Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніга, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая дарога дадому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая дарога дадому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.

Доўгая дарога дадому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая дарога дадому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што праўда, болей мяне ня бiлi, яшчэ палаяўшыся, адвялi ў цесную камеру ў сутарэньнi. Тут было цёмна, адчувалася прысутнасьць людзей, i я прысеў каля ўваходу. Але неўзабаве прывялi i яшчэ некага, пасьвяцiўшы лiхтарыкам, мяне змусiлi перасесьцi далей. Я прысланiўся плячмi да сьцяны i, здаецца, задрамаў трохi.

Як стала днець, прачнуўся. У камеры трохi пасьвятлела. Тут сядзела чалавек восем, я паўзiраўся ў маiх суседзяў. Адзiн ляжаў на баку, выцягшы даўгiя ногi ў высока накручаных абмотках. Другi сядзеў побач, на галаве ў яго была фуражка з зоркай над казырком. А яшчэ адзiн ляжаў ля мяне, ён быў у белай вышыванцы, з рукамi, закладзенымi назад. Я не адразу здагадаўся, што яны ў яго зьвязаныя, i незнарок памкнуўся iх разьвязаць. Але чалавек тузануўся i прастагнаў: «Не чапай, застрэляць». I я адвярнуўся. Дзiўна, што да паўдня з камэры нiкога не выводзiлi, а прывялi яшчэ трох. Усе тут маўчалi, толькi адзiн з прыведзеных пачаў плакаць, i на яго крыкнулi: «Сьцiхнi! Разьнюнiўся…» Усе чагосьцi чакалi i слухалi, што адбываецца знадворку. А там сапраўды штось адбывалася, грукацелi машыны, чулiся крыкi камандаў цi што. Упаўдзён адбылася жахлiвая бамбардзiроўка гораду, усё скляпеньне трэслася, аж сыпалася са столi. Недзе паблiзу стралялi кулямёты, але зенiтак не было, як стрымана зазначыў мой сусед у абмотках.

Пад вечар некалькi чалавек вывелi, болей не прывялi нiкога. У камеры павальнела, але знадворку цiшэй ня стала. Недзе, даволi блiзка, бахала артылерыя. Я зноў трохi задрамаў. А прачнуўся ад таго, што дыхнула сьвежым паветрам, у дзьвярах стаялi вайскоўцы ў плашчпалатках. Ботамi яны пабудзiлi тых, што былi блiжэй, i загадалi выйсьцi. Дужа хутка ў другiм канцы будынку пачулiся стрэлы. «Чатыры», — са страхам мовiў хтосьцi ў камеры. Твар майго суседа ў вышыванцы стаў зусiм белы, бы абсыпаны мукой. Дзьверы затым пачалi часта расчыняцца, падобна, пачалi выводзiць усiх, па чарзе. Недзе, ня так далёка, усчалася стралянiна, празь якую мы чулi некалькi блiзкiх стрэлаў. Чарговы раз прыйшлi два — малады ў сiняй фуражцы i сталы, вусаты чырвонаармеец зь вiнтоўкай. Гэты, вусаты, кiўнуў мне — на выхад, i я паслухмяна падняўся.

Не памятаю, як выйшлi са склепу, цераз выбрукаваны двор завярнулi за вугал мураванага будынку на вытаптаныя грады агароду. I там пад старым дашчатым плотам я згледзеў у крапiве даўгiя ногi ў высока накручаных абмотках. I я не стрымаўся — сьлёзы самi ручаём палiлiся з вачэй. Чырвонаармеец прыпынiўся, бы зьдзiўлены маiм бязмоўным плачам, i раптам кажа: «Пацан, бяжы! Хутка!». I я рвануў цераз бульбоўнiк да блiзкай праломiны ў плоце, чакаючы, што ён зараз у мяне стрэлiць. Ён i сапраўды стрэлiў, але ўгару, як я зразумеў бегучы, хоць i не азiрнуўся нават.

Я бег i за плотам, празь нейкiя агароды, пералез цераз драцяную загародку, абабег пахiлыя хлеўчукi, апынуўся ў аброслым дзядоўнiкам завулку. Добра, вайскоўцаў тут не было, толькi нейкая цётка зь вядром высунулася з-за вугла, я моўчкi яе абмiнуў i нарэшце выбраўся да чыгункi. Тут зьнiякавеў трохi, ня ведаючы, куды падацца — управа цi ўлева? Пайшоў улева, — каб ад вадакачкi, што блiзка высiлася над дахамi. Там неўзабаве спаткаў дзядзьку-чыгуначнiка, якi з мэталёвым чамаданчыкам у руках iшоў кудысь цi аднекуль. Я папытаўся, у якiм баку Харкаў, i дзядзька, паўзiраўшыся ў мяне, моўчкi махнуў рукой — там. Я i пайшоў па пуцях на захад. Па дарозе iсьцi было нельга, дарогi былi забiтыя войскамi, што адступалi, бежанцамi — пешымi i на вазах. Я шпарыў па чыгунцы, кiраваў у Валчанск — гарадок пад Харкавам, дзе, як дачуўся раней, фармавалiся запасныя часткi. Каманда, ад якой я адстаў, накiроўвалася менавiта туды. Але дзе быў той Валчанск? Цi сапраўды пад Харкавам, як паказаў мне чыгуначнiк? Болей папытацца не было ў каго. Ды я i баяўся пытацца.

Увогуле тады мне пашэнцiла. Як збоч ад дарогi ў лесе знайшоў сваю каманду, тая ўжо строiлася для фармоўкi. Я вельмi ўзрадвваўся, пачуўся амаль шчасьлiвым. Але ж у мяне не было нiводнага дакументу, усё засталося ў Белгарадзкай камэндатуры. Добра, што камандзiры ня надта прыдзiралiся — не было часу, ды й хлопцы пацьвердзiлi: то наш. I я цi не ўпершыню адчуў радасную еднасьць калектыву, яго шчасьлiвую перавагу перад задушанай жыцьцём адзiнкай. Пра свае драматычныя прыгоды ў Белгарадзе доўга нiкому не распавядаў, пра дакументы пасьля пiсаў, што страчаныя падчас вайны. Бяз пэўных падрабязнасьцяў.

Нас сфармавалi ў новую каманду, далi нейкую б/у абмундзiроў ку, але замест зброi — рыдлёўкi. Абвясьцiлi, што з гэтага дня мы — у складзе армейскага iнжынэрнага баталь ёну. Прыбыло нейкае начальства, i нас зноў павялi капаць траншэi на поўнач ад Харкава. Праз колькi дзён выдалi вiнтоўкi — па адной на дзесяць чалавек, i мы адчулi сябе байцамi непераможнай Чырвонай армii. Неўзабаве пачалася катавасiя. Падышоў фронт, пачасьцiлiся бамбёжкi. Прарывы нямецкiх групаў, паветраныя дэсанты, якiя належала адбiваць, але часьцей мы ад iх уцякалi. Аднойчы нас кiнулi на прыкрыцьцё нашай кавалерыйскай контратакi. Там я ўпершыню адчуў увесь жах гэтай вайны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая дарога дадому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая дарога дадому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Доўгая дарога дадому»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая дарога дадому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x