Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Цудоўна, проста цудоўна! – ускрыкнуў ён і зноў пачаў душыцца ад смеху, пакуль марудна і бяссільна не адкінуўся на спінку крэсла.

– Што такое?

– Смех дый годзе! Магу пабіцца аб заклад, што вы ніколі не здагадаецеся, як я прабавіў раніцу і што ўрэшце зрабіў.

– Нават не ўяўляю. Імаверна, вы назіралі за звычкамі міс Ірэн Адлер і, магчыма, за яе домам.

– Усё правільна, і вынікі досыць незвычайныя. Але раскажу па парадку. Я пакінуў дом у пачатку дзявятай у выглядзе беспрацоўнага конюха. У фурманскім таварыстве пануе цудоўны дух разумення і ўзаемадапамогі. Зрабіся адным з іх – і будзеш ведаць усё, што ведаюць яны. Хутка я знайшоў Браяні-Лодж. Гэта проста цацачны асабняк: два паверхі, фасад выходзіць на вуліцу, а ззаду – сад. На дзвярах – замок Чаба * Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. . З правага боку – добра абстаўленая вялізная гасцёўня з доўгімі, амаль да падлогі, вокнамі і такімі недарэчнымі ангельскімі засаўкамі, якія можа адчыніць нават дзіця. За домам нічога асаблівага, хіба што акно галерэі, да якога можна дабрацца з даху карэтнай. Я абышоў яе вакол і ўважліва агледзеў з усіх бакоў, але больш нічога цікавага не заўважыў.

Потым я пабадзяўся па вуліцы і ў завулку, што спускаўся ад садовай агароджы, знайшоў, як і чакаў, стайню. Я дапамог конюхам пачысціць коней, за што атрымаў два пенсы, шклянку портара з элем, дзве порцыі моцнага тытуню і колькі заўгодна звестак пра міс Ірэн Адлер, ужо не кажучы пра паўтузіна яе суседзяў, да якіх мне няма ніякае справы, але чые біяграфіі я быў змушаны выслухаць.

– А што з Ірэн Адлер?

– О, яна завалодала ўвагай усіх мужчынаў таго раёну. Яна самае цудоўнае стварэнне, якое носіць капялюшык на нашай планеце. У серпентайнскіх стайнях так гавораць усе без выняткаў. Яна жыве ціха, пяе на канцэртах, кожны дзень выязджае ў пяць і вяртаецца ў сем – акурат да вячэры. У іншы час выходзіць рэдка, за выключэннем тых дзён, калі выступае. Яе наведвае толькі адзін мужчына, але вельмі часта. Ён брунет, прывабны і энергічны, заходзіць не радзей за раз на дзень, звычайна два разы. Нейкі містэр Годфры Нортан з ІнэрТэмпла. Бачыце, як карысна дапамагаць кэбменам! Яны дзясяткі разоў вазілі яго ад серпентайнскіх стайняў і ведаюць пра яго ўсё. Выслухаўшы іх аповеды, я зноў пачаў прагульвацца ля Браяні-Лодж і абдумваць план дзеянняў.

Відавочна, што гэты Годфры Нортан адыгрывае ў справе важную ролю. Ён юрыст, і гэта гучыць пагрозліва. Што іх звязвае і якая прычына яго частых візітаў? Яна яго кліентка, сяброўка ці каханка? Калі першае, то яна магла аддаць яму фотаздымак на захаванне. Калі апошняе, то наўрад ці. Ад вырашэння гэтага пытання залежала тое, прадоўжу я займацца Браяні-Лодж ці пераключуся на кватэру джэнтльмена ў Тэмпле. Пытанне вельмі далікатнае, а таму я пашырыў поле сваіх росшукаў. Баюся, я стамляю вас такімі падрабязнасцямі, але, каб увесці ў справу, я мушу расказаць пра яе дробныя складанасці.

– Я ўважліва сачу за аповедам, – адказаў я.

– Я ўсё яшчэ ўзважваў у думках гэтую справу, калі да Браяні-Лодж пад’ехаў прыгожы экіпаж, і адтуль выскачыў нейкі джэнтльмен, надзвычай прыгожы, цёмнавалосы, з вусамі і арліным носам, – відавочна, той самы чалавек, пра якога мне расказвалі. Было відаць, што ён вельмі спяшаецца. Ён крыкнуў рамізніку, каб той пачакаў, і праслізнуў міма служанкі, што адчыніла дзверы, з выглядам чалавека, які прыйшоў у свой дом.

Ён заставаўся там дзесьці паўгадзіны, і праз вокны гасцёўні я мімаходзь бачыў, як ён ходзіць туды-сюды, усхвалявана з кімсьці гаворачы і размахваючы рукамі. Яе саму я не бачыў. Урэшце ён выйшаў з дома, яшчэ больш узбуджаны, чым раней. Ускочыўшы ў кэб, дастаў з кішэні залаты гадзіннік і трывожна зірнуў на яго.

«Ганіце што духу! – крыкнуў ён, – спачатку да Гроса і Хенке на Рыджэнт-стрыт, а потым да царквы святой Монікі на Эджвер-роўд. Паўгінеі, калі даімчыце за дваццаць хвілін!»

Яны паехалі, і пакуль я разважаў, ці не варта адправіцца за імі, з завулка выкаціла прыгожае ландо. Плашч фурмана быў зашпілены толькі на палову гузікаў, гальштук завязаны дзесьці пад вухам, а рамяні збруі боўталіся, не замацаваныя спражкамі. Не паспеў ён спыніцца, як з дзвярэй дома выскачыла жанчына і кінулася ў ландо. Я бачыў яе толькі імгненне, але заўважыў, што яна вельмі прывабная – дзеля такога твару мужчыны часта гатовыя памерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x