Редьярд Киплинг - Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён сціскаў сківіцы ўсё мацней і мацней, таму што хоць і думаў, што прыйшла яго смерць, але вырашыў сустрэць яе, не расціскаючы зубоў. Гэтага патрабаваў гонар яго роду.

Галава ў яго кружылася, яму рабілася моташна, і ён адчуваў сябе так, быццам увесь быў пабіты на кавалкі. Раптам у яго за спіной быццам грукнуў пярун, і гарачы віхор наляцеў на яго і збіў яго з ног, а чырвоны агонь абсмаліў яму шэрстку. Гэта Вялікі Чалавек, пабуджаны шумам, прыбег з паляўнічай стрэльбай, стрэліў адразу з абодвух ствалоў і папаў Нагу ў тое месца, дзе канчаецца ягоны капюшон. Рыкі-Цікі ляжаў, не расціскаючы зубоў, і вочы ў яго былі заплюшчаныя, бо ён лічыў сябе за мёртвага. Але змяіная галава ўжо больш не варушылася. Вялікі Чалавек падняў Рыкі з падлогі і сказаў:

— Гэта зноў мангуст. Той самы. На гэты раз, Эліс, ён выратаваў ад смерці нас: і цябе, і мяне.

Тут увайшла Тэдзева маці з вельмі белым тварам і ўбачыла тое, што асталося ад Нага, а Рыкі-Цікі сяк-так давалокся да Тэдзевай спальні і ўсю ноч толькі і рабіў, што пацягваўся, быццам хочучы праверыць, ці праўда, што яго цела разбіта на сорак кавалкаў, ці гэта яму толькі так здалося ў бойцы.

Калі прыйшла раніца, ён увесь нібы адубеў, але быў вельмі задаволены сваімі ўчынкамі.

«Цяпер я павінен прыкончыць Нагайну, а гэта цяжэй, чым справіцца з тузінам Нагаў… А тут яшчэ яйкі гэтыя, пра якія яна гаварыла. Я нават не ведаю, калі з іх будуць вылузвацца змеяняты… Пайду і пагаманю з Дарзі».

Не чакаючы снедання, Рыкі-Цікі з усіх ног кінуўся ў куст цярноўніку. Дарзі сядзеў у гняздзе і з усёй моцы распяваў вясёлую пераможную песню.

Увесь сад ужо ведаў пра пагібель Нага, бо прыбіральшчык выкінуў яго цела на сметнік.

— Ах ты, дурны жмут пер'я! — сказаў Рыкі-Цікі злосна. — Хіба цяпер пара для песень?

— Памёр, памёр, памёр Наг! — заліваўся Дарзі. — Адважны Рыкі-Цікі ўчапіўся ў яго зубамі і не выпусціў! А Вялікі Чалавек прынёс кій, які робіць бам, перабіў Нага напалам, напалам, напалам! Ніколі ўжо Нагу не жэрці маіх дзетак!

— Усё гэта так, — сказаў Рыкі-Цікі. — Але дзе ж Нагайна?

І ён уважліва агледзеўся на ўсе бакі.

А Дарзі далей заліваўся:

— Нагайна прыйшла да рыштка, па якому сцякае вада, і паклікала Нага Нагайна да сябе, але прыбіральшчык узяў Нага на канец кія і выкінуў Нага на сметнік.

Слаўся ж, слаўся, вялікі чырванавокі герой Рыкі-Цікі…

І Дарзі зноў паўтарыў сваю пераможную песню.

— Дабрацца б мне да твайго гнязда, я выкінуў бы адтуль усіх птушанят! — закрычаў Рыкі-Цікі. — Хіба ты не ведаеш, што на ўсё свой час? Табе добра спяваць наверсе, а мне тут унізе ваяваць. Дык сціхні ж ты хоць на хвіліну.

— Добра! Я гатоў сціхнуць для цябе — для героя, для цудоўнага Рыкі! Што хоча Пераможца лютага Нага?

— Трэці раз у цябе пытаюся: дзе Нагайна?

— На сметніку яна, каля стайні, галосіць па Нагу яна… Вялікі белазубы Рыкі…

— Пакінь мае белыя зубы ў спакоі! Ці не ведаеш ты, дзе яна схавала яйкі?

— Каля самага беражка на градзе з дынямі, пад плотам, дзе сонца ўвесь дзень да захаду… Шмат тыдняў мінула з таго часу, як закапала яна гэтыя яйкі…

— І ты нават не падумаў сказаць мне пра гэта! Дык пад плотам каля самага беражка?

— Рыкі-Цікі не пойдзе ж глытаць гэтыя яйкі!

— Не, не глытаць, але… Дарзі, калі ў цябе асталося хоць каліва розуму, ляці зараз жа пад стайню і зрабі выгляд, нібы ў цябе перабіта крыло, і няхай Нагайна гоніцца за табой да гэтага куста, разумееш? Мне трэба падабрацца да грады, дзе дыні, і калі я пайду туды цяпер, яна заўважыць.

Розум у Дарзі быў птушыны. У яго маленечкай галоўцы ніколі не змяшчалася больш, як адна думка адразу. І з той прычыны, што ён ведаў, што дзеці Нагайны выводзяцца, як і яго птушаняты, з яек, яму здалося, што знішчыць іх не зусім далікатна. Але яго жонка была разумнейшая. Яна ведала, што кожнае яйка кобры — гэта тая ж кобра, і таму зараз жа вылецела з гнязда, а Дарзі пакінула дома: няхай грэе малых і гарлае свае песні пра пагібель Нага. Дарзі быў шмат у чым падобны на любога іншага мужчыну.

Прыляцеўшы на сметнік, яна пачала варушыцца за два крокі ад Нагайны і пры гэтым на ўвесь голас крычала:

— Вой, у мяне перабіта крыло! Хлопец, што жыве ў доме, кінуў у мяне камень і перабіў мне крыло!

І яна з яшчэ большым адчаем залопала крыламі.

Нагайна падняла галаву і засіпела:

— Гэта ты папярэдзіла Рыкі-Цікі, што я хачу ўкусіць яго? Дрэннае ж ты выбрала месца кульгаць!

І яна пасунулася па пыльнай зямлі да жонкі Дарзі.

— Хлопец перабіў яго каменем! — крычала жонка Дарзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x