Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Л. Патоцкі быў сведкам многіх грамадскіх падзей пачатку XIX стагоддзя. У кнізе расказваецца, як арганізоўвалася ў Свіслачы гімназія, якія ставіліся там у кірмашовыя дні спектаклі. Самадзейныя артысты інсцэніравалі асобныя песні Асіяна, урыўкі з сервантэсаўскага «Донкіхота». Аналагічныя спектаклі ішлі на сцэнах прыдворных тэатраў у Ружанах і Дзярэчыне Слонімскага павета. Ва ўспамінах Патоцкага дадзена шматгранная карціна побыту беларускай шляхты.

І яшчэ адна акалічнасць прыцягвае ўвагу ў мемуарах Л. Патоцкага. Аўтар сцвярджае, што вядомы французскі пісьменнік Э. Сю нарадзіўся ў Беларусі, на Міншчыне, дзе доўга жылі яго бацькі, а многія героі яго «Парыжскіх таямніц» спісаны з беларусаў.

ПАДАРОЖНІКІ АБ БЕЛАРУСІ

Першая палова XIX стагоддзя... Па высаджаных бярозамі беларускіх гасцінцах імчацца карэты і фурманкі. Адны запрэжаны паштовай тройкай, а то і шасцёркай, другія — уласнымі стаеннікамі. На беларускую зямлю пазіраюць вочы — часам халодныя і абыякавыя, часам сяброўскія і ўважлівыя. Яны прыкмячаюць, як жыве і працуе беларускі селянін. А потым, вечарам, пры цьмянай карчомнай свечцы, падарожнікі заносяць у дзённікі свае ўражанні. Дзённікі гэтыя часцей за ўсё вандруюць у сямейны куфар. Але часам, набраўшыся смеласці, аўтар пасылае іх у рэдакцыю часопіса ці нясе знаёмаму кнігавыдаўцу...

Больш паўтара стагоддзя назад праязджаў з Пецярбурга ў Бесарабію нямецкі барон фон Кампенгаузен. Яго «Заўвагі аб Малдавіі, Бесарабіі, Крыме, Беларусі і Украіне» былі затым перакладзены на рускую мову і ў 1810 годзе надрукаваны ў «Журнале новейших путешествий». Нямецкі арыстакрат не мог не адзначыць, што «Беларусь бедная і малалюдная», а беларускія сяляне працуюць на пана не менш чатырох дзён у тыдзень. Адзінае, што спадабалася аўтару,— гэта «лепшыя ў Еўропе» беларускія дарогі і вонкавы выгляд Магілёва. Часам, аднак, барон імкнуўся прыдаць сваім нататкам умоўную займальнасць, вышукваў «экзотыку», і тады З'яўляліся радкі: «Беларускія сяляне... носяць шэрыя валявыя шапкі, лапці з бяросты; шляхціцы, г. зн. дваране, вызначаюцца чорнымі паясамі і шпагамі. Яны служаць у знатных паноў пастухамі і карыстаюцца той перавагай, што іх сякуць не інакш, як на рагожы. Амаль ва ўсіх сялян доўгія шыі, з дапамогай якіх яны бесперапынна ківаюць галовамі».

Больш добрасумленным было апісанне другога падарожніка — вядомага польскага пісьменніка Юльяна-Урсына Нямцэвіча. Ён пабываў у Беларусі, на сваёй радзіме, двойчы — у 1816 і 1819 гадах. Адно з выданняў дарожных нататак Нямцэвіча ўбачыла свет у Пецярбурзе ў 1859 годзе.

Асобнае месца ў «Гістарычных падарожжах» Ю. Нямцэвіча адведзена Брэсту. Прыгадваецца мінулае горада, у якім была закладзена адна з першых у Беларусі друкарняў. Сучасны стан Брэста і яго ваколіц не задавальняе аўтара, ён марыць аб часах, калі цывілізацыя ажывіць мясцовую глуш, горад ператворыцца ў вялікі гандлёвы порт, а «пладамі Еўропы і Азіі запоўняцца рэчышчы Буга і Мухаўца». Апрача Брэста, польскі пісьменнік наведаў Гродна, Навагрудак, Бярозу, Пінск. Апісанні гэтых гарадоў перамяжоўваюцца з цікавымі дакументамі аб іх мінулым.

У першай палове XIX стагоддзя ў Беларусі пабывалі яшчэ два польскія падарожнікі. У 1843 годзе варшаўскі часопіс «Пржэглёнд науковы» надрукаваў нарыс Мазура з Плоччыны (псеўданім Яна Маяркевіча) «Успаміны аб падарожжы па Літве, Русі Чорнай і Русі Белай». Аўтар выказвае спачуванне беларусам, якія «заўсёды запяты і цяжка працуюць», дае апісанне адзення, жылля і прылад працы беларускіх сялян. Шлях Маяркевіча з Варшавы ў Маскву пралягаў праз Брэст, Слонім, Нясвіж, Мінск, Барысаў і Оршу. Пішучы пра апошні з гэтых гарадоў, аўтар не без падстаў усклікаў: «Ніколі ў жыцці я не бачыў больш сумнага горада, чым Орша!» У 1829 годзе па Палессі падарожнічаў Казімеж Контрым. Як служачага Польскага банка, яго менш цікавіў побыт беларускага селяніна, яго фальклор. Асаблівую ўвагу Контрым звяртаў на эканоміку Палесся, перспектывы развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю. У сваёй кнізе, выдадзенай у 1839 годзе ў Познані, падарожнік апісаў таксама раслінны і жывёльны свет у басейне Прыпяці.

ЗАБЫТАЯ АПОВЕСЦЬ ШПІЛЕЎСКАГА

Да апошняга часу Павел Шпілеўскі (1827-1861) быў вядомы пераважна як аўтар прац, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фальклору, дарожных нарысаў і двухактовай п'есы «Дажынкі». Аднак дзякуючы бібліяграфічным пошукам выявілася, што ён пісаў таксама творы для дзяцей. Яго аповесць «Цыганё» была выдадзена ў 1855 годзе ў Пецярбурзе на рускай мове.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x