• Пожаловаться

Жорж Сименон: Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон: Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-340-00167-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Классический детектив / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жорж Сименон: другие книги автора


Кто написал Порт у тумане? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Брат?..

Механік паглядзеў таможніку ў вочы. Але Мэгрэ перахапіў гэты позірк.

— Камісар усё роўна дазнаецца пра яго! — сказаў таможнік, які, відаць, прапусціў сёння ўжо каторую добрую шкляначку. — Яе брат адбыў на катарзе восем гадоў… Неяк напіўся вечарам з сябрамі ў Анфлёры, ну, і нарабілі на вуліцы гвалту… Падаспела паліцыя, і хлопец так прыклаўся да аднаго паліцэйскага, што той праз месяц памёр.

— Ён — марак?

— Раней хадзіў у дальнія рэйсы, а потым вярнуўся сюды. Плавае цяпер на шхуне «Сэн-Мішэль» з Пэнполя.

Капітан Дэлькур занерваваўся.

— Хадзем! — сказаў ён, устаючы. — Пара ўжо…

— Параход яшчэ ў шлюз не ўвайшоў, — уздыхнуў таможнік — гэты не надта спяшаўся.

— «Сэн-Мішэль» бывае тут хоць калі?

— Але, заходзіць…

— Ён быў тут шаснаццатага верасня?

Таможнік, усё роўна як апраўдваючыся, сказаў суседу:

— Ён бы ўсё адно даведаўся пра гэта з партовага журнала!.. Быў ён тут… З-за туману яны нават правялі на ўваходзе ў порт ноч і адплылі толькі на золку…

— Куды?

— У Саўтхэмптан. Дакументы правяраў я… Яны везлі з Кана будаўнічы камень.

— А больш брата Жулі тут не бачылі?

Цяпер таможнік завагаўся. Уздыхнуў, дапіў ром.

— Трэба спытаць у тых, хто кажа, што бачыў яго ўчора… Асабіста я яго не сустракаў.

— Учора?

Таможнік паціснуў плячыма. У акно было відаць, як праходзіць паволі між муроў шлюза, узвышаючыся над усім портам, велізарны чорны параход — яго труба плыла над старымі дрэвамі ўздоўж канала.

— Мне трэба ісці…

— Мне таксама…

— Колькі з нас, прыгажуня? — спытаўся Мэгрэ.

— Заплаціце другім разам. Гаспадыні цяпер няма…

Людзі, якія ўсё яшчэ чакалі, ці не здарыцца што-небудзь цікавае каля Жарысавага дома, назіралі цяпер за ангельскім параходам, што стаяў ужо ў шлюзе. Мэгрэ выйшаў з шынка. У гэты момант да порта падыходзіў нейкі мужчына, і камісар здагадаўся, што гэта мэр, якога ён бачыў ноччу здалёк.

Гэта быў чалавек высокага росту, гадоў прыкладна сарака пяці — пяцідзесяці, ружовашчокі, трохі цяжкаваты. На ім быў шэры строй паляўнічага, на нагах — гетры. Мэгрэ падышоў да яго.

— Пан Гранмэзон? Камісар Мэгрэ, з крымінальнай паліцыі.

— Вельмі прыемна, — машынальна вымавіў мэр і паглядзеў на шынок. Потым зірнуў на Мэгрэ — і зноў на шынок, нібыта кажучы: «Дзіўнаватая кампанія для такой персоны!»

Ён ішоў да шлюза, цераз які трэба было перабрацца, каб выйсці да Жарысавага дома.

— Кажуць, Жарыс памёр?

— Кажуць, — адказаў Мэгрэ, якому мэраў тон не прыйшоўся даспадобы.

Звычайна так паводзяць сябе местачковыя «шышкі», якія ўяўляюць, што яны — пуп зямлі. Апранаюцца, як вясковыя арыстакраты, і аддаюць даніну дэмакратыі, паціскаючы на хаду, бы міжволі, рукі грамадзянам, кідаюць ім пры гэтым два-тры нязначныя словы, а зрэдку нават распытваюць збольшага пра дзяцей.

— І вы ўжо знайшлі забойцу?.. Як я разумею, гэта вы прывезлі Жарыса і… Прабачце, калі ласка…

Мэр падышоў да інспектара рыбааховы, які, відаць, прыслугоўваў яму на паляванні, бо Гранмэзон сказаў яму цяпер:

— Увесь чарот злева трэба выпрастаць… Адна з падсадных качак нікуды не вартая, сёння ўранку была ледзь жывая…

— Добра, пан мэр.

Гранмэзон вярнуўся да Мэгрэ. Па дарозе паспеў паціснуць руку начальніку порта, спытаўшыся:

— Як тут у вас?

— Нармальна, пан мэр.

— Дык пра што, камісар, мы гаварылі?.. Колькі праўды ва ўсіх гэтых расказах пра зашыты чэрап, вар'яцтва і ўсё такое?..

— Як вы ставіліся да капітана?

— Ён служыў у мяне дваццаць восем гадоў. Слаўны чалавек, бездакорны на службе.

— Сумленны?

— Яны тут амаль усе сумленныя.

— Колькі ён зарабляў?

— Па-рознаму, вайна ж усё пераварушыла… Аднак дастаткова, каб купіць дамок. Іду ў заклад, што ў банку ў яго было сама меней тысяч дваццаць пяць.

— А можа, больш?

— Не думаю. Ну, хіба што тысяч на пяць, але не больш.

У гэты час адчынілі верхнія вароты шлюза, і судна выходзіла ў канал, а другое, што прыйшло з Кана, рыхтавалася заняць яго месца ў шлюзе, каб выйсці пасля ў адкрытае мора.

Стаяла цішыня. Людзі сачылі вачыма за камісарам і мэрам. З палубы ангельскага карабля матросы абыякава пазіралі на натоўп, не забываючыся манеўраваць.

— Што вы думаеце пра Жулі Легран, пан мэр?

Пан Гранмэзон прамаўчаў, пасля адказаў:

— Дурніца, якой ускружыла галаву занадта пачцівае Жарысава далікацтва… Думае пра сябе… немаведама што… ва ўсякім выпадку, зусім не тое, што яна ёсць на самой справе…

— А яе брат?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.