Жорж Сименон - Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я яго ніколі не бачыў… Мне казалі, што нягодны чалавек…

Перабраўшыся праз шлюз, яны падыходзілі цяпер да агароджы Жарысавага дома, каля якой усё яшчэ ашываліся некалькі хлопчыкаў.

— А чаго ён памёр?

— Стрыхнін.

Выгляд у Мэгрэ быў сама рашучы. Ён ступаў паволі, засунуўшы рукі ў кішэні, у роце была люлька, якая пасавала яго шырокаму твару, — у яе ўваходзіла чвэрць пачка махоркі.

На нагрэтай сонцам агароджы ляжала белая кошка. Прыкмеціўшы людзей, яна ўскочыла і ўцякла.

— Вы не будзеце заходзіць? — здзівіўся мэр, убачыўшы, што Мэгрэ чамусьці спыніўся.

— Хвілінку! Як вы думаеце, ці была Жулі каханкаю ў капітана?

— Не ведаю, — з раздражненнем адказаў Гранмэзон.

— Вы часта бывалі ў яго доме?

— Ніколі! Жарыс служыў у мяне, а ў такіх выпадках…

Зрабіўшы невялікую паўзу, мэр усміхнуўся — шматзначна, з годнасцю вялікага пана.

— Пакончым з гэтым хутчэй, — дадаў ён, — калі вы не пярэчыце. Неўзабаве абед, у мяне будуць госці…

— Вы жанаты?

Мэгрэ ўпарта распытваў мэра, паклаўшы рукі на клямку брамкі.

Гранмэзон паглядзеў на яго зверху ўніз (ён быў вышэйшы — прыкладна метр восемдзесят пяць). Камісар заўважыў, што мэр крыху касавокі.

— Мушу вас папярэдзіць, што калі вы і далей будзеце гаварыць са мною такім тонам, то для вас гэта можа скончыцца непрыемнасцю… Пакажыце мне тое, што вы павінны паказаць.

Мэр сам адчыніў брамку. Калі ён ступіў на ганак, палявы вартаўнік, які ахоўваў дом, пачціва адышоўся ўбок.

Праз зашклёныя дзверы кухні Мэгрэ кінулася ў вочы, што ў пакоі сядзелі абедзве жанчыны, але Жулі не было.

— Дзе яна? — спытаўся камісар.

— Паднялася да сябе… Зачынілася і не хоча выходзіць…

— Чаму гэта раптам?..

Жонка дазорцы з маяка растлумачыла:

— Ёй стала лепш… Праўда, яна яшчэ плакала, але ўжо меней, толькі калі гаварыла… Я прапанавала ёй з'есці што-небудзь, і яна адчыніла шафу…

— Ну і што?

— Не ведаю… Мне здалося, яна спалохалася… Кінулася адразу ж па лесвіцы, мы і пераглянуцца не паспелі, як яна зачынілася на ключ…

У шафе не было нічога асаблівага: посуд, кошык з яблыкамі, талерка з марынаванымі селядцамі, дзве міскі з рэшткамі лою — мусіць, нядаўна там было мяса.

— Я чакаю, пакуль вы зробіце ласку заняцца справаю, — нецярпліва сказаў мэр з калідора. — Ужо ж палова дванаццатай… Мне здаецца, што паводзіны гэтай Жулі…

Мэгрэ замкнуў шафу, паклаў ключ у кішэню і, цяжка ступаючы, рушыў да лесвіцы.

III. Кухонная шафа

— Адчыніце, Жулі!

Ні слова адказу. Чуваць адно, як дзяўчына кінулася на ложак.

— Адчыніце!

Зноў маўчанне. Тады Мэгрэ ўдарыў плячом у дзверы, і замок вылецеў.

— Чаму вы не адчынялі?

Яна не плакала. На твары — ніякага хвалявання. Больш таго, яна спакойна скурчылася на ложку і, застылая, глядзела на шклянку вады на крэсле. Калі камісар падышоў да дзяўчыны, яна ўскочыла і кінулася да дзвярэй.

— Пакіньце мяне адну! — вымавіла яна.

— Добра. Толькі аддайце мне цыдулку, Жулі.

— Якую цыдулку?

Дзяўчына, пэўна, спадзявалася, што як будзе дзёрзкая, дык не выдасць сябе, што маніць.

— Капітан дазваляў вашаму брату наведваць вас?

Маўчанне.

— Значыцца, не дазваляў. А ваш брат усё-такі прыходзіў! І, здаецца, прыходзіў той ночы, калі знік Жарыс.

Яна кінула на яго злосны позірк — здавалася, вось-вось выбухне нянавісцю.

— «Сэн-Мішэль» стаяў у порце, і, натуральна, брат мог зайсці да вас. Адно пытанне: калі ён прыходзіць, вы яго корміце?..

— Жывёліна! — выціснула Жулі.

Мэгрэ гаварыў:

— Ён прыходзіў сюды ўчора, калі вы былі ў Парыжы. Не застаўшы вас тут, пакінуў цыдулку. А для ўпэўненасці, што вы яе знойдзеце, паклаў у кухонную шафу… Дайце мне гэтую цыдулку.

— У мяне яе ўжо няма!

Мэгрэ паглядзеў на халодны камін, на зачыненае акно.

— Дайце мне яе!

Жулі ўся сціснулася і была цяпер падобная не на дарослую дзяўчыну, а на раззлаванае дзіця. Злавіўшы яе позірк, Мэгрэ зычліва сказаў:

— Дурніца!

Цыдулка была пад падушкаю, на якой Жулі толькі што ляжала. Але замест таго, каб прыціхнуць, упартая дзяўчына зноў пачала наступаць на Мэгрэ, спрабуючы вырваць цыдулку. Яго ж такія паводзіны проста пацяшалі.

— Ну, годзе! — нарэшце пагрозліва вымавіў ён, перахапіўшы руку дзяўчыны.

Цыдулка была кароткая. Адразу ж кінуліся ў вочы нязграбныя літары і мноства памылак: «Калі вернешся з гаспадаром, глядзі за ім, бо ёсць чалавек, які мае на яго зуб. Я вярнуся з суднам праз два-тры дні. Катлет не шукай, я іх з'еў. Твой брат навек».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x