Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой

Здесь есть возможность читать онлайн «Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская фантастика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Таемны Пакой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Таемны Пакой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гары Потэр і Таемны Пакой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Таемны Пакой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гары прамаўчаў. Улічваючы той факт, што ў Драко Малфоя заўжды было ўсё самае лепшае, можна было выказаць здагадку, што ягоная сям'я купаецца ў чароўным золаце; Гары лёгка мог уявіць Малфоя ў вялізным выдатным асабняку. Ды і такія "жартачкі" - паслаць слугу, каб прымусіць Гары не вяртацца ў "Хогвартс" - цалкам у стылі Малфоя. Як можна было прыняць Добі сур'езна?

- У любым выпадку, я рады, што мы за табой прыехалі, - сказаў Рон. - Я ужо пачаў турбавацца, чаму ты не адказваеш на лісты. Спачатку я думаў, што ва ўсім вінаватая Эроў…

- Хто гэта?

- Нашая сава. Вельмі старая. Яна ўжо не раз падала, калі несла пошту. Я потым яшчэ хацеў пазычыць Гермеса…

- Каго?

- Гэта сава, якую бацькі падарылі Персі, калі ён стаў старастай, - растлумачыў Фрэд з пярэдняга сядзення.

- Але Персі мне яго не даў, - працягваў Рон, - сказаў, што Гермес яму самому патрэбны.

- Персі наогул усё лета паводзіць сябе дзіўна, - нахмурыўся Джордж. - І ён і сапраўды піша вельмі шмат лістоў і ўвесь час замыкаецца ў сваім пакоі… Я жадаю сказаць, колькі можна паліраваць значык "СТАРАСТА", ну, дзесяць дзён, ад сілы дваццаць… ты забраў занадта далёка на захад, Фрэд, - дадаў ён, ткнуўшы ў компас на прыборнай панэлі. Фрэд крутануў стырно.

- А ваш тата ведае, што вы ўзялі машыну? - пацікавіўся Гары, здагадваючыся, зрэшты, які будзе адказ.

- Ммм, не, ён сёння ўначы дзяжурыць. Калі пашанцуе, мы вернем машыну ў гараж, і маці нават не заўважыць, што мы яе бралі.

- А што наогул ваш тата робіць у Міністэрстве?

- Працуе ў самым нецікавым аддзеле, - сказаў Рон. - Аддзел няправільнага выкарыстання маглаўскіх прадметаў побыту.

- Чаго?

- Гэтая праца звязана з заварожанымі прадметамі, якія былі вырабленыя магламі, разумееш, на выпадак, калі яны зноў патрапяць у рукі маглаў. Вось, напрыклад, летась памерла адна старая ведзьма, і яе гарбатны сервіз прадалі ў антыкварную краму. Яго набыла адна жанчына, магл, прынесла дахаты, запрасіла сяброў піць гарбату. Гэта быў такі кашмар - тата некалькі дзён прыходзіў дахаты позна.

- А што здарылася?

- Імбрычак звар’яцеў і пачаў разпырскваць кіпень ва ўсе бакі, а адзін дзядзька нават патрапіў у лякарню - абцугі для цукру кусілі яго за нос. Тата цалкам выдахся - у яго ў аддзеле толькі ён сам ды стары чарадзей Перкінс - і вось ім давялося накладаць заклёны забыцця і іншыя падобныя штучкі, каб замяць гэтую гісторыю…

- Але як жа… ваш тата… і гэтая машына…

Фрэд засмяяўся:

- Наш бацька ў захапленні ад усяго, што мае дачыненне да маглаў; у нас у сараі цэлы маглаўскі склад. Ён усё разбірае, зачароўвае і збірае назад. Калі б ён прыйшоў з вобыскам у наш дом, яму давялося б арыштаваць самога сябе. Маці з-за гэтага увесь час з ім сварыцца.

- Мы ўжо на галоўнай дарозе, - перабіў Джордж. - Праз дзесяць хвілін будзем на месцы… Ну і добра, а то ўжо днее…

На ўсходзе ўздоўж лініі гарызонту з'явіўся слабы ружаваты водбліск.

Фрэд трохі знізіўся, і Гары ўбачыў унізе цёмную сцеганую коўдру апрацаваных палёў і групкі дрэў.

- Хутка пасёлак, - сказаў Джордж. – Оттэры-Сэнт-Кэчпоўл.

Машына апускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Чырвоны сонечны дыск ужо віднеўся за дрэвамі.

- Прызямліліся! - выклікнуў Фрэд, калі, з лёгкім "бум!", колы крануліся зямлі. Яны селі каля паўразбуранага гаража ў невялікім панадворку, і Гары, вызірнуўшы ў акно, у першы раз убачыў дом Рона.

Ён быў падобны на вялікі каменны хлеў, да якога з цягам часу там і сям хаатычна прыбудоўвалі ўсе новыя і новыя памяшканні, пакуль хлеў не вырас да некалькіх паверхаў і не сагнуўся так, што, падавалася, не развальваўся толькі дзякуючы магіі (зрэшты, так яно, пэўна, і было). На чырвонай страсе тырчала штук пяць-шэсць труб. У зямлю ля дзвярэй быў уваткнуты слуп з шыльдай з надпісам "НАРА". Ля парога валялася вялікае мноства гумовых ботаў і іржавы кацёл. Некалькіх пульхных куранятаў расхаджвалі па двары і нешта дзюбалі.

- Нічога асаблівага, - з штучнай нядбайнасцю кінуў Рон.

- У вас выдатна! - шчасліва выклікнуў Гары, прыгадаўшы Цісавую вуліцу.

Яны вышлі з машыны.

- Слухайце - наверх трэба уздымацца вельмі асцярожна! - папярэдзіў Фрэд. - А далей - чакайце, пакуль маці не пакліча снедаць. Тады ты, Рон, збяжыш уніз з крыкам: "Маці, паглядзі, хто да нас прыехаў уначы!", і яна будзе так узрадаваная прыездам Гары, што ніхто і не зазначыць, што мы бралі машыну.

- Правільна, - пагадзіўся Рон. - Пайшлі, Гары, я пакажу, дзе я сплю - на самым…

Рон раптам змоўк і пазелянеў. Астатнія трое хутка абярнуліся.

Місіс Уізлі крочыла праз двор, распуджваючы куранятаў, і проста дзіўна, як яна, нізенькая, пухленькая, лагодная жанчына была настолькі падобная зараз на шаблязубага тыгра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Таемны Пакой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Таемны Пакой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Таемны Пакой»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Таемны Пакой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x