Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая детская литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось што выдумалi для гэтага лiлiпуцкiя iнжынеры.

Яны паставiлi калёсы побач з велiканам, ля самага яго боку. Потым убiлi ў зямлю восемдзесят слупкоў з блокамi наверсе i накiнулi на гэтыя блокi тоўстыя канаты з кручкамi на канцах. Канаты былi таўшчынёй са звычайную аборку.

Калi ўсё было гатова, лiлiпуты ўзялiся за работу. Яны абкруцiлi тулава, абедзве нагi i абедзве рукi Гулiвера моцнымi павязкамi i, падчапiўшы гэтыя павязкi кручкамi, пачалi цягнуць за канаты.

Дзевяцьсот самых дужых асiлкаў былi сабраны для гэтай работы з усiх канцоў Лiлiпуцii.

Яны ўпiралiся ў зямлю нагамi i, аблiваючыся потам, з усяе сiлы цягнулi за канаты.

Праз гадзiну iм удалося падняць Гулiвера з зямлi на паўпальца, праз дзве на палец, а праз тры - яны ўзвалiлi яго на калёсы.

Паўтары тысячы самых вялiкiх коней з прыдворных канюшань, кожны ростам з толькi што народжанае кацяня, былi запрэжаны ў калёсы па дзесяць у рад. Фурманы размахнулiся пугамi, i калёсы паволi паехалi па дарозе ў галоўны горад Лiлiпуцii - Мiльдэнда.

Гулiвер усё яшчэ спаў. Ён, напэўна, не прачнуўся б да канца дарогi, калi б яго выпадкова не разбудзiў адзiн з афiцэраў iмператарскай гвардыi.

Здарылася гэта так. З калёсаў зляцела кола. Каб уздзець яго, давялося спынiцца.

У час гэтага прыпынку некалькi маладых людзей захацелi паглядзець, якi твар у Гулiвера, калi ён спiць. Двое ўзлезлi на калёсы i цiхенька падкралiся да самага яго твару. А трэцi - гвардзейскi афiцэр, - не злазячы з каня, прыўстаў на страмёнах i паказытаў у левай наздрыне вастрыём сваёй пiкi.

Гулiвер мiжвольна зморшчыў нос i моцна чхнуў.

- Апчхi! - паўтарыла рэха.

Смельчакоў быццам вецер здзьмухнуў.

А Гулiвер прачнуўся, пачуў, як шлёгаюць пугамi паганятыя, i зразумеў, што яго некуды вязуць.

Цэлы дзень узмыленыя конi цягнулi звязанага Гулiвера па дарогах Лiлiпуцii.

Толькi позна ўвечары калёсы спынiлiся, i коней выпраглi, каб накармiць i напаiць.

Усю ноч ля калёсаў стаяла на варце тысяча гвардзейцаў: пяцьсот - з факеламi, пяцьсот - з лукамi напагатове.

Стралкам было загадана выпусцiць у Гулiвера пяцьсот стрэл, хай толькi ён надумае паварушыцца.

Калi настала ранiца, калёсы рушылi далей.

5

Непадалёк ад гарадскiх варот на плошчы стаяў старадаўнi замак з дзвюма вуглавымi вежамi. У замку даўно нiхто не жыў.

Да гэтага пустога замка лiлiпуты i прывезлi Гулiвера.

Гэта быў самы вялiзны будынак ва ўсёй Лiлiпуцii. Вежы яго былi вышынёй у чалавечы рост. Нават такi велiкан, як Гулiвер, мог свабодна прапаўзцi ў яго дзверы, а ў параднай зале ён, напэўна, змог бы выпрастацца ва ўвесь свой рост.

Вось тут i сабраўся пасялiць Гулiвера iмператар Лiлiпуцii.

Але Гулiвер гэтага яшчэ не ведаў. Ён ляжаў на сваiх калёсах, а з усiх бакоў да яго беглi натоўпы лiлiпутаў.

Конная варта адганяла цiкаўных, але ўсё-такi тысяч дзесяць чалавечкаў паспелi пагуляць па Гулiверавых нагах, па яго грудзях, плячах i каленях, пакуль ён ляжаў звязаны.

Нешта стукнула Гулiвера па назе. Гулiвер крышку прыўзняў галаву i ўбачыў некалькiх лiлiпутаў з закасанымi рукавамi i ў чорных фартухах. Малюсенькiя малаточкi блiшчалi ў iх руках. Гэта прыдворныя кавалi закоўвалi Гулiвера ў ланцугi.

Ад сцяны замка да яго нагi яны працягнулi дзевяноста адзiн ланцужок такой таўшчынi, як звычайна робяць для гадзiннiкаў, i замкнулi iх у яго вышэй костачак трыццаццю шасцю вiсячымi замкамi. Ланцужкi былi такiя доўгiя, што Гулiвер мог гуляць па пляцоўцы перад замкам i свабодна запаўзаць у свой дом.

Кавалi скончылi работу i адышлiся. Варта перасекла вяроўкi, i Гулiвер стаў на ногi.

- А-ах, - закрычалi лiлiпуты, - Куiнбус Флестрын! Куiнбус Флестрын!

Па-лiлiпуцку гэта азначала: "Чалавек-Гара! Чалавек-Гара!"

Гулiвер асцярожна пераступiў з нагi на нагу, каб не раздушыць каго-небудзь з мясцовых жыхароў, i азiрнуўся вакол.

Нiколi яшчэ яму не даводзiлася бачыць такой прыгожай краiны. Сады i лугi тут былi падобны на стракатыя клумбы кветак. Рэкi беглi хуткiмi чыстымi ручайкамi, а горад здалёк здаваўся цацачным.

Гулiвер глядзеў так доўга, што не заўважыў, як вакол яго сабралася амаль усё насельнiцтва сталiцы.

Лiлiпуты круцiлiся ля яго ног, мацалi спражкi чаравiкаў i так задзiралi галовы, што капелюшы падалi на зямлю.

Хлапчукi спрачалiся, хто з iх дакiне камень да самага носа Гулiвера.

Вучоныя разважалi мiж сабой, адкуль узяўся Куiнбус Флестрын.

- У нашых старых кнiгах напiсана, - сказаў адзiн вучоны, - што тысячу гадоў таму назад мора выкiнула да нас на бераг страшыдла. Я думаю, што i Куiнбус Флестрын вынырнуў з дна мора.

- Не, - адказаў другi вучоны, - у марскога страшыдла павiнны быць жабры i хвост. Куiнбус Флестрын звалiўся з Месяца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Джонатан Свифт - Дневник для Стеллы
Джонатан Свифт
Отзывы о книге «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x