Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь есть возможность читать онлайн «Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская фантастика, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Вязень Азкабана: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Вязень Азкабана»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гары Потэр і Вязень Азкабана — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Вязень Азкабана», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гары змярцвеў. Канечне ён ведаў, што Хагрыд ніколі не дашле яму штось небяспечнае, але ж хлопчык таксама ведаў, што разуменне аб небяспечнасці ў Хагрыда адрозніваецца ад звычайнага чалавека. Агульнавядома што той мог найпроста сябраваць з гіганцкімі павукамі, набыць у выпадковага знаёмага злоснага трохгаловага сабаку ці таямніча пранесці ў сваю хацінку забароненнае законам яйка дракона.

Гары нярвуючыся штурхнуў пакунак. Той зноўку пстрыкнуў. Хлопчык пацягнуўся да лямпы на століку, моцна схапіў яе адной рукою і падняў панад галавою, гатовы у любы момант стукнуць змесціва пакунку. Другой рукой ён схапіў астатнюю абгортку і сцягнуў яе.

Гэта была кніга. Гары хапіла часу толькі, каб заўважыць прыгожую зялёную вокладку і назву “Пачварная кніга аб пачварах” зробленную залатымі літарамі, перш чым кніга самастойна паднялася на рабро і заварушылася ўздоўж ложка, як нейкі дзівосны краб.

- Аёйку, - прамармытаў Гары.

З цяжкім грукатам кніга звалілася на падлогу і панеслася уздоўж пакою.Гары на пальчыках пацягнуўся ўслед. Кніга схавалася ў самы цёмны куток пад пісьмовым сталом. Молячыся, каб Дурслі працягвалі моцна спаць, Гары лёг на падлогу і пацягнуўся за кнігай.

- Вой!

Кніга цапнула яго за руку і няспешна паварушылася міма яго, рухаючыся з дапамогай ўласнай вокладкі. Гары рыўком развярнуўся, кінуўся наперад і схапіў яе. Дзядзька Вернан гучна замармытаў у сне ў суседнім пакоі.

Хэдвіг і Эрал з зацікаўленнасцю назіралі, як Гары працягваючы змагацца з кнігай, прыціснуўшы яе да грудзей, паспяшаўся да камоды і выцягнуўшы з яе дзягу, моцна зацягнуў яе вакол кнігі. “Пачварная кніга” вар’яцкі хісталася, але ўжо не магла ані пстрыкаць, ані цапаць, таму хлопчык кінуў яе на ложак і пачаў чытаць віншаванне ад Хагрыда.

Даражэнькі Гары,

Віншую з днём нараджэння!

Лічу, што гэтая кніга надта спатрэбіцца табе ў гэтым годзе. Больш нічога не скажу, паведамлю пры сустрэчы.

Маю надзею, што маглы добра з табой абыходзяцца.

Усяго найлепшага,

Хагрыд.

Гары падалося што ёсць нейкая злавеснасць ў словах Хагрыда аб тым, што хлопчыку можа спатрэбіцца куслівая кніга, тым ня меньш ён паставіў картку Хагрыда да віншаванняў Рона і Герміёны, усміхаючыся яшчэ шырэй. Засталося прачытаць толькі ліст з Хогвартса.

Заўважыўшы, што паштоўка таўсцей чым звычайна, Гары разадраў канверт, выцягнуў з яго першы скрутак і прачытаў:

Паважаны містэр Потэр,

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што новы вучэбны год пачнецца першага верасня, Хогвартс-Экспрэс адыходзіць з вакзала Кінг Кросс, ад платформы дзевяць і тры чвэрці аб адзінаццатай гадзіне.

Вучням трэццяга году навучэння падчас выходных дазваляецца наведваць вёску Хогсмід. Калі ласка падпішыце ў вашых бацькоў, альбо апекуноў прыкладзены да ліста бланк.

Спіс кніг на наступны год прыкладаецца.

З шчырай павагай,

Прафэсар М. МакГонагал

Намесніца Дырэктара.

Гары выцягнуў бланк дазволу на наведванне Хогсміда і глядзеў на яго больш не усміхаючыся. Як было б хораша наведвацца туды па выходных. Хогсмід - вёска цалкам чараўніцкая і Гары добра пра яе ведаў, але аніразу не наведваў. І як пераканаць дзядзьку ці цётку падпісаць бланк дазволу?

Ён зірнуў на будзільнік. На ім была ўжо другая гадзіна ночы.

Вырашыўшы, што аб бланку дазвола ён патурбуецца, калі прачнецца, Гары вярнуўся ў ложак і паспяшаўся выкрасліць з самаробнага графіку яшчэ адзін прамінулы дзень, які застаеўся яму да вяртання ў Хогвартс. Потым зняў акуляры і лёг з раскрытымі вачыма, гледзячы на ажно тры віншавальных карткі.

І вось такі незвычайны Гары Потэр ў гэты момант адчуваў, як і ўсе астатнія дзеці радасць. Ён першы раз ў жыцці радаваўся свайму дню нараджэння.

— РАЗДЗЕЛ II —

Вялізная памылка цёткі Мардж

Калі ранніцай Гары спусціўся да сняданку, усе Дурслі ўжо сядзелі за куханным сталом. Яны глядзелі новы брэндавы тэлевізар, які Дадлі атрымаў ў напачаткувакацыйны падарунак, бо Дурслі малойчшы дужа скардзіўся, што ад тэлевізара ў гасцёўне да лядоўні з прысмакамі надта доўга ісці. Большую частку лета Дадлі правёў менавіта на кухні не адрываючы маленькіх свінных вачанятак ад экрана, хістаючы сваімі пяццю падбароддзямі, бо бесперапынна штось жэр.

Гары прысеў паміж Дадлі і дзядзькамі Вернанам, буйным, тлусценным чалавекам з замалой шыяй, але велічэзнымі вусішчамі. Зусім не жадаючыя, каб у Гары быў шчаслівы дзень нараджэння, Дурслі аніякім чынам не паказалі, што заўважылі яго аб’яўленне ў пакоі, але для Гары гэта было чымсь натуральным. Ён ўзяў сабе кавалак тосту і зірнуў на апошнія тэленавіны, дзе дыктар паведамляў аб уцёках нейкага злачынцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Вязень Азкабана»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Вязень Азкабана» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Вязень Азкабана»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Вязень Азкабана» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x