– На сем, – паправіў я.
– Усё ж мяркую, што трошачкі больш. Зусім крышку. Вы, як бачу, зноў практыкуеце. Але вы не казалі, што плануеце ўпрэгчыся ў працу.
– Як вы пра гэта даведаліся?
– Я бачу гэта, я раблю высновы. Вось як я даведаўся, што днямі вы моцна вымаклі і што вашая служанка страшэнна няўмелая і няўважлівая?
– Дарагі мой Холмс, – сказаў я, – гэта ўжо занадта. Пару стагоддзяў таму вас проста спалілі б на вогнішчы. Я і праўда быў у чацвер за горадам і вярнуўся дадому ўвесь выпацканы, але цяпер на мне зусім іншая вопратка, і я не ўяўляю, як вы гэта вылічылі. Што да Мэры Джэйн, то яна насамрэч безнадзейная, і мая жонка паведаміла ёй пра звальненне, але я зноў жа губляюся ў здагадках, адкуль вы гэта ведаеце.
Холмс ціха засмяяўся і задаволена пацёр доўгія нервовыя рукі.
– Няма нічога прасцейшага, – сказаў ён. – Мае вочы падказваюць мне, што з унутранага боку вашага левага чаравіка, акурат там, куды падае святло каміна, па скуры праходзіць шэсць амаль паралельных драпінаў. Відавочна, хтосьці няўмела скроб край падэшвы, счышчаючы з абутку высахлы бруд. Адсюль я раблю падвойную выснову пра тое, што вы выходзілі ў кепскае надвор’е і што ў вас працуе самы зласлівы абутканенавіснік сярод усёй лонданскай прыслугі. Што да вашай практыкі, Ўотсан, то калі ў мой пакой уваходзіць джэнтльмен, ад якога за мілю патыхае ёдаформам, на чыім правым пальцы бачная чорная пляма ад ляпіснага алоўка * Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
, а пукатасць з правага боку цыліндра сведчыць пра тое, што там схаваны стэтаскоп, то я буду сапраўдным дурнем, калі не пазнаю ў ім дзейнага прадстаўніка медыцынскай сябрыны.
Слухаючы, з якой лёгкасцю ён патлумачыў свае высновы, я не мог утрымацца ад смеху.
– Калі я чую вашыя тлумачэнні, – сказаў я, – мне ўсё здаецца такім да смешнага простым, што я мог бы і сам лёгка здагадацца, хаця ў кожным наступным выпадку вашыя разважанні зноў ставяць мяне ў тупік, пакуль вы іх не патлумачыце. Аднак я думаю, што мой зрок не горшы за ваш.
– Так яно і ёсць, – пагадзіўся ён, запаліўшы цыгарэту і плюхнуўшыся ў фатэль. – Вы бачыце, але не заўважаеце, а гэта вялікая розніца. Вось, напрыклад, вы часта бачылі прыступкі, якія вядуць з вітальні ў гэты пакой?
– Часта.
– Як часта?
– Ну, разоў сто, не менш.
– І колькі іх там?
– Колькі? Адкуль мне ведаць?
– Вось яно! Вы не заўважаеце, хаця і бачыце. Гэтым мы з вамі і адрозніваемся. Я ведаю, што прыступак сямнаццаць, бо я не толькі глядзеў, але і звяртаў увагу. Дарэчы, калі ўжо вы цікавіцеся рознымі дробнымі праблемамі і нават ласкава апісалі маё сціплае расследаванне адной ці дзвюх з іх, то гэтая таксама можа вас зацікавіць, – і ён кінуў мне аркуш шчыльнай ружовай паштовай паперы, які ляжаў на стале. – Гэта прыйшло з нядаўняй поштай. Прачытайце ўголас.
На цыдулцы не было ні даты, ні подпісу, ні адрасу.
«Сёння вечарам, без чвэрці восем, – гаварылася ў ёй, – вас наведае джэнтльмен, якому неабходна кансультацыю па адной вельмі сур’ёзнай справе атрымаць. Паслуга, якую вы нядаўна зрабілі аднаму з уладных дамоў Еўропы, даводзіць, што вы акурат той чалавек, якому можна спакойна даверыць справу, чыю важнасць нельга пераацаніць. Такі водгук пра вас мы з розных бакоў атрымалі. Будзьце ў гэты час дома і не зразумейце няправільна, калі ваш госць будзе ў масцы».
– Гучыць і праўда вельмі загадкава, – заўважыў я. – Як вы думаеце, што ўсё гэта значыць?
– Пакуль у мяне няма інфармацыі. А тэарэтызаваць, нічога не ведаючы, – вялікая памылка. У такім выпадку пачынаеш незаўважна падганяць факты пад тэорыю, замест таго каб падганяць тэорыю пад факты. Але вернемся да цыдулкі. Якія высновы вы можаце зрабіць?
Я ўважліва агледзеў сам ліст і паперу, на якой ён быў напісаны.
– Аўтар паслання, імаверна, досыць заможны, – адзначыў я, спрабуючы пераняць прыёмы майго сябра. – Такая папера каштуе не танней чым паўкроны за пачак. Яна надзвычай шчыльная і моцная.
– Надзвычай – гэта вы правільна сказалі, – пагадзіўся Холмс. – Гэта ўвогуле не ангельская папера. Паглядзіце на яе супраць святла.
Я так і зрабіў і ўбачыў на паперы вялікую літару «Е» і маленькую «g», а далей – вялікія «Р» і «G» і маленькую «t», уплеценыя ў фактуру паперы.
Читать дальше