Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка

Здесь есть возможность читать онлайн «Агата Кристи - Нябожчыкава люстэрка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нябожчыкава люстэрка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нябожчыкава люстэрка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ запрасіў да сябе Эркюля Пуаро, каб даручыць яму вырашыць нейкую сямейную справу. Але ў той момант, калі Пуаро прыехаў, сэр Гервазы быў ужо мёртвы. Забойства ці самагубства? Эркюль Пуаро знойдзе адказ на гэтае пытанне...

Нябожчыкава люстэрка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нябожчыкава люстэрка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хадземце, — сказаў ён, — у кабінет.

І далей, ужо Снэлу:

— Вядзі нас, калі ласка.

Снэл паслухаўся. Пуаро, як цень, ішоў за ім, і, як статак авечак, ішлі следам і ўсе астатнія.

Снэл вёў іх праз вялікую залу, паўз вялізны выгін лесвіцы, паўз велізарны высокі стаячы гадзіннік і паўз нішу, у якой стаяў гонг, па вузкім калідоры, у канцы якога былі дзверы.

Тут Пуаро апярэдзіў Снэла і асцярожна крануў ручку. Яна павярнулася, але дзверы не адчыніліся. Пуаро лёгенька пастукаў костачкамі пальцаў па філёнзе дзвярэй. Ён стукаў мацней і мацней. Потым раптам стаў на калені і прынік вокам да замочнай шчыліны.

Неўзабаве павольна ўстаў і паглядзеў на ўсіх вакол сябе. Яго твар быў суровы.

— Джэнтльмены! — сказаў ён. — Гэтыя дзверы трэба зараз жа выламаць!

Па яго загаду двое маладых людзей, абодва высокія і дужыя, налеглі на дзверы. Гэта была нялёгкая справа. Дзверы ў Гэмбара Клоўз рабілі дыхтоўныя.

Нарэшце, аднак, замок паддаўся, і дзверы з шумам хістануліся ўнутр пакоя. Дрэва раскалолася і затрашчала.

Нейкі момант усе стаялі ціха, стоўпіўшыся на парозе. Усё святло ў пакоі было ўключана. Уздоўж сцяны злева стаяў вялікі пісьмовы стол, салідны выраб з каштоўнага дрэва. У крэсле, не за сталом, а збоку, сутуліўся вялікі чалавек, яго спіна была якраз насупраць іх. Галава і верх цела навіслі над правым білам крэсла, а правая рука бязвольна звісала. Тут жа ўнізе на дыване пабліскваў маленькі пісталет…

Не было ніякай патрэбы рабіць здагадкі. Усё было зразумела. Сэр Гервазы Шэвені-Гарэ застрэліўся.

3

Хвіліну-дзве натоўп у дзвярах стаяў нерухома, у здранцвенні, пазіраючы на жудасную сцэну. Потым Пуаро ступіў наперад. У гэты ж момант Х'юга Трэнт гучна сказаў:

— Божа мой, стары застрэліўся!

І тут жа за гэтымі словамі пачуўся працяглы страшны стогн лэдзі Шэвені-Гарэ.

— О, Гервазы… Гервазы!

Цераз плячо Пуаро рэзка сказаў:

— Выведзіце адсюль лэдзі Шэвені-Гарэ! Яна тут нічым не дапаможа.

Пажылы мужчына з вайсковай выпраўкай выканаў загад. Ён сказаў:

— Хадзем, Ванда. Хадзем, мая дарагая. Ты не можаш зрабіць нічога. Гэта ўжо адбылося. Хадзем і ты, Рут, глядзі сваю маці.

Але Рут Шэвені-Гарэ праціснулася ў пакой і стала каля Пуаро, калі той схіліўся над жахліва абмяклым целам у крэсле — целам чалавека, магутнага, як Геракл, з барадой вікінга.

Яна спыталася нізкім напружаным голасам, але надзвычай стрымана і прыглушана:

— Вы цвёрда ўпэўнены, што ён — мёртвы?

Пуаро ўзняў вочы.

На твары дзяўчыны быў адбітак нейкіх эмоцый — сурова-стрыманых, затоеных, якія ён не зусім разумеў. Гэта было не гора — гэта было больш падобна на ўзбуджанасць і страх.

Маленькая жанчына ў пенснэ мармытала:

— Твая маці, мая мілая… Ці не думаеш ты?..

Моцным істэрычным голасам дзяўчына з рыжымі валасамі крыкнула:

— Дык гэта быў не аўтамабіль і не корак ад шампанскага! Мы чулі стрэл…

Пуаро павярнуўся і паглядзеў на ўсіх. Ён сказаў:

— Нехта павінен звязацца з паліцыяй…

Рут Шэвені-Гарэ шалёна крыкнула:

— Не!

Пажылы мужчына з тварам юрыста сказаў:

— Баюся, гэта непазбежна. Ты паклапоцішся пра гэта, Бароўз? Х'юга…

— Вы містэр Х'юга Трэнт? — звярнуўся Пуаро да высокага маладога чалавека з вусамі. — Было б добра, я думаю, калі б усе, апрача вас і мяне, пакінулі гэты пакой.

Зноў яго паўнамоцтвы не былі пастаўлены пад сумненне. Юрыст пагнаў «статак» з пакоя. Пуаро і Х'юга Трэнт засталіся адны.

Х'юга сказаў, утаропіўшыся ў Пуаро:

— Паслухайце, хто вы? Я хачу сказаць, я не маю нават уяўлення… Што вы тут робіце?

Пуаро дастаў з кішэні футарал для візітных картак і выбраў сваю картку.

Х'юга Трэнт сказаў, узіраючыся ў яе:

— Прыватны дэтэктыў, га? Вядома, я чуў пра вас… Але я па-ранейшаму не разумею, што вы робіце тут?

— Вы не ведалі, што ваш дзядзька… Ён быў вам дзядзька, праўда?

Х'юга зіркнуў на мёртвага:

— Стары? Але, ён быў мой дзядзька.

— Вы не ведалі, што ён пасылаў па мяне?

Х'юга адмоўна паківаў галавой і павольна сказаў:

— Я нічога не ведаў пра гэта.

У яго голасе чулася пачуццё, якое даволі цяжка паддавалася класіфікацыі. Твар быў драўляны і тупы — выраз, падумаў Пуаро, які служыць добрай маскай на стрэс.

Пуаро спакойна сказаў:

— Мы знаходзімся ў Вэстшыры, праўда? Я вельмі добра ведаю вашага галоўнага канстэбля, маёра Рыдла.

Х'юга сказаў:

— Рыдл жыве прыкладна за мілю адгэтуль. Ён, відаць, сам заедзе сюды.

— Гэта будзе вельмі дарэчы, — сказаў Пуаро.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нябожчыкава люстэрка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка»

Обсуждение, отзывы о книге «Нябожчыкава люстэрка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x