Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» – зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля «Прыгодаў Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса – так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці – апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гэта ўсё, што ведае «Дэйлі Кронікл», – заўважыў Холмс, калі я скончыў. – А цяпер пра нашага сябра Лестрада. Раніцай я атрымаў ад яго запіску, дзе гаварылася: «Мне здаецца, гэта вашая дзялянка. Мы ўпэўненыя, што справу разблытаем, толькі вось невялічкая замінка: мы, безумоўна, тэлеграфавалі на пошту ў Белфасце, але ў той дзень у іх было столькі пасылак, што яны не могуць ні ідэнтыфікаваць адну канкрэтную, ні ўспомніць адпраўніка. Скрынка важыць паўфунта, звычайная жоўта-аранжавая і нічым не можа нам дапамагчы. Гіпотэза пра студэнта-медыка па-ранейшаму падаецца мне найбольш верагоднай, але калі ў вас ёсць парачка вольных гадзін, я б з радасцю з вамі сустрэўся. Я цэлы дзень буду ці ў тым доме, ці ў паліцэйскім участку». Што скажаце, Ўотсан? Ці здолееце вы падняцца над гарачынёй і выправіцца са мною ў Кройдан? Раптам справа прыдасца для вашых хронік.

– Я даўно хацеў чым-небудзь заняцца.

– Вось і зоймецеся. Пазваніце, каб прынеслі абутак, і скажыце выклікаць кэб. Я вярнуся праз хвіліну, толькі пераапрануся і наб’ю партсігар.

Пакуль мы ехалі ў цягніку, усчалася залева, і Кройдан сустрэў нас нашмат менш гнятлівай спёкай, чым праводзіў Лондан. Холмс папярэдне даслаў тэлеграму, таму на станцыі нас чакаў Лестрад, такі ж жылісты, такі ж вяртлявы і гэтак жа падобны да тхара, як заўсёды. За пяць хвілінаў мы дайшлі да Крос-стрыт, дзе жыла міс Кушынг.

Гэта была вельмі доўгая вуліца з двухпавярховымі цаглянымі дамамі паабапал, акуратнымі і строгімі, з выбеленымі каменнымі сходамі, з якіх, перашэптваючыся, за намі сачылі групкі жанчын у фартухах. Напаўдарозе ўніз Лестрад спыніўся і пастукаў у дзверы, якія адчыніла дзяўчынка-служка. Нас правялі ў гасцёўню, дзе сядзела міс Кушынг – жанчына са спакойным тварам, мяккім позіркам і пасівелымі валасамі, што віліся па скронях. На каленях у яе ляжала абшытая сурвэтка, а побач на зэдліку стаяў кошык з каляровымі шаўковымі ніткамі.

– Яны ў паветцы, гэты… жах, – сказала яна, убачыўшы Лестрада. – Вы б не маглі іх забраць, каб і следу не засталося?

– Так і зраблю, міс Кушынг. Я проста хацеў, каб яны пабылі тут, пакуль мой сябар, містэр Шэрлак Холмс, не зірне на іх у вашай прысутнасці.

– Навошта ж мая прысутнасць, сэр?

– На выпадак, калі ён пажадае задаць колькі пытанняў.

– Якая карысць распытваць мяне, калі я ўжо сказала вам, што не ведаю пра гэта анічога?

– Безумоўна, мадам, – мякка прамовіў Холмс у сваёй заўсёднай манеры. – Вы, без сумневу, ужо больш чым дастаткова панерваваліся.

– Так, сэр. Я чалавек ціхі і жыву вельмі адасоблена. Мне нязвыкла бачыць сваё імя ў газетах, а паліцыю – у сваім доме. Тут гэтага страхоцця няма, містэр Лестрад, калі хочаце на іх зірнуць, ідзіце ў паветку.

Гэта быў маленькі навес у невялічкім садзе, што рассцілаўся за домам. Лестрад зайшоў туды і вынес жоўтую кардонную скрынку з кавалкам карычневай паперы і абрыўкамі вяроўкі. У канцы сцяжынкі стаяла лаўка, на якую мы ўселіся, і Холмс пачаў старанна вывучаць рэчы, перададзеныя яму Лестрадам.

– Вяроўка надзвычай цікавая, – заўважыў ён, падымаючы яе да святла і абнюхваючы. – Што вы пра яе думаеце, Лестрад?

– Яна прасмоленая.

– Менавіта. Гэта кавалак прасмоленага шпагату. Без сумневу, вы таксама заўважылі, што міс Кушынг перарэзала яго нажніцамі, пра што сведчыць двайны след на канцах. Гэта важна.

– Не бачу ніякай важнасці, – адказаў Лестрад.

– Важнасць у тым, што вузел застаўся цэлы, а вузел гэты вельмі асаблівы.

– Ён завязаны вельмі акуратна, я ўжо адзначыў гэта, робячы нататкі, – самазадаволена прамовіў паліцэйскі.

– Вось і ўсё пра шпагат, – усміхнуўся Холмс. – Цяпер пра ўпакоўку. Карычневая папера з выразным пахам кавы. Як, вы гэтага не заўважылі? Гэта ж так відавочна. Адрас напісаны друкаванымі літарамі, даволі неахайна: «Міс С. Кушынг, Крос-стрыт, Кройдан». Асадка з пляскатым вастрыём, імаверна «джэй»*, атрамант найгоршай якасці. «Кройдан» спачатку напісалі праз «э», потым выправілі на «а». Такім чынам, пасылку адправіў мужчына (почырк выразна мужчынскі), які не можа пахваліцца адукаванасцю і не ведае горада Кройдан. Пакуль усё добра! Скрынка паўфунтавая, жоўта-аранжавая, нічым не асаблівая, акрамя адбіткаў вялікіх пальцаў у левым ніжнім куце. Запоўненая буйной соллю, прызначанай для захоўвання скураной сыравіны і рознай нізкагатунковай прадукцыі. І ўнутры вось такое своеасаблівае ўкладанне.

Гаворачы так, ён дастаў вушы і, паклаўшы на калені дошку, уважліва іх агледзеў, а мы з Лестрадам нахіліліся над ім і пазіралі то на жахлівыя парэшткі, то на засяроджаны і напружаны твар нашага кампаньёна. Урэшце ён вярнуў вушы ў скрынку і пэўны час сядзеў, глыбока задумаўшыся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x