўся ў Ташкенце, ён моцна закаўся ў перакладчыцу Сомаву з Санкт-Пецярбурга. Колас прысвяціў ёй цэлы цыкл вершаў “Ташкенцкая торба”. Гэты цыкл не апублікаваны да сённяшніх дзён. Толькі пару вершаў з гэтага цыкла трапілі ў друк…

З вуснаў Алега Лойкі я таксама даведаўся і гэтыя факты з жыцця нашых песняроў.

***

Уладзіслава Францаўна аднойчы выгнала са свайго дому Бэндэ і Паўліну Мядзёлку. Але пасля з Паўлінай Мядзёлкай яна была ў добрых адносінах. Уладзіслава Францаўна ведала, што Мядзёлка супрацоўнічае з КДБ. Праз яе Мядзёлка атрымлівала ўсю інфармацыю пра Янку Купалу.

***

Янка Купала не прыняў кастрычніцкі пераварот у Расіі ў 1917 годзе. Ён марыў пра рэвалюцыю нацыянальную. Аб гэтым ён казаў на сваёй вечарыне, прысвечанай 15-годдзю літаратурнай творчасці ў 1920 годзе: “З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю, пойдзем усё наперад і наперад пад сьвятым сьцягам вольнай Беларусі. Змагайся й стань вольным, беларускі народ!”.

***

26 лютага 1932 года газеты “Беларускі звон” і “Беларуская крыніца” змясцілі некралогі на Янку Купалу і прэзідэнта Беларускай акадэміі наук Усевалада Ігнатоўскага. Калі Янка Купала прачытаў некралог пра сябе, ён адразу напісаў: “Што гэта знача? Гэта знача паказаць па-правакатарску сваім чытачам, што ў краіне Саветаў нялёгка жывецца нават пісьменнікам”. А на пытанне, чаму ён ходзіць неяк бокам, Купала адказаў: “Выразалі савецкі апендыцыт”.

***

Янка Купала ніколі не прыносіў сам вершаў у рэдакцыі газет і часопісаў. І ніколі адсюль не браў ганарараў. Усё за яго рабіла Уладзіслава Францаўна. У рэдакцыі ён заходзіў проста пагутарыць, пасядзець, спытаць у літаратараў і журналістаў пра жыццё-быццё. Вакол Купалы адразу збіраўся гурт хлопцаў і дзяўчат. Тады ён казаў ім: “То, можа, сходзім ды хоць па куфлю піва вып’ем? А то вы нешта тут вельмі зашчыраваліся…”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Па слядах Купалы і Коласа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Па слядах Купалы і Коласа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Па слядах Купалы і Коласа»

Обсуждение, отзывы о книге «Па слядах Купалы і Коласа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x