Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ЯН ЧАЧОТ

Адносна месца і часу нараджэння беларуска-польскага паэта і фалькларыста Яна Чачота доўгі час меркаванні разыходзіліся. Адны называлі 1797 год, другія — 1796. Адны ўказвалі на вёску Рэпіхава пад Баранавічамі, другія — на засценак Малюшыцы па дарозе ад Карэліч на Варончу. Не было адзінства і ў ацэнцы чачотаўскай спадчыны. У розныя часы ёй абвяшчаўся то дэмакратам, то рэакцыянерам. Вядомы вульгарызатар Л. Бэндэ пісаў у 1935 годзе, што Чачот «займаўся вывучэннем Беларусі ў мэтах апраўдання імкненняў польскіх паноў і шляхты далучыць Беларусь да Польшчы». Па-рознаму вызначалася колькасць чачотаўскіх зборнікаў: тры, шэсць, сем...

Як бачна з дакументаў, знойдзеных нядаўна ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР Л. Бравер, Чачот нарадзіўся 17 ліпеня 1796 года ў засценку Малюшыцы Навагрудскага павета. Бацька будучага паэта, Тадэвуш Чачот, паходзіў з дробнай шляхты, служыў арандатарам маёнткаў. Дзяцінства кемлівага Янкі прайшло сярод беларускіх сялян, на ўлонні маляўнічай беларускай прыроды. Асабліва любіў хлопчык слухаць таямнічыя мясцовыя паданні аб возеры Свіцязь, аб старадаўнім навагрудскім замку.

У дамініканскай школе ў Навагрудку Ян Чачот пазнаёміўся і пасябраваў з будучым геніем польскай літаратуры Адамам Міцкевічам. Ужо тады сябры зацікавіліся беларускім фальклорам. Ігнат Дамейка, сябар Чачота і Міцкевіча па вучобе, пісаў пра іх: «Два нашы студэнты навагрудскай школы з маленства добра ведалі наш літоўскі (г. зн. беларускі.— А. М.) народ, палюбілі яго песні, прайшліся яго духам і паэзіяй... чаму, відаць, спрыяла і тое, што невялікае мястэчка Навагрудак мала адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было, па сутнасці, сельскім. Сябры хадзілі па кірмашах, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. Яшчэ ў школе бедная страха і народная песня распалілі ў грудзях сяброў першае паэтычнае натхненне...»

У 1815 годзе Міцкевіч і Чачот разам паступаюць у Віленскі універсітэт, які тады з'яўляўся цэнтрам асветы для ўсіх беларуска-літоўскіх зямель. Тут чыталі лекцыі такія славутыя прафесары, як Лелевель, браты Снядэцкія, Гродэк, Франк. На жаль, закончыць курс навук Чачоту не ўдалося. Нястача прымусіла яго праз год пакінуць універсітэт і паступіць на службу.

Аднак сувязі з Міцкевічам і з універсітэтам не парваліся. У 1817 годзе ва універсітэце ўзнікла тайнае студэнцкае згуртаванне філаматаў. Спачатку яго члены ставілі перад сабой толькі асветніцкія мэты: папулярызавалі здабыткі французскіх асветнікаў XVIII стагоддзя, дыскуціравалі аб прызначэнні чалавека і грамадзяніна. Побач з тым філаматы цікавіліся жыццём беларускага і літоўскага народаў, вывучалі іх побыт і фальклор. На тайных пасяджэннях, якія адбываліся ў наваколлях Вільні, сярод маляўнічых узгоркаў і азёр, чыталіся навуковыя трактаты, праводзіліся паэтычныя конкурсы, ладзіліся гульні. Амаль кожны з філаматаў меў паэтычны талент. Адсюль, з асяроддзя слухачоў Віленскага універсітэта, ураджэнцаў Беларусі, выйшла, не кажучы ўжо пра Адама Міцкевіча, нямала вядомых польскіх пісьменнікаў — Антон Адынец, Аляксандр Ходзька, Анупрэй Петрашкевіч, Юльян Корсак, Тамаш Зан і іншыя.

З гадамі Таварыства філаматаў прыкметна пашырылася, пусціла карэнні ў правінцыі. Міцкевіч і яго паплечнікі паступова прыйшлі да вываду, што адной асветай народнага жыцця не палепшыш. У гэтым сэнсе характэрна прывітальная прамова Міцкевіча, з якой ён выступіў 12 студзеня 1819 года, калі прымалі ў філаматы Яна Чачота. Таварыства філаматаў, падкрэсліў паэт, утваралася «з самай высакароднай мэтай — несці карысць краіне, суайчыннікам і нам самім; яно выбрала дзеля гэтага самы высакародны шлях, гэта значыць шлях асветы. Але варта задумацца, ці зможам мы здзейсніць задуманае, калі будзем трымацца толькі гэтага шляху». Так прыйшло ўсведамленне таго, што дзеля народнага шчасця, дзеля вызвалення чалавека перш за ўсё патрэбна барацьба палітычная. Ворагам нумар адзін стала не цемрашальства, а той, хто яго насаджаў,— дэспатычны царызм. Кожны з філаматаў рыхтаваў сябе і сяброў да таго, каб стаць актыўным удзельнікам узброенай нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

Уступіўшы ў Таварыства філаматаў, Чачот неўзабаве стаў адным з яго кіраўнікоў. На пасяджэннях ён чытаў свае вершы (у тым ліку верш «Купала»), у абмеркаванні якіх удзельнічаў Міцкевіч. Чачот быў нязменным завадатарам розных тэатральных прадстаўленняў і пісаў для іх на беларускай мове вершы і «хоры».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x