Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У прадмове да зборніка 1846 года, да якога прыкладзены невялічкі беларускі слоўнік і звыш ста беларускіх прыказак, Чачот дзеліцца сваімі «назіраннямі» над «крывіцкай» (беларускай) мовай. Ён прызнае, што яму яшчэ нестае ведаў, каб даць «нейкі граматычна-гістарычны нарыс гэтай мовы». «Належнае даследаванне мовы, на якой пры нашай памяці любілі паміж сабой гаварыць жывыя яшчэ тады старыя паны, на якой цяпер гавораць з сялянамі паны і аканомы, на якой некалі пісалі ў нас дзяржаўныя акты, цалкам ляжа на плечы нейкага здольнага чалавека, можа селяніна, які, атрымаўшы веды, больш глыбока разгледзіць добра вядомую сабе мову». Затым Чачот вызначае месца «крывіцкай» мовы сярод іншых славянскіх моў — яна знаходзіцца пасярэдзіне паміж рускай, украінскай і польскай мовамі, аднак бліжэй да рускай, чым да польскай. У іншым месцы аўтар падкрэслівае, што хаця «крывіцкі дыялект» маларазвіты і нераспрацаваны, хаця ў кожнай вёсцы бытуюць адметныя словы, аднак на ім «вельмі любяць размаўляць нашы сяляне».

Ян Чачот вельмі высока цаніў мастацкія вартасці беларускага фальклору. «Адносна саміх песень,— гаворыцца ў прадмове да зборніка 1844 года,— магу сказаць наступнае: будучы іх перакладчыкам — не змагу быць суддзёй, аднак адчуваю ў іх асаблівую прывабнасць, наватарства формы і лаканізм у перадачы пачуццяў. Няма гэтай сцісласці ў нашых салонных пісьменнікаў...» Паэт заклікае сваіх суайчыннікаў ісці ў вёскі і збіраць скарбы народнай творчасці, пакуль яны яшчэ не зніклі. Але адначасова аўтар прызнае, што развіццё фальклору не спынілася, бо здольныя вясковыя песняры працягваюць «па ўласнаму натхненню ствараць новыя песні».

Выказаўшы падзяку беларускім сялянам за тое, што яны захавалі старажытныя абрады і песні, Чачот адзначае, што гэтыя абрады і песні не засталіся нязменнымі. На іх аказала ўплыў паэзія суседніх народаў — рускага, украінскага, польскага і, магчыма, літоўскага. Супастаўляючы песні з розных мясцовасцей, збіральнік прыходзіць да вываду, што, нягледзячы на мясцовыя асаблівасці, беларускаму фальклору ўласцівы агульныя нацыянальныя рысы: «Раней я лічыў, што нават на невялікай адлегласці ў вёсках бытуюць адметныя сялянскія песенькі. Але, збіраючы іх далей, я пераканаўся, што нават пры вялікай адлегласці яны вельмі падобныя або адрозніваюцца толькі невялікімі заменамі асобных слоў». «Хто ж распаўсюдзіў адны і тыя ж песні па тэрыторыі ўсёй Беларусі?» — пытаецца Чачот. І адказвае: не кнігі і часопісы, а памяць, вусны і сэрцы братніх плямён.

У сваіх прадмовах Чачот тлумачыць, якія мэты ставіў ён перад сабой, збіраючы і выдаючы беларускія народныя песні. Перш за ўсё гэта — асветніцкія мэты. Чачот хацеў, каб сабраныя ім песенькі былі апрацаваны кампазітарамі, а затым зноў вярнуліся ў народ і садзейнічалі яго «маральнаму прагрэсу». Якім чынам? Абуджаючы лепшыя пачуцці і ў сэрцах «дабрачынных паноў», і ў сэрцах працавітых сялян. Як бачым, сацыяльная праграма Чачота з'яўлялася нерэальнай, утапічнай. Чуллівымі песенькамі нельга вырашыць вострыя сацыяльныя супярэчнасці. Аднак іншага шляху садзейнічаць народнаму дабру паэт не бачыў. І ў гэтым — яго трагедыя. У гэтым — трагедыя ўсіх тагачасных шляхецкіх асветнікаў, якія шчыра спачувалі прыгоннаму селяніну, але не бачылі іншага шляху да ўсенароднага шчасця, акрамя класавага прымірэння пана і селяніна, абуджэння ў сэрцах паноў гуманных пачуццяў.

Такія ж ідэйныя супярэчнасці ўласцівы арыгінальным вершам Чачота на беларускай і польскай мовах (беларускія вершы прыкладзены да зборнікаў 1844 і 1846 гадоў, польскія выйшлі ў 1846 годзе асобным зборнікам пад назвай «Песні вясковага гаспадара»), У іх паэт выказвае сваю шчырую любоў да беларускага селяніна, веру ў непазбежны прагрэс мясцовага краю. Вось як, напрыклад, пачынаецца чачотаўскі верш «Да мілых мужычкоў»:

Да і я ж вам памагу
Песеньку спяваці;
Да і я ж міжы вамі ўзрос
Пры бацьку і маці.
І мне бог на свеце даў
Гора гараваці,
Штобы лепш я вас любіў
І ўмеў спагадаці.
Ой, што ж вы напелі тут,
Да якога дзіва!
Шкода, што на голас ваш
Старонка драмліва.
Але як прачнецца з сна
Гэта Дабрадзейка,
Пэўна будзе слухаць вас
Лепш, як салавейка.

Чачот глядзеў на сваю паэтычную творчасць вельмі утылітарна, практычна. Ён хацеў навучыць непісьменнага беларускага селяніна самым простым маральна-этычным ісцінам: трэба быць працавітым, руплівым, гаспадарным, нельга прапіваць свае грошы ў карчме, закопваць іх у зямлю, нельга высякаць дрэвы паабапал дарог, трэба вучыць сваіх дзяцей рамяству і г. д. Адсюль — павучальны, ментарскі тон вершаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x