Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдзіс - Падарожжа ў XIX стагоддзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Народная асвета, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа ў XIX стагоддзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа ў XIX стагоддзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.

Падарожжа ў XIX стагоддзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа ў XIX стагоддзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Беларусі ўжо зроблены першыя крокі па ўшанаванню памяці Агінскага. Яго іменем названы смаргонскі ансамбль песні і танца, які з поспехам выступаў на радзіме кампазітара — у народнай Польшчы. Славутаму кампазітару прысвяцілі вершы беларускія, паэты А. Лойка і М. Купрэеў. А чароўны паланез Агінскага «Развітанне з радзімай», які часта выконваецца ў канцэртах, стаў адным з самых любімых твораў беларускіх аматараў музыкі.

СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА

У другой палове верасня 1841 года ў Мінск прыехаў новы генерал-губернатар Мірковіч. Урачыстасці працягваліся пяць дзён. Быў арганізаваны канцэрт, у якім на дзіва зладжана выступіў гарадскі хор і аркестр пад кіраўніцтвам Вінцука Стафановіча. 23 і 24 верасня аматары паказалі два спектаклі. Выконваліся аднаактовыя п'есы на рускай мове — «Замкі на льду» і «Так, але інакш»; у заключэнне ішла польская камічная опера «Рэкруцкі набор».

Прозвішчы аўтараў «Рэкруцкага набору» яшчэ амаль нічога не гаварылі прысутным. Словы напісаў нікому не вядомы Вінцук Марцінкевіч, а музыку ў садружнасці з мінскім настаўнікам і скрыпачом Канстанцінам Кржыжаноўскім — Станіслаў Манюшка. Праўда, пра Манюшку ўжо крыху ведалі. Ведалі яго бацьку, Часлава Манюшку, заслужанага асветніка, які сядзеў у партэры тэатра. Чулі, што гэты аматар мастацтваў пасылаў свайго сына, Стася, вучыцца ажно ў Берлін, да славутага прафесара Рунхенгагена, што Стась выдаў там зборнік песень, а цяпер «сачыняе» недзе ў Вільні музыку. Хаця апошняе якраз і не ўкладвалася ў галовах мінскай арыстакратыі (навошта шляхціцу, ды яшчэ з даволі багатай сям'і, такая няпэўная прафесія?!), аднак слухалі оперу ўважліва. І не толькі таму, што дужа смешны сюжэт быў — пра тое, як палахлівага сына Гогама Бенатана хацелі ўзяць у рэкруты, як будучы рэкрут пераапрануўся ў адзенне сваёй сястры, а сястра ўцякла з дому з нейкім салдатам. І не толькі таму, што вельмі добра ігралі выканаўцы галоўных роляў — той жа Марцінкевіч, Мядынскі, Расадоўскі, Валатоўская. Усіх заінтрыгавала, што оперу напісалі мясцовыя аўтары, што іх можна пабачыць, паапладзіраваць ім. І апладысментаў не шкадавалі, быццам прадчуваючы, што адзін з іх, Станіслаў Манюшка, стане гордасцю польскай нацыянальнай музыкі, а другі, Вінцук Дунін-Марцінкевіч,— адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Опера «Рэкруцкі набор» была адным з першых твораў дваццацідвухгадовага кампазітара і першай спробай пяра значна старэйшага за яго паэта. Праз некалькі дзён, у 41 нумары, газета «Минские губернские ведомости» добразычліва ацаніла і музыку, і ігру самадзейных акцёраў, адзначыўшы, што «найзабаўней іграў сам аўтар — Марцінкевіч». Тут жа быў пераказаны змест оперы. Але сама опера — і партытура, і лібрэта — пасля недзе загінула. Ці то аўтары не надалі ёй сур'ёзнага значэння, ці то цэнзары пахавалі яе ў сваіх сталах... Дарэчы, такі лёс напаткаў не толькі «Рэкруцкі набор». У садружнасці з Дуніным-Марцінкевічам Манюшка напісаў аперэты «Спаборніцтва музыкаў», «Цудоўная вада», урэшце, «Сялянку» (так у Беларусі па традыцыі перакладаюць польскую назву твора «Ідылія»), Але, за выключэннем «Сялянкі», тэкст якой Дунін-Марцінкевіч выдаў у Вільні ў 1846 годзе, да сённяшніх дзён гэтыя аперэты не дайшлі. Лічылася, што ўсе яны знаходзяцца дзесьці ў Варшаве, у паперах Манюшкі...

І вось нядаўна, у час паездкі ў братнюю Польшчу, мне ўдалося знайсці два музычныя ўрыўкі з першых беларускіх аперэт, або камічных опер, як іх называлі тады,— «Рэкруцкага набору» і «Сялянкі».

...У Варшаве, на Закрачымекай вуліцы, стаіць старадаўні будынак. Гэта сядзіба Музычнага таварыства імя Станіслава Манюшкі. Тут, у бібліятэцы, захоўваюцца рукапісы кампазітара, яго пісьмы. Супрацоўнік бібліятэкі Анджэй Спуз прыняў мяне ветліва, але адразу ж расчараваў: не, манюшкаўскіх аперэт на словы Дуніна-Марцінкевіча ў бібліятэцы няма. Ёсць толькі адна арыя з «Рэкруцкага набору» — яе можна да заўтрашняга дня адшукаць. Невядома таксама, дзе знаходзяцца пісьмы Дуніна-Марцінкевіча да Манюшкі. Але можа што-небудзь ведае прафесар Вітальд Рудзінскі, аўтар некалькіх манаграфій пра Манюшку?

Званю на кватэру да прафесара Рудзінскага. Але ён таксама нічога не чуў пра пісьмы Дуніна-Марцінкевіча. Партытуры аперэт (а з імі і тэксты), падказвае прафесар, трэба шукаць у Ленінградзе, сярод нотнай калекцыі вядомага збіральніка графа Юсупава. Польскі гісторык А. Мілер пісаў калісьці, што туды трапілі раннія творы Манюшкі. Адначасова варта пашукаць і сярод рукапісаў Аляксандра Валіцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа ў XIX стагоддзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа ў XIX стагоддзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x