Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Царква святой Монікі, Джон! – крыкнула яна. – Паўсаверэна, калі даедзеце за дваццаць хвілін!

Нельга было страціць такі шанец, Ўотсан. Я абдумваў, пабегчы за ландо ці ўчапіцца за яго задок, калі на вуліцы з’явіўся новы кэб. Рамізнік двойчы паглядзеў на мой памяты твар, але я ўскочыў раней, чым ён паспеў запярэчыць. «Царква святой Монікі! – сказаў я. – Паўсаверэна, калі даедзеце за дваццаць хвілін!» Было без дваццаці пяці дванаццаць, і я, вядома, зразумеў, што ўсё гэта значыць.

Рамізнік гнаў штосілы. Не думаю, што мне даводзілася калі-небудзь ездзіць на большай хуткасці, але тыя двое гналі яшчэ хутчэй. Калі я пад’ехаў да царквы, кэб і ландо з запененымі коньмі стаялі ўжо там. Я заплаціў кэбмену і паспяшаўся ў царкву. Усярэдзіне не было нікога, апроч тых, каго я пераследаваў, а таксама ўбранага для набажэнства святара, які, відавочна, у чымсьці іх пераконваў. Усе трое стаялі на ўзвышэнні перад алтаром. Я пачаў прагульвацца па бакавым нэфе з лянотным выглядам выпадковага наведніка. Раптам, на маё здзіўленне, усе трое павярнуліся ў мой бок, і Годфры Нортан з усіх ног кінуўся да мяне.

– Дзякуй Богу! – ускрыкнуў ён. – Вы нам і патрэбныя. Хадзем! Хадзем!

– Што здарылася? – спытаў я.

– Давай жа сюды, сябра, усяго тры хвіліны, іначай яно будзе несапраўдным.

Мяне амаль пацягнулі да алтара, і, не паспеўшы прыйсці ў сябе, я заўважыў, што мармычу адказы, якія мне падказваюць на вуха, даю паруку за тое, пра што не маю ніякага ўяўлення, і ўвогуле дапамагаю Ірэн Адлер, незамужняй, і Годфры Нортану, халасцяку, узяць законны шлюб. Праз імгненне ўсё скончылася, і вось ужо джэнтльмен дзякуе мне аднаго боку, лэдзі – з другога, а святар ззяе ўсмешкай проста перада мной. Ніколі яшчэ не аказваўся я ў такой недарэчнай сітуацыі і цяпер не магу ўспамінаць яе без смеху. Мабыць, у іх былі нейкія праблемы з ліцэнзіяй, калі святар катэгарычна адмовіўся вянчаць іх без сведкі, і толькі маё шчаслівае з’яўленне ўратавала жаніха ад неабходнасці запрашаць якога мінака з вуліцы. Нявеста дала мне саверэн, і я збіраюся пачапіць яго на ланцужок ад гадзінніка ў памяць пра гэты выпадак.

– Досыць нечаканы паварот падзеяў, – зазначыў я. – А што было далей?

– Я зразумеў, што ўсе мае планы пад пагрозай зрыву. Выглядала на тое, што маладыя збіраюцца адразу ж з’язджаць, а таму я мусіў прыняць неадкладныя і дзейсныя меры. Аднак, пакінуўшы царкву, яны разышліся: ён адправіўся ў Тэмпл, яна вярнулася дадому. «Я выеду ў парк а пятай, як і заўсёды», – сказала яна на развітанне. Больш я нічога не пачуў. Яны раз’ехаліся ў розныя бакі, а я вярнуўся сюды, каб заняцца чымсьці важным.

– Чым жа?

– Халоднай ялавічынай і шклянкай піва, – адказаў ён, пазваніўшы. – Я быў надта заняты, каб думаць пра ежу, і буду яшчэ больш заняты сёння вечарам. Дарэчы, доктар, мне спатрэбіцца вашая дапамога.

– Буду рады дапамагчы.

– Вы не супраць таго, каб парушыць закон?

– Ні ў якім разе.

– Але нас могуць арыштаваць.

– На што не пойдзеш дзеля добрай справы!

– О, справа і праўда цудоўная!

– Тады я да вашых паслугаў.

– Упэўнены, на вас можна спадзявацца.

– Але што я мушу рабіць?

– Калі місіс Тэрнэр * Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. прынясе нам перакусіць, я ўсё вам патлумачу… Цяпер, – сказаў ён, прагна накідваючыся на сціплую ежу, прыгатаваную гаспадыняй, – нам трэба абмеркаваць усё, пакуль я ем. Больш часу ў мяне няма. Цяпер каля пяці. Праз дзве гадзіны мы мусім быць на месцы. Міс Ірэн, а дакладней місіс, вяртаецца дадому ў сем. Мы павінныя сустрэць яе ля Браяні-Лодж.

– І што далей?

– Пакіньце гэта мне. Я ўжо падрыхтаваў тое, што мусіць адбыцца. Я настойваю толькі на адным: не ўмешвайцеся, хай усё ідзе сваім ходам. Разумееце?

– Мне трэба заставацца ўбаку?

– Так, ні ў якім разе нічога не рабіце. Верагодна, чакаецца невялікая непрыемнасць. Але не ўмешвайцеся. Скончыцца тым, што мяне аднясуць у дом. Праз чатыры ці пяць хвілінаў пасля гэтага акно гасцёўні адчыніцца. Вам трэба стаць як мага бліжэй да гэтага акна.

– Добра.

– Назірайце за мной – я буду навідавоку.

– Добра.

– І калі я падыму руку – вось так, – вы ўкінеце ў пакой тое, што я вам дам, і ў той жа момант закрычыце «Пажар!» Вы мяне разумееце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x