Народные сказки - Беларускiя народныя казкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Народные сказки - Беларускiя народныя казкi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мюнхен, Год выпуска: 1957, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускiя народныя казкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускiя народныя казкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускiя народныя казкi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускiя народныя казкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Запоўз рак у цёмную нару і сказаў:

— Лепш памру я тут, а назад ня вылезу.

І сказаў Бог Сонцу, каб яно ўгаварыла рака.

Бліснула сонейка сваімі коскамі сьвету й прамовіла:

— Рача, рача, ня гневайся! Усім Бог прызначыў жыцьцёвую дарогу. Вось бачыш, рача: мільёны гадоў хаджу я тэй самай дарогай і кажны год пасылаю на зямлю аднолькавую колькасьць цяпла й сьвятла. Кажны год бывае сьцюдзёная зіма, а па зіме прыходзіць радасная вясна й лецейка. Кажнаму суджана цярпець Бяду й Нядолю, але кажнага суцяшае Радасьць і Ўцеха. Адпусьціся-ж рача, ня гневайся!

— Тваё сьвятло да мяне амаль не даходзіць, — сказаў рак і ня вылез з нары.

Паслаў Бог ластаўку прасіць рака.

— Рача, рача, ня гневайся! — прашчабятала ластаўка. — Кажнага ў жыцьці спатыкаюць Бяда й Нядоля. Вось хоць-бы ўзяць і маё жыцьцё. Маленькая й безбаронная я птушачка. І кот і навет мыш-кажан мяне загрызьці могуць, і ястраб і варона заклююць, і навет верабей зь мяне назьдзекуецца. А як дзетак сваіх гадую! Зьлепіш гэта гнязьдзечка дзесь пад страхою. Добра, калі добрыя дзеці будуць у гаспадара, тады я вывяду сваіх дзетак. Але часта бываюць і распусьнікі і споруць палкамі маё гнязьдзечка, і дзетак маіх зьнішчаць. Вось і плач усё жыцьцё па дзетках сваіх. А колькі нас гіне, калі мы пералятаем на зіму ў цёплыя краіны! Богу аднаму ведама.

— Ты маеш волю і ведаеш сьвет, — сказаў рак і яшчэ далей паціснуўся ў нару.

Паслаў Бог дрэва.

— Рача, рача. Ня гневайся! — сказала пахілая вярбіна. — Няма больш бяздольнага жыцьця, як маё жыцьцё. Сам ты бачыш, які лёс мне Бог прызначыў. Вось стаю я на беразе рэчкі цэлае жыцьцё. Вада агольвае карэньні мае, вецер зрывае лісты мае. Пастушкі абразаюць мае галінкі. Узімку ўся я ледзянею ад холаду. А рэчка ня мае літасьці і вось падмые яна мае карэньні, і халодная вада пахавае маё цела.

— Але ты можаш аглядаць Божы сьвет, — сказаў рак і з нары ня вылез.

Сказаў Бог каню, каб ён перапрасіў рака.

Падыйшоў худы конь да рэчкі, страсянуў грываю ды сумна апусьціў галаву:

— Рача, рача, — прамовіў ён: — што ты ўздумаў? Паміраць хочаш? Ты думаеш, што маё жыцьцё лепшае за тваё? Паглядзі на маё цела! Ты бачыш раны і гузы. Гэта ад хамута ды ад пабояў. Увесь век цягаю цяжары. А калі сілы мне не хапае, дык яшчэ й палкамі падганяюць. Адзіная ўцеха, калі выдарыцца добры гаспадар, дык часам па шыі палопае, пахваліць мяне за шчырую працу. І ўсё-ж такі я не хачу паміраць.

Высунуўся рак з вады й сказаў горасным голасам:

— Цябе хоць калі пашкадуюць, а мяне ніхто й ніколі, — і палез узноў у нару, яшчэ далей у яе паціснуўся.

Паслаў Бог жыта.

Скланіла жыцейка свой каласок над рэчкаю ды прыемным галаском прамовіла:

— Рача, рача! Ня гневайся! Паслухай ды паглядзі на маё жыцьцё! Вось калі мае зярняткі кідаюць у сырую зямліцу, я пускаю чырвоненькі парасток. Радасна мне. Неўзабаве пышнаю, густою, зялёнаю руньню пакрываю я зямліцу. Кажуць усе: — Вось харошая рунь, — і цешацца зь мяне. Ды нядоўга трывае мая ўцеха. Прыходзіць халодная восень. Мароз скуе грудзі зямлі. Па мне пачынаюць таптацца і нішчыць: і хатняя жывёла, і дзікія зьвяры, і птушкі. Потым тоўсты пласт сьнегу закрывае мяне, і ўсю доўгую халодную зіму я заміраю.

Але зіма ня вечная. Прыходзіць цёплая вясна. Злазіць сьнег з палёў. Падымаецца сонейка й пасылае цяпло на зямлю. Вось зноў я абуджаюся да жыцьця. Зноў пакрываю зеленьню поле ды цягнуся ўгару да яснага сонейка. Церазь месяцаў два выплывае мой прыгожы каласок. Ён так радасна гайдаецца на сонцы і ўдыхае ў сябе сьвежае паветра. Яшчэ зь месяц, — і каласкі мае закрасуюць брылянцістай красою. Але-ж падумай сабе, рача. Мусіць кажная радасьць зьмяняецца сумам. Наліваюцца мае каласкі поўным зернем. Хораша жаўцее ніва, а людзі з уцехаю глядзяць на мяне. І вось тады пачынаецца пакута мая.

Прыходзяць на поле жнеі. Зразаюць мае сьцеблі вострымі сярпамі, зьвязваюць у цесныя снапы, сушаць мяне на сонцы, а потым, наваліўшы на цяжкі воз, вязуць у гумно. Нядоўга я маю супакой у гумне. Пачынаюць мяне малаціць. Б'юць мяне, мятушаць, аддзяляюць мае косьці ад цела. Потым веялкаю аддзеляць мае зярняткі і ссыпаюць у засек. Ды што-ж ты думаеш, канец маёй пакуце? Яна толькі пачынаецца. Насыпаюць гэта маіх зярнят у мяшкі й вязуць да млына і пераціраюць мяне на муку. Далей ужо каля мяне бярэцца гаспадыня, каб сьпячы з мукі смачны хлеб.

Вось мокну я, мокну ў дзяжы, кісну я, кісну; месяць мяне, перакідаюць; потым, скачаўшы баханку, кідаюць мяне ў напаленую да чырвана печ. Рача, рача! Ці-ж можаш ты сабе ўявіць тую пакуту, якую мне трэба цярпець у печы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускiя народныя казкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускiя народныя казкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускiя народныя казкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускiя народныя казкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x