Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер

Здесь есть возможность читать онлайн «Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крылаты рэвальвер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крылаты рэвальвер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крылаты рэвальвер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крылаты рэвальвер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта абсурдна, — рашуча перабіла его Пегі. — Як рэвальвер мог з'явіцца ў маёй спальні, калі толькі я сама яго там не паклала? Мой муж быў жывы а палове шостай, я прыйшла дадому яшчэ раней і была толькі ў зале і ў спальні, пакуль у сем гадзін не прыйшоў Фрэд. Так што, калі толькі вы не лічыце, што…

— Добра, — пагадзіўся Вулф. — Не ў спальні. Можа, у іншым месцы. Я не змагу працягваць расследаванне, пакуль не дазнаюся пра гэта ад вас. Не мог жа рэвальвер, каб яго чорт узяў, пераляцець з аднаго месца на другое. Я прадбачу шмат хлусні ад іншых, урэшце ад некага аднаго, але ад вас хачу пачуць праўду.

— Вы яе пачулі, — заявіў Фрэд.

— Не. Я яе не пачуў.

— Тады, значыць, мы зайшлі ў тупік, — сказаў Фрэд і падняўся. — Ну, што, Пегі?

Яны глянулі адно на аднаго, і перад іх вачыма зноў прамільгнула ўсё, што адбылося. Калі падышла чарга да слоў у сцэнарыі: «Цудоўна павінна быць заўсёды», — Фрэд зноў сеў у крэсла.

Вулф, не маючы ролі ў сцэнарыі спектакля, уварваўся туды без запрашэння.

— Я лічу, — заўважыў ён суха, — што ў выпадку тупіка ўсякая гульня спыняецца.

Карацей кажучы, усё цяпер залежала ад мяне. Калі Вулф дэманстратыўна адмаўляўся ад гульні, нічога не магло яго зварушыць. Я ўстаў, узяў з яго стала той самы прыгожы чэк ружовага колеру, паклаў на свой стол, прыціснуў яго прэс-пап'е, сеў у крэсла і ўсміхнуўся, гледзячы на Вулфа.

— Дапусцім, што праўда на вашым баку, Вулф, — заўважыў я, — што само па сабе не з'яўляецца тым, што вы называеце ападыктычным, калі-небудзь нам варта скласці спіс кліентаў, якія сядзелі вось тут і хлусілі нам. Напрыклад, Майк Уолш, і Каліда Фротс, і той тып з кафетэрыя, Прат, — ды такіх набяруцца дзесяткі. Але грошы плацілі добрыя, і я не настолькі затрымаўся ў запісах, каб не здолець нагнаць. Няўжо ўсё, што я зрабіў, было дарэмна?

— Наконт гэтых запісаў, — цвёрда заўважыў Фрэд Уэплер, — я хачу ўдакладніць адну рэч.

Вулф глянуў у яго бок. Іх позіркі сустрэліся.

— Мы прыйшлі сюды, — сказаў ён, — каб канфідэнцыяльна расказаць аб сваёй праблеме і прапанаваць вам яе вырашыць. Паколькі нас абвінавачваюць у хлусні, я засумняваўся, ці варта працягваць нашу размову, і толькі калі місіс Міён пажадае, я згодны весці гаворку далей. Але кажу вам адкрыта, калі раструбіце тое, што мы расказалі, альбо паведаміце паліцыі ці каму-небудзь яшчэ, што, згодна з нашымі словамі, рэвальвера ў студыі, калі мы туды ўвайшлі, не было, мы ад гэтых слоў адмовімся, нягледзячы на ўсе вашы чортавы запісы. Мы будзем адмаўляць, не адступаючы ні на крок! — Ён зірнуў на спадарожніцу. — Менавіта так, Пегі! Згодная?

— Ён не раскажа паліцыі, — упэўнена заявіла Пегі.

— Можа, і не. Але калі ён гэта зробіць, ты разам са мной адмовішся ад таго, што расказалі раней. Ці не так?

— Ну, зразумела, — паабяцала яна з такім выглядам, нібы ён папрасіў яе дапамагчы забіць грымучую змяю.

Вулф, сцяўшы вусны, назіраў за тым, што адбывалася. Відавочна, улічваючы тое, што чэк, які ляжаў на маім стале, быў амаль што на шляху да банка, ён вырашыў дадаць прозвішчы суразмоўцаў да спісу хлуслівых кліентаў і рухацца далей, маючы гэта на ўвазе. Зірнуўшы ў бок кліентаў шырока адкрытымі вачыма, ён прымусіў іх супакоіцца, потым зноў прыплюшчыў вочы і загаварыў:

— Мы вырашым гэта разам з астатнімі праблемамі да таго, як прыйдзем да фінішу, — запэўніў ён суразмоўцаў. — Вы, вядома, разумееце, што я зыходжу з вашай невінаватасці, але ў сваім жыцці я выказаў, відаць, тысячу памылковых меркаванняў, таму яны нічога ня вартыя. У некага з вас ёсць думка наконт таго, хто забіў містэра Міёна?

Пегі і Фрэд адмоўна пакруцілі галовамі.

— У мяне ёсць, — буркнуў Вулф.

Суразмоўцы глянулі на яго шырока адкрытымі вачыма.

— Гэта толькі меркаванне, — паківаў галавой Вулф, — але яно мне падабаецца. Трэба будзе шмат папрацаваць, каб абгрунтаваць яго. Спачатку я павінен спаткацца з людзьмі, пра якіх мы гаварылі, з усімі шасцярымі — і я не хацеў бы з гэтым марудзіць, расцягваючы сустрэчы. Паколькі вы не хочаце, каб яны ведалі, што я займаюся справай аб забойстве, мы павінны пайсці на хітрасць. Місіс Міён, ваш муж пакінуў завяшчанне?

Пегі сцвярджальна кіўнула галавой.

— Вы спадчынніца?

— Ага, я, — зажэстыкулявала яна, — мне не патрэбна спадчына, і я не хачу яе.

— Але яна ваша. Атрымліваецца цудоўна. Часткай гэтай маёмасці з'яўляецца права на кампенсацыю, якую павінен выплаціць містэр Джэймс за шкоду, прычыненую містэру Міёну ў выніку гвалтоўных дзеянняў. Вы павінны заявіць аб сваіх правах на гэтую частку маёмасці. Усе тыя шэсць чалавек, з якімі я хачу сустрэцца, нейкім чынам маюць дачыненне да гэтай справы. Я адразу ж паведамлю ім, накіраваўшы пісьмы сёння вечарам тэрміновай поштай, што дзейнічаю ад вашага імя ў вырашэнні гэтай справы і што хацеў бы, каб яны прыйшлі ў маю кантору заўтра ўвечары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крылаты рэвальвер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крылаты рэвальвер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крылаты рэвальвер»

Обсуждение, отзывы о книге «Крылаты рэвальвер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x